Дзьюла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Дзьюла)
Горад
Дзьюла
венг.: Gyula
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Медзье
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
255,80 км²
Насельніцтва
32 239 чалавек (2001)
Шчыльнасць
126 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+36)66
Паштовы індэкс
5700
Афіцыйны сайт
gyula.hu (венг.)
Дзьюла на карце Венгрыі
Дзьюла (Венгрыя)
Дзьюла

Дзью́ла (венг.: Gyula, рум.: Jula, ням.: Julau, сербск.: Ðula) — горад на паўднёвым усходзе Венгрыі, другі па велічыні горад медзье Бекеш пасля сталіцы — Бекешчабы. Горад займае плошчу 255,80 км², на якой пражывае 32 239 жыхароў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны за 200 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Будапешта і за 15 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Бекешчабы. За 5 кіламетраў на ўсход ад горада праходзіць мяжа з Румыніяй. Найбліжэйшы да Дзьюлы румынскі горад — Арад (50 кіламетраў). Праз горад працякае рака Фехер-Кёрэш (Белы Кёрэш), якая некалькімі кіламетрамі ніжэй Дзьюлы ўпадае ў Кёрэш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Крэпасць

Першае згадка пра паселішча датуецца 1313 годам, калі быў заснаваны кляштар, які назваўся па латыні Julamonustr. У 1332 годзе паселішча, якое фарміравалася вакол кляштара атрымала назву Дзьюла. Існуюць дзве версіі паходжання назвы : адна ўзводзіць назву горада да асабістага імя Дзьюла, якое, магчыма, насіў заснавальнік кляштара і паселішча, іншая да назвы аднаго з венгерскіх плямёнаў.

З XV стагоддзя Дзьюла стала цэнтрам камітата Бекеш.

У 1810 годзе ў Дзьюле нарадзіўся знакаміты венгерскі кампазітар Ферэнц Эркель, аўтар дзяржаўнага гімна краіны.

У сярэдзіне XX стагоддзя пасля пачатку выкарыстання тэрмальных вод Паўднёвага Альфёльда ў лячэбных мэтах, Дзьюла стала горадам-курортам. У 1959 годзе тут была адкрыта першая купальня, у 1969 годзе атрымала статус лячэбніцы знакамітая Замкавая купальня. У 1985 годзе Дзьюле быў прысвоены статус курорта-санаторыі Міністэрствам аховы здароўя Венгрыі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Пераважную большасць насельніцтва горада складаюць венгры, найбольш значная нацыянальная меншасць — румыны. Паводле даных перапісу 2001 года 94,2 % насельніцтва Дзьюлы — венгры, 2,3 % — румыны, 1,6 % — немцы, 0,4 % — цыгане і 0,3 % — славакі. Нягледзячы на невялікі працэнт сучаснага румынскага насельніцтва Дзьюла гістарычна была цэнтрам румынскай дыяспары ў Венгрыі. Тут размяшчаюцца некалькі румынскіх грамадскіх і нацыянальна-культурных арганізацый, а таксама рэзідэнцыя праваслаўнага біскупа Венгрыі Румынскай праваслаўнай царквы.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Аўтадарогі вядуць ад Дзьюлы ў бок Бекешчабы і граніцы з Румыніяй. Чыгуначная галінка злучае Дзьюлу з Бекешчабай. Час у дарозе на цягніку да Будапешта складае 3-4 гадзіны.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Ратуша
Замак Альмашы
  • Сярэдневяковая крэпасць
  • Замак сям'і графаў Альмашы, акружаны вялікім паркам, у якім размешчана «Замкавая купальня», вада ў якую падаецца з тэрмальных крыніц
  • Румынскі праваслаўны сабор (1867)
  • Гарадская ратуша

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Gyula települési választás eredményei
  2. а б Gyula települési választás eredményei