Перайсці да зместу

Кярдла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Кярдла)
Горад
Кярдла
эст.: Kärdla
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Каардынаты
Горад з
Плошча
4,5 км²
Насельніцтва
3634 чалавекі (2010)
Шчыльнасць
807,6 чал./км²
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+37246
Паштовыя індэксы
92401 – 92420
Аўтамабільны код
H
Афіцыйны сайт
Кярдла на карце Эстоніі
Кярдла (Эстонія)
Кярдла

Кярдла (эст.: Kärdla) — адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад эстонскага павета Хійу. Атрымаў гарадскі статус у 1938 г. У горадзе размешчаны марская гавань і аднайменны аэрапорт. Насельніцтва — 3,6 тыс. чалавек (2010).

Горад размешчаны на паўночна-ўсходнім узбярэжжы другога па велічыні эстонскага вострава Хіюмаа, на беразе Балтыйскага мора ў бухце заліва Тарэстэ. На паўднёвым усходзе ад горада размяшчаецца вядомы кратар, меркавана пакінуты метэарытам Кярдла.

Верагодна першымі жыхарамі горада былі шведы, якія прыйшлі сюды ў 16 ст. Першае афіцыйнае згадванне адносіцца да 1564 г., тады горад меў назву Кяртэльба, што перакладаецца як багністая даліна. Права горада Кярдла атрымаў у 1938 г.

Нацыянальны склад (2000): эстонцы - 97,64%. Асноўныя заняткі ў горадзе - рыбалоўства, турызм, сельская гаспадарка. Маецца лесанарыхтоўчы пункт.

1897 1922 1934 1939 1959 1970 1979 1989 2000 2010
1718 1580 1454 1524 2688 2969 3426 4126 3672 3634

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]