Карлеонэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Карлеонэ)
Камуна
Карлеонэ
італ.: Corleone
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Плошча
229 км²
Вышыня цэнтра
600 м
Насельніцтва
11373 чалавекі (31 снежня 2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
06
Паштовы індэкс
90034
Аўтамабільны код
PA
Код ISTAT
091
Афіцыйны сайт
святыя заступнікі
Леалука
Карлеонэ на карце Італіі ±
Карлеонэ (Італія)
Карлеонэ
Карлеонэ (Сіцылія)
Карлеонэ

Карлеонэ (італ.: Corleone) — горад на Сіцыліі ў правінцыі Палерма. Насельніцтва — 11,3 тыс. жыхароў (2010). Знаходзіцца ў 360 км на поўдзень ад Рыма і 34 км на поўдзень ад Палерма.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва горада, відаць, мае арабскія карані, хоць сам ён паўстаў у візантыйскі перыяд. З іншага боку, лічыцца, што назва «Карлеонэ» не што іншае, як скарачэнне ад Куорэ дэ Леонэ (Cuore di Leone — «Ільвінае сэрца»). У Сярэднія вякі яго ўмацавалі сіцылійскія Гогенштауфены. У XIX стагоддзі жыхары Карлеонэ тройчы паднімаліся на барацьбу з Бурбонамі. У 1943 годзе за поспехі ў заваёве Эфіопіі тытул графа Карлеонэ атрымаў італьянскі генерал Артур Фаіні.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Карлеонэ вядомы як адзін з цэнтраў сіцылійскай мафіі. 11 красавіка 2006 года, калі ў Карлеонэ быў захоплены хаваўшыся сорак гадоў Бернарда Правенцана, быў абвешчаны ўладамі «днём вызвалення»; адна з гарадскіх вуліц нават носіць назву 11 красавіка.

У раманах і фільмах сагі «Хросны бацька» Карлеонэ падаецца як радзіма галоўнага героя — дона Вітэ Карлеонэ (сапраўднае прозвішча — Андаліні). Па супадзенні, продкі акцёра Аль Пачына (які згуляў ролю яго пераемніка, Майкла Карлеонэ), эмігравалі ў ЗША менавіта з гэтых месцаў.