Гар’ян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Гар'ян)
Горад
Гар'ян
араб. غريان‎‎
Краіна
Муніцыпалітэт
Каардынаты
Вышыня цэнтра
693 м
Насельніцтва
39561 чалавек (2010)
Часавы пояс
Гар'ян на карце Лівіі
Гар’ян (Лівія)
Гар’ян

Гар'ян (араб. غريان‎‎) — сталіца муніцыпалітэта Эль-Джабал-эль-Гарбі ў Лівіі. Насельніцтва — 39 561 чал. (на 2010 год)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны на гандлёвых шляхах з усходу ад Фецана да гор Нафуса. У 1884 годзе туркі пабудавалі гарадскі савет у Гар'яне[2]. У 1920-х гадах італьянцы праклалі 90 км чыгункі паміж Трыпалі і населеным пунктам каля Гар'яна. Гэта чыгунка была знішчана брытанскімі войскамі ў гады Другой сусветнай вайны[3].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе вырошчваюць збожжа і рыс для мясцовага спажывання, алівы і шафран для экспарту. У Гар'яне таксама вырабляюць вырабы з керамікі[4].

Зноскі

  1. Gharyan (англ.)(недаступная спасылка). World Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2012. Праверана 14 лютага 2011.
  2. Anderson, Lisa (1984) "Nineteenth-Century Reform in Ottoman Libya" International Journal of Middle East Studies, 16(3): pp. 325-348, p. 331
  3. Le ferrovie nell'Africa italiana: aspetti economici, sociali e strategici (in Italian) Архівавана 22 ліпеня 2011.
  4. Anderson, Lisa (1984) "Nineteenth-Century Reform in Ottoman Libya" International Journal of Middle East Studies, 16(3): pp. 325-348, p. 333