Жырона

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Жырона)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Жырона (Херона)
катал.: Girona, ісп.: Gerona
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Girona.onyar.catedral2.jpg
Краіна
Абшчына
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
Плошча
39,14 км²
Вышыня цэнтра
70 м
Насельніцтва
96 722 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
972
Паштовыя індэксы
17000–17099
Афіцыйны сайт
girona.cat (катал.) 
Жырона (Херона) на карце Іспаніі
Жырона (Іспанія)
Жырона

Жырона (катал.: Girona), Херона (ісп.: Gerona) — горад на паўночным усходзе Іспаніі, у аўтаномнай супольнасці Каталонія, цэнтр аднайменнай правінцыі Жырона і каталонскай камаркі Жыронес. Насельніцтва на 2011 год — 96722 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пры іберах існавала як крэпасць на дарозе ў Галію, ад якой захаваліся сляды сцен. Пры рымлянах — горад пад імем Герунда (лац.: Gerunda). Ва ўсе часы лічылася значным вайсковым пунктам і часта згадваецца ў гісторыі войнаў з маўрамі, аб знаходжанні якіх тут сведчаць захаваныя тэрмы. Пры Карле Вялікім двойчы пераходзіла ад маўраў да хрысціян (у 785 і 797 гг.).

Графства Жырона — адно з 14 першапачатковых каталонскіх графстваў. У 1351 годзе кароль Арагона дараваў свайму старэйшаму сыну тытул герцага Жыронскага. З тых часоў «прынц Жыронскі» — афіцыйны тытул спадчынніка Арагонскай кароны. У XIV—XV стст. — адзін з найбольш паспяховых гарадоў Усходняга Міжземнамор'я са значнай яўрэйскай абшчынай.

Жырона 25 разоў падвяргалася аблозе, але ўзятая была толькі 7 раз. У XVII—XVIII стст. некалькі разоў пераходзіла да Францыі і зноў вярталася да Іспаніі. Найбольш вядомая аблога Жыроны напалеонаўскімі войскамі ў 1809 годзе.

Музеі[правіць | правіць зыходнік]

  • Музей мастацтва Жыроны
  • Музей археалогіі ў Жыроне
  • Музей гісторыі горада
  • Музей яўрэйскай гісторыі ў Жыроне
  • Музей кіно ў Жыроне

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]