Жыежмарэй

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Жыежмарэй)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Жыежмарэй
літ.: Žiežmariai
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Ziezmariu aikstė.JPG
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
3698 чалавек (2010)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
LT-56017
Жыежмарэй на карце Літвы
Жыежмарэй (Літва)
Жыежмарэй

Жыежмарэй (літ.: Žiežmariai), традыцыйная беларуская назва - Жыжмары, або Жыжморы[1][2]  — горад у Кайшадорскім раёне Каўнаскага павета Літвы, на рацэ Стрэва. Адміністрацыйны цэнтр Жыежмарэйскага гарадскага і сельскага старостваў. Насельніцтва 3730 чал. (2010).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзяцца за 6 км на поўдзень ад Кайшадорыса, каля аўтамабільнай дарогі Вільнюс — Клайпеда. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Жыжмары датуецца 1495 годам, калі вялікі князь Аляксандр перадаў паселішча сваёй жонцы Алене Іванаўне[3]. У пач. XVI ст. тут збудавалі драўляны касцёл Св. Якуба Апостала, пры якім дзейнічала школа.

Гарадскі герб з каралеўскага прывілея (1792)

Пад 1522 годам згадваюцца як горад. З 1534 года — ва ўладанні збеглага з Маскоўскай дзяржавы князя С. Ф. Бельскага, з 1549 года — вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Барбары Радзівіл. У XVIXVIII стст. цэнтр Жыжмарскага нягродавага староства, якое звычайна знаходзілася ў трыманні магнатаў.

У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі зруйнавалі Жыжмары разам з касцёлам[3]. Чарговыя спусташэнні мястэчка спазнала ў Паўночную вайну.

Статуя Свабоды

У 17771793 гадах у Жыжмарах знаходзілася намінальная сталіца захопленага Масквой Старадубскага павета, тут праводзіліся соймікі старадубскай шляхты.

14 лютага 1792 года атрымалі Магдэбургскае права і герб з выявай Св. Станіслава Біскупа. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі[4].

З 1918 года — у складзе Літвы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1880 — 3500 чал.[5]
  • 1970 — 1767 чал.
  • 1979 — 2622 чал.
  • 1989 — 3523 чал.
  • 2001 — 3884 чал.
  • 2010 — 3730 чал.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Жыежмарэі працуюць школа, дзіцячы садок, пошта і бібліятэка.

Зноскі

  1. Пуслоўскія // «Гістарычная брама» № 2(6), 1998.
  2. Алег Ліцкевіч. Распараджэнні Жыгімонта Аўгуста адносна ўласных гаспадарскіх (вялікакняжацкіх) маёнткаў пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 года // «Metriciana». Том III. — Мн., 2004. ISBN 985-6374-03-0.
  3. 3,0 3,1 Жыжмары // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 219.
  4. Жыжмары // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 220.
  5. Żyżmory // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 927.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]