Горад Д’ябла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Горад Д'ябла» (сербск.: Ђавоља варыш) — прыродная славутасць на гары Радан на поўдні Сербіі у 27 км да паўднёвага ўсходу ад горада Куршумлія[1].

Утварэнне ўяўляе сабою 202 каменныя слупы вышынёй ад 2 да 15 м сярэднім дыяметрам 1 м, на вяршынях якіх мясцуюцца каменныя блокі вагой да 100 кг. Слупы маюць натуральнае паходжанне, яны паўсталі дзякуючы выветрыванню. У раёне ёсць дзве водныя крыніцы: Вада Д'ябла[2] і Калодзеж Д'ябла[2]. Яны маюць высокую мінералізацыю (да 15 г/л), з-за чаго расліннасць у прылеглай мясцовасці бедная, што спрыяла выветрыванню[1][3].

Незвычайнасць утварэння спарадзіла сярод мясцовых жыхароў мноства змрочных легендаў, услед за якімі яно атрымала назву «Горада Д'ябла». Антураж месца выкарыстоўваецца для прыцягнення турыстаў, большасць экскурсій праводзіцца ноччу[3].

У 1959 годзе тэрыторыя «Гарады Д'ябла» атрымала ахоўны статус, у 1995 годзе ўрад Сербіі прысвоіў яму статус помніка прыроды[1]. У 2002 годзе ЮНЕСКА уключыла «Горад Д'ябла» ў папярэдні спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны[2].

Зноскі

  1. а б в About Devil`S Town (англ.). Праверана 16 мая 2015.
  2. а б в The Djavolja Varos (Devil's Town) Natural Landmark (англ.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 16 мая 2015.
  3. а б Андрушкевич, Юрий Петрович. Тайна горы Радан // 100 самых необычных мест планеты. — М.: Эксмо, 2014.