Горад Георгіеўск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Георгіеўск
руск.: Георгиевск
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Горад з
Насельніцтва
68 783[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
87951
Паштовы індэкс
357820
Аўтамабільны код
26
Горад Георгіеўск (Расія)
Горад Георгіеўск
Горад Георгіеўск (Стаўрапольскі край)
Горад Георгіеўск

Гео́ргіеўск (руск.: Георгиевск) — горад (з 1786 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Георгіеўскага раёна Стаўрапольскага края. Насельніцтва 69,5 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1777 годзе.

Горад размешчаны ў Перадкаўказзі на рацэ Падкумак (прыток Кумы), у 210 км на паўднёвы ўсход ад Стаўрапаля. Чыгуначны вузел.

Заснаваны ў верасні 1777 годзе як крэпасць Св. Георгія на Азова-Маздокскай абарончай лініі. У 1783 годзе тут быў заключаны Георгіеўскі трактат паміж Расіяй і Грузіяй, паводле якога цар Іраклій II прызнаваў заступніцтва Расіі. З 1785 павятовы горад Каўказскага намесніцтва. З 1802 года цэнтр Каўказскай губерні. Пачатак XIX ст. — росквіт горада — кірмашы, адкрыліся: лячэбная ўправа, прыхадское і павятовае вучылішчы. Але з 1822 года Георгіеўск, які стаў павятовы горадам, паступова губляе сваё значэнне.

У сучасным Георгіеўску: заводы — арматурны, рамонтна-механічны, цвіковы, гарбарныя, два цагляныя, асфальтавыя, спецінструментаў; фабрыкі — швейная, абутковая, футравыя; прадпрыемствы харчовай прамысловасці: маслаэкстракцыйны, кансервавы, малочны, мукамольны, вінаробны, піўзавод, мяса- і птушкакамбінаты.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі