Гале (Саксонія-Ангальт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Гале, Саксонія-Анхальт)
Горад
Гале
Halle (Saale)
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Рыначная плошча і Чырвоная вежа ў Гале
Рыначная плошча і Чырвоная вежа ў Гале
Краіна
Зямля
Каардынаты
Унутраны падзел
5 гарадскіх раёнаў і 35 кварталаў
Обербургамістр
Бернд Віганд
(беспартыйны)
Плошча
135,02 км²
Вышыня цэнтра
87 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
232 963 чалавек (2010)
Шчыльнасць
1725 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0345
Паштовы індэкс
06099-06132
Аўтамабільны код
HAL
Афіцыйны код
15 0 02 000
Афіцыйны сайт
halle.de (ням.)
Гале на карце Германіі
Гале (Саксонія-Ангальт) (Германія)
Гале (Саксонія-Ангальт)

Га́ле, часам Ха́ле (ням.: Halle (Saale)) — горад у Германіі, які стаіць на рацэ Зале. Самы населены горад зямлі Саксонія-Ангальт: па стане на 2005 год у ім пражывала каля 240 тысяч чалавек (з іх больш за 18 тысяч студэнтаў).

Горад вядомы сваім універсітэтам, які быў заснаваны ў 1694 годзе; у 1817 годзе Універсітэт Гале быў аб’яднаны з Універсітэтам горада Вітэнберг; з 1933 года аб’яднаны ўніверсітэт завецца Універсітэт імя Марціна Лютэра Гале-Вітэнберг (ням.: Martin-Luther-Universität Halle-Wittenberg).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гале ўпершыню згадваецца ў 806 годзе.

Першыя паселішчы ўзніклі тут дзякуючы ўдаламу размяшчэнню і солевым радовішчам. Само слова «гале», як прынята лічыць, кельцкага паходжання, і азначае «месцы, багатыя соллю». Соль вызначыла лёс горада: з аднаго боку, яму заўсёды атрымоўвалася заставацца паспяховым і багатым дзякуючы гэтай жыццёва неабходнай спецыі; з іншай, развіццё саляварнай прамысловасці з часам атрымала лагічны працяг — тут у гады ГДР былі засяроджаны хімічныя заводы, і гэта вельмі згубна адбілася на экалогіі ўсяго рэгіёна.

Будынак оперы ў Гале

Горад вядзе сваю гісторыю з IX стагоддзя, калі Карл Вялікі заснаваў тут крэпасць — адну з шэрага ахоўных збудаванняў на ўсходніх межах Імперыі франкаў. Гарадскі статус быў падараваны новаму паселішчу ў 981 годзе імператарам Атонам II. З сярэдзіны X стагоддзя Гале на працягу амаль сямі стагоддзяў уваходзіў у склад архібіскупства Магдэбург.

У 1648 годзе горад быў уключаны ў склад курфюрства Брандэнбург, а з пераўтварэннем апошняга ў Прускае каралеўства стаў прускім горадам.

Гале цалкам захаваў свой гістарычны цэнтр, у той час як у Лейпцыгу, усяго ў 40 кіламетрах ад Гале, ацалела толькі некалькі будынкаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Год Насельніцтва
1300 4000
1500 7000
1600 10 000
1682 4000
1751 13 460
1800 15 159
1820 23 408
3 снежня 1852 ¹ 35 076
3 снежня 1855 ¹ 35 500
3 снежня 1861 ¹ 41 500
3 снежня 1864 ¹ 45 800
3 снежня 1867 ¹ 48 900
1 снежня 1871 ¹ 52 600
1 снежня 1875 ¹ 60 503
Год Насельніцтва
1 снежня 1880 ¹ 71 484
1 снежня 1885 ¹ 81 982
1 снежня 1890 ¹ 101 401
2 снежня 1895 ¹ 116 304
1 снежня 1900 ¹ 156 609
1 снежня 1905 ¹ 169 899
1 снежня 1910 ¹ 180 843
1 снежня 1916 ¹ 157 913
5 снежня 1917 ¹ 155 059
8 кастрычніка 1919 ¹ 182 326
16 чэрвеня 1925 ¹ 194 575
16 чэрвеня 1933 ¹ 209 169
17 мая 1939 ¹ 220 092
1 снежня 1945 ¹ 212 382
Год Насельніцтва
29 кастрычніка 1946 ? 222 505
31 жніўня 1950 ¹ 289 119
31 снежня 1955 289 680
31 снежня 1960 277 855
31 снежня 1964 ¹ 273 987
1 студзеня 1971 ¹ 257 261
31 снежня 1975 237 349
31 снежня 1981 ¹ 232 622
31 снежня 1985 235 169
31 снежня 1988 236 044
31 снежня 1990 ² 310 234
31 снежня 1995 282 784
31 снежня 2000 247 736
30 верасня 2005 237 513

¹ Вынікі перапісу насельніцтва
² 6 мая 1990: аб’яднанне Гале і Гале-Нойштат

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]