Вяйсіеяй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Вяйсіеяй)
Горад
Вяйсіеяй
літ.: Veisiejai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1501
Плошча
  • 5,04 км²
Вышыня цэнтра
119 м
Насельніцтва
  • 1 054 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
318
Паштовыя індэксы
LT-67043
Афіцыйны сайт
Вяйсіеяй на карце Літвы
Вяйсіеяй (Літва)
Вяйсіеяй

Вяйсіеяй (літ.: Veisiejai, традыцыйная беларуская назва — Вяйсея) — горад у Лаздзіяйскім раёне Алітускага павета Літвы. Утварае гарадскую сянюнію, таксама з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Вяйсіеяйскай сянюніі. Насельніцтва 1546 чалавека (2010 год).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Тапонім Вяйсея[2] (Вяйсеі[3], Вяйсей[4]) утварыўся ад назвы возера, якое знаходзіцца за 6 км на паўднёвы захад ад горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўcпамін пра Вяйсею датуецца 1501 годам, калі вялікі князь Аляксандр перадаў яе князям Глінскім. У гэты час Вяйсея ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У XVI ст. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў вёску князям Алелькавічам.

У 1525 годзе Вяйсея атрымала прывілей на правядзенне кірмашоў. Першая царква была пабудавана ў 1526 годзе слуцкім князем Юрыем. У ХVII ст. Вяйсея перайшла ў валоданне князёў Масальскіх; у касцельнай крыпце спачыў гетман Міхал Юзаф Масальскі.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Вяйсея апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1827 год тут было 63 будынкі.

У 1885—1887 гадах у Вяйсеі працаваў афтальмолагам стваральнік эсперанта Людвік Заменгоф.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Вяйсея апынулася ў складзе Літвы. З 1940 па 1991 год у складзе Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года Вяйсея знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

З 1950 па 1959 год быў раённым цэнтрам Каўнаскай вобласці. Затым уваходзіў у Лаздзіяйскі раён Літоўскай ССР. Правы горада атрымаў у 1956 годзе.

З 1991 года ў складзе Літвы. У 1990-я гады ўлады Літвы залучылі Вяйсіеяй у афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія. З 1995 года з’яўляецца цэнтрам аднайменнай сянюніі. У 2000 годзе атрымаў герб і сцяг.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 737 чал.[5]
  • XXI стагоддзе: 2005 год — 1673 чал.; 2018 год — 1217 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Святога Юрыя (1817)
  • Могілкі іўдзейскія
  • Сінагога (XIX ст.)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Агінскіх (XVIII—XIX стагоддзі)

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Палац Агінскіх (XVIII ст.)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхал Халецкі (1679—1715) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 87.
  3. Насевіч В. Гарадзенскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 505. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  4. Вяйсей на сайце Radzima.org
  5. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 303.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]