Галацічаск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Галацічаск)

Галаці́часк (Голотическ) — сярэдневяковы горад, імаверна, Полацкай зямлі.

Згадваецца Аповесцю мінулых гадоў пад 1071 годам у кантэксце вайны Усяслава Брачыславіча з Яраславічамі — «Победи Ярополк Всеслава у Голотичьска».

Галацічаск таксама названы сярод літоўскіх гарадоў у «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», які звычайна датуюць канцом XIV — пачаткам XV ст. Пры гэтым прынамсі некаторыя звесткі гэтага спіса не незалежныя, а перанесеныя з ранейшых летапісаў.[1]

Назва імаверна паходзіць ад гідроніма. Месцазнаходжанне Галацічаска дагэтуль не вызначана. Даследчыкі традыцыйна звязваюць горад з тэрыторыяй Полацкай зямлі. Тым часам Яраполк быў князем менскім, а Усяслаў ішоў на яго, таму лічаць слушным шукаць Галацічаск паблізу Мінска — прапануюць сучасны Голацк. Спробы атоесніць Галацічаск з Голацкам або іншымі сучаснымі геаграфічнымі аб’ектамі Беларусі пакуль археалагічна не пацвердзіліся.

Зноскі

  1. Кучкин В. А., Датировка списка «А се имена градом всѣм рускым далним и ближним» // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2015. — № 3, Ч. 2 (сентябрь). — С. 70-72. — Библиогр.: с. 72 . — ISSN 2071-9574

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галацічаск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. С. 455.
  • Повесть временных лет. Ч. 1. М.; Л., 1950.
  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля в ІХ—XIII в.: (Очерки истории Северной Белоруссии). М., 1966.
  • Штыхов Г. В. Города Полоцкой земли (ІХ—XIII вв.). Мн., 1978.