Горад Каканд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Каканд
узб.: Qo‘qon
KokandPalace.jpg
Какандскі палац
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Першае згадванне
Афіцыйная мова
узбекская мова|узбекская
Насельніцтва
220000 чалавек (2012)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
8-373
Горад Каканд (Узбекістан)
Горад Каканд

Кака́нд (узб.: Qo‘qon) — горад у Ферганскай вобласці на ўсходзе Узбекістана. Месціцца ў Ферганскай даліне. Насельніцтва (2012 г.) - 220 000 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад Каканд вядомы з X ст. н. э. як адзін з важных цэнтраў міжнароднага гандлю на Шаўковым шляху. Назва, відавочна, азначае "горад дзіка". У XIII ст. быў разбураны манголамі і доўгі час існаваў як ваенная крэпасць.

У 1709 г. пераўтвораны ў сталіцу Какандскага ханства. У 1732 г. пачалася пабудова ханскага палаца і горада вакол яго. У першай палове XIX ст. у ім налічвалася каля 300 мячэцяў. У 1876 г. захоплены Расіяй. У 1924 г. увайшоў у склад Узбекістана.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Каканд складаецца з новай і старой частак. У старой частцы захаваўся ханскі палац і рэшткі крэпасці XVIII ст. Недалёка ад горада пачынаюцца адгор'і Цянь-Шань з хваёвымі лясамі.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Каканд — цэнтр хімічнай, харчовай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, важны транзітны пункт Ферганскай даліны на мяжы з Таджыкістанам і Кыргызстанам. Дзейнічаюць чыгуначная станцыя і аўтавакзал. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць турызм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]