Карынф
| Горад | |
| Карынф | |
|---|---|
| Κόρινθος | |
| 37°56′19″ пн. ш. 22°55′38″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 10 м |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 2741 |
| Паштовы індэкс | 20131, 20132 і 20150 |
| korinthos.gr (грэч.) | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Карынф (грэч. Κόρινθος) — старажытнагрэчаскі поліс і сучасны горад на Істмійскім перашыйку, які злучае Сярэднюю Грэцыю і Пелапанес. Пасяленне з’явілася ў неаліце, каля 6000 да н.э.
Сучасны Карынф размяшчаецца ў 78 км ад Афін. Ён адбудаваны пасля землятрусу 1858 года. Насельніцтва: 35 тыс. чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У старажытнасці — горад-дзяржава (поліс). Заснаваны, верагодна, у 9 ст. да н.э. дарыйцамі. У 8—7 ст. да н.э. буйны гандлёвы і рамесніцкі цэнтр (вырабы з бронзы і керамікі), стварыў калоніі Сіракузы, Керкіра, Патыдэя і інш. У 7—6 ст. да н.э. дасягнуў найбольшага росквіту. У канцы 6 ст. да н.э. ўступіў у Пелапанескі саюз, удзельнічаў у грэка-персідскіх войнах 500—449 да н.э. Супярэчнасці паміж Афінамі і Карынфам былі адной з прычын Пелапанескай вайны (431—404 да н.э.). Вёў Карынфскую вайну (395—387 да н.э.). У 243 да н.э. ўвайшоў у Ахейскі саюз.
У 146 да н.э. захоплены і разбураны рымлянамі, у 46 да н.э. адбудаваны, з 27 да н.э. галоўны горад рымскай правінцыі Ахая. У 51 н.э. заснавана першая хрысціянская абшчына. У 395 разбураны вестготамі, у 521 — моцным землетрасеннем. Пасля аднаўлення (522—523) — крэпасць. З 1205 пад уладай Візантыі, у 1455—1822 у складзе Асманскай імперыі.
Сучасны Карынф адбудаваны за 6 км на паўднёвы захад ад старажытнага пасля моцнага землетрасення 1858 года. З 1896 года вядуцца рэіулярныя археалагічныя раскопкі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Храм Апалона (каля 550 да н.э.).
- Рымская агара (15 н.э.).
- Грэчаскія і рымскія жыллёвыя кварталы, храмы, адэон, тэатр рымСкіх часоў.
- Антычныя і сярэдневяковыя ўмацаванні на гары Акракарынф.
- Руіны свяцілішча Пасейдона (5 ст. да н.э.).
- Руіны стадыёна пач. 4 ст. да н.э.
- Руіны рымскага тэатра і тэрмаў.
- Крэпасць Юстыніяна 6 ст., рэшткі антычных і сярэдневяковых абарончых збудаванняў.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карынф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).