Даман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Даман)
Горад
Даман
Daman, दमण, दमन
Стары Даман
Стары Даман
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
72 км²
Вышыня цэнтра
5 м
Насельніцтва
113989 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2636
Афіцыйны сайт
daman.gov.in (англ.)
Даман на карце Індыі
Даман (Індыя)
Даман
Даман (Індыя)
Даман

Даман (хіндзі: दमन, маратхі: दमण, англ.: Daman, парт.: Damão) — горад у Індыі, цэнтр саюзнай тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу. Насельніцтва (разам з навакольным раёнам, 2011 г.) — 113 989 чал.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Тэрыторыя Дамана вядома з пісьмовых крыніц з 1 тысячагоддзя да н. э. У XIII - XV стст. яна аспрэчвалася паміж мусульманскімі валадарамі Дэлі і індуісцкімі валадарамі Гуджарата.

У 1523 г. на даманскі бераг выпадкова трапіў партугальскі губернатар Цэйлона, пасля чаго тут была заснавана невялікая гандлёвая калонія. У 1535 г., калі супрацьстаянне паміж індуісцкімі і мусульманскімі валадарамі ўзнавілася, партугальцы як саюзнікі Гуджарата атрымалі фармальны дазвол на будаўніцтва крэпасці. Яна стала адным з галоўных цэнтраў партугальскай Індыі.

Улада Партугаліі працягвалася да 19 снежня 1961 г., калі Даман у выніку ваеннай аперацыі "Віджай" быў далучаны да незалежнай Індыі. 30 мая 1987 г. Даман стаў адміністрацыйным цэнтрам саюзнай тэрыторыі Даман і Дыу. З 2020 г. у складзе тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат трапічны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература паветра трымаецца каля +26,8°C. Найбольш спякотны месяц — май, калі слупок тэрмометра трымаецца каля +30,6°C. У студзені ён паніжаецца да +22,3°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў дасягае 1899 мм. Большая частка ападкаў здараецца ў зімовыя месяцы.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Даман кіруецца адміністратарам саюзнай тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу, які прызначаецца прэзідэнтам Індыі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка Дамана заснавана пераважна на дробных машынабудаўнічых, электратэхнічных, хімічных, фармацэўтычных, папяровых і тэкстыльных прамысловых прадпрыемствах. У Дамане вырабляюць дызельныя рухавікі, лекі, аўдыё- і відэатэхніку, клей, фарбы, касметычную прадукцыю, джутавыя тканіны і г. д.

Сельскагаспадарчыя тэрыторыі, якія ўваходзяць у склад адміністрацыйнай мяжы Дамана, займаюць 3720 га. Тут вырошчваюць пшаніцу, бананы, фасолю, манга і інш. У сферы паслуг асобае месца займаюць гандаль і турызм. Даман наведваюць пераважна жыхары суседніх рэгіёнаў падчас святаў, каб скарыстацца свабодным гандлем алкагольных напояў. Аднак горад таксама цікавы сваімі каланіяльнай архітэктурай і пясчанымі пляжамі.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Партугаліі Каімбра, Партугалія

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]