Горад Кванджу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад прамога падначалення
Кванджу
광주 광역시
光州廣域市
Gwangju montage.png
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Плошча
501,36 км²
Насельніцтва
1 439 031 чалавек (2009)
Шчыльнасць
2840 чал./км²
Часавы пояс
Горад Кванджу (Паўднёвая Карэя)
Горад Кванджу
Тэрыторыя Кванджу на карце Паўднёвай Карэі

Кванджу́ — шосты па велічыні горад у Паўднёвай Карэі. Кванджу з'яўляецца горадам прамога падначалення, які не ўваходзіць у склад якой-небудзь правінцыі, аднак тут размешчаны ўрад правінцыі Чала-Намдо.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад быў заснаваны ў 57 г. да н.э. Быў адным з адміністрацыйных цэнтраў дзяржавы Пэкчэ. Тут узнік стыль карэйскай паэзіі каса.

У 1914 годзе горад быў злучаны з Сеулам чыгункай. Пасля гэтага стала бурна развівацца прамысловасць.

У 1929 годзе, у перыяд японскага каланіяльнага кіравання, канфлікт паміж японскімі і карэйскімі студэнтамі выліўся ў рэгіянальную дэманстрацыю, кульмінацыяй якой стала магутнае паўстанне карэйскага народа супраць японцаў.

У маі 1980 года ў Кванджу адбыліся адно з самых масавых антыўрадавых выступленняў у гісторыі краіны, накіраванае супраць ваеннага ўрада Чон Ду Хвана. Удзельнікі выступлення больш трох сутак кантралявалі горад, высоўваючы да ўлад краіны патрабавання правесці дэмакратызацыю грамадства і пакараць вінаватых у карупцыі высокапастаўленых чыноўнікаў; кіраўніцтва краіны звярнулася да сілы, агульная колькасць ахвяр склала не менш за 100, і па некаторых ацэнках дасягае 2000. Гэты інцыдэнт атрымаў назву «Паўстанне ў Кванджу».

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Добра развіта тэкстыльная прамысловасць, аўтамабілебудаванне, піваварства, вырошчванне рысу.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

У Кванджу з 2004 года працуе метрапалітэн.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе ў Кванджу прайшла XVII Міжнародная астранамічная алімпіяда. У 2015 годзе ў Кванджу пройдзе летняя Універсіяда.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons