Горад Кіта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Сан-Францыска дэ Кіта
ісп.: San Francisco de Quito
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Virgen de Quito.jpg
Славутасці Кіта
Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
352 км²
Вышыня цэнтра
2850 м
Афіцыйная мова
Іспанская мова|Іспанская
Насельніцтва
2 019 791 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
2
Паштовыя індэксы
EC1701 (новы фармат), P01 (стары фармат)
Афіцыйны сайт
Горад Кіта (Эквадор)
Горад Кіта

Сан-Францыска дэ Кіта або Кі́та (ісп.: San Francisco de Quito) — горад у Паўднёвай Амерыцы, сталіца Рэспублікі Эквадор і правінцыі Пічынча. Насельніцтва складае 1 397 698 жыхароў (2001).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кіта размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Паўднёвай Амерыкі, у міжгорнай катлавіне Анд, на паўднёвым схіле вулкана Пічынча, на вышыні 2818 м над узроўнем мора. Горад знаходзіцца ў 24 км на поўдзень ад экватара. Плошча горада прыблізна роўная 290 км².

Кіта пабудаваны на вулканічным попеле, які імгненна паглынае вільгаць. Гэта абцяжарвае развіццё большасці тыповых для Эквадора раслін. Выкарыстанне бліжэйшых да горада тэрыторый індзейцамі для выпасу жывёлы ў XV ст. прывяло да распаўсюджвання цяпер у ваколіцах Кіта маларослага хмызняку з рэдкімі і беднымі ляснымі ўтварэннямі.

Жывёльны свет наваколля Кіта прадстаўлены ў асноўным некаторымі відамі рэптылій і птушак, кажанамі і невялікай колькасцю млекакормячых.

Плошча Святога Францыска ў гістарычным цэнтры Кіта.