Дубровіца

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Дубровіца)
Перайсці да: рух, знайсці
Населены пункт
Дубровіца
укр.: Дубровиця
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Dubrovica, Rynak. Дубровіца, Рынак (N. Orda, 1875).jpg
Касцёл Св. Яна Хрысціцеля, Н. Орда
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
58,7 км²
Насельніцтва
9430 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3658
Паштовы індэкс
34100—34108
Дубровіца на карце Украіны
Дубровіца (Украіна)
Дубровіца

Дубровіца[1], ці Дубровыця[2] (укр.: Дубровиця), таксама сустракаецца варыянт Дубравіца[3] — горад ва Украіне, на рацэ Гарынь. Адміністрацыйны цэнтр Дубровыцкага раёна Ровенскай вобласці. Насельніцтва 9430 чал. (2011). Знаходзіцца за 126 км на поўнач ад Роўна, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).

Дубровіца — колішняя сталіца графства на гістарычнай Піншчыне (частка Берасцейшчыны), на захадзе Палесся.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Тапонім «Дубровіца», відаць, утварыўся ад асновы «дуброва» (дубовы лес)[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба Плятэраў у Варобіне, Н. Орда

Першы пісьмовы ўспамін пра Дубровіцу як горад Тураўскага княства датуецца 1005. У другой пал. XII ст. паселішча зрабілася сталіцай удзельнага княства.

У 1340-я Дубровіца далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[5]. У XV ст. мясцовасць перайшла ў валоданне Дубровіцкіх-Гальшанскіх. У XVI ст. Дубровіца ўвайшла ў склад Троцкага ваяводства, тут збудавалі касцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства[6]. У гэты ж час яно зрабілася сталіцай графства.

У 1571 у якасці пасагу Дубровіцу атрымаў А. Курбскі[5]. У 1695 Ян Дольскі фундаваў у месце калегіум піяраў. З XVIII ст. мясцовасць знаходзілася ў валоданні Плятэраў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дубровіца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1795 яе разам з усёй воласцю (колішнім графствам) адарвалі ад астатняй Берасцейшчыны і перавялі ў склад Валынскай губерні. Па задушэнні вызваленчага паўстання ў 1831 расійскія ўлады скасавалі тутэйшы калегіум піяраў.

У 19181919 у Дубровіцы адбылося зладжанае эсэрамі і бальшавікамі Палескае паўстанне, у выніку якога быў разрабаваны палац графаў Плятэраў. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) горад ўвайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 улады СССР перадалі Дубровіцу ў склад УССР, дзе з 1940 яна стала цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 10 студзеня 1944 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 30 ліпеня 1997 гарадскі савет зацвердзіў сучасныя герб і сцяг Дубровіцы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, завод перапрацоўкі лёну.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (16951701)
  • Сядзіба Плятэраў (XVIII ст.)
  • Царква Раства Багародзіцы (1862)
Касцёл Св. Яна Хрысціцеля

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Дубровіца // Энцыклапедыя ВКЛ. Т. 1. С. 607.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  3. Беларускія этнаграфічныя граніцы // Станкевіч Я. Этнографічныя і гісторычныя тэрыторыі і граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк, 1953.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 112.
  5. 5,0 5,1 Валерый Грынявецкі. Дубровіца // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 607.
  6. 6,0 6,1 Dąbrowica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 931
  7. Дубровица // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]