Горад Карабаш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Карабаш
руск.: Карабаш
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Karabash copper smelter.jpg
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Горад з
Плошча
4,08 км²
Насельніцтва
15 057[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
35153
Аўтамабільны код
74, 174
Афіцыйны сайт
Горад Карабаш (Расія)
Горад Карабаш

Карабаш (руск.: Карабаш) - горад (з 1933) у Расіі, абласнога падпарадкавання ў Чалябінскай вобласці. Насельніцтва 15,7 чалавек (2005). Заснаваны ў 1822 годзе.

Карабаш узнік у 1822 годзе пасля адкрыцця залатаносных россыпаў на месцы старажытнага татарскага паселішча. Назва Карабаш азначае «чорная галава» па-татарску. У XIX стагоддзі ў Сойманаўскай даліне былі знойдзены залежы меднай руды, у 1837 быў пабудаваны першы медзеплавільны завод, які праіснаваў 5 гадоў, а ў 1911 годзе быў закладзены новы медзеплавільны завод. Пасля некалькіх дзесяцігоддзяў здабычы меднай руды і выплаўленні медзі, горад стаў зонай надзвычайнай экалагічнай сітуацыі, у 1989 годзе ААН назвала яго «чорнай кропкай планеты». Гара, змешчаная на мяжы горада, цалкам страціла лясное покрыва.

У апошнія гады здзяйсняецца маштабная рэканструкцыя медзеплавільнага завода, ідзе будаўніцтва ачышчальных збудаванняў.

Горадаўтваральнае прадпрыемства — ЗАТ «Карабашмедзь». Карабашскі медзеплавільны завод быў заснаваны ў 1910 годзе англійскім прадпрымальнікам Джонам Леслі Урквартам.

У горадзе таксама маюцца камбінат хлебапрадуктаў, радыёзавод ААТ «Кастрычнік».

Зноскі