Драгічын (Польшча)
(Пасля перасылкі з Горад Драгічын, Польшча)
Jump to navigation
Jump to search
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Драгічын, Драгічын-Надбужскі (польск.: Drohiczyn) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Семятыцкага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Драгічын. Знаходзіцца на поўдзень ад Беластока, на Драгічынскім узвышшы, на рацэ Буг, ля паўднёва-заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў. Колькасць насельніцтва — 2,1 тыс. чал. (2004).
Драгічын вядомы з XI ст. З'яўляўся адным з племянных цэнтраў дрыгавічоў. Быў цэнтрам Падляшскага ваяводства ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Над Бугам знаходзіцца замчышча старажытнага Драгічына (часткова размытае ракой). У горадзе цэлы шэраг сакральных аб'ектаў (кляштары, касцёлы, цэрквы).
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1580 — 2 тыс. чал.
- 1662 — 680 чал.
- 1775 — 2 тыс. чал.
- 1799 — 984 чал.
- 1857 — 835 чал.
- 1891 — 2041 (1083 мужчын і 958 жанчын), з іх праваслаўных 862, каталікоў 658, іудзеяў 517.
- 1935 — 2454 чал.
- 2008 — 2075 чал.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|
|