Горад Ламу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Disambig-dark.svg У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні. Гл. Ламу.
Горад
Ламу
Lamu
Shella, Lamu Island, Kenya.jpg
Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
Афіцыйная мова
суахілі
Насельніцтва
18382 чалавекі (2009)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+254-42
Горад Ламу (Кенія)
Горад Ламу

Ла́му (суахілі: Lamu) — горад на востраве Ламу ў Кеніі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва (2009 г.) - 18 382 чал.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад Ламу ўпершыню ўзгадваецца ў арабскіх пісьмовых крыніцах XV ст. як гандлёвы цэнтр на ўсходнім узбярэжжы Афрыкі. Згодна летапісным паданням, ён быў заснаваны значна раней, у VII ст. н. э.

Да XVI ст. Ламу знаходзіўся пад кантролем дзяржавы Патэ на суседнім аднайменным востраве. У XVI ст. - пад кантролем Партугаліі. У XVII ст. увайшоў у саюз з Аманскім султанатам (у XIX ст. цэнтр султаната быў перамешчаны на Занзібар), удзельнічаў на яго баку ў войнах супраць Мамбасы і Патэ. Перыяды другой паловы XVII - XVIII стст. і другой паловы XIX ст. лічыліся адпаведна "залатым" і "срэбраным" вякамі, калі Ламу багацеў дзякуючы гандлю чарнаскурымі рабамі. У гэты час былі ўзведзены асноўныя пабудовы старой часткі горада. Асабліва важнай стала пабудова крэпасці ў 1813 - 1821 гг. у стылі, характэрным для Ўсходняй Аравіі.

У 1873 г. гандаль рабамі быў забаронены. У 1890 г. горад трапіў пад пратэктарат Вялікабрытаніі. Поўная адмена рабства ў 1907 г. выклікала моцную стагнацыю і перасяленне часткі мясцовага насельніцтва ў іншыя месцы.

У 1963 г. Ламу ўвайшоў ў склад незалежнай Кеніі.

У 2001 г. горад Ламу трапіў ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Стары горад Ламу славіцца старажытнымі пабудовамі XVI - XIX стст., вузкімі вуліцамі, разьбянымі дзвярамі і франтонамі. У 2001 г. быў унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Найбольш цікавыя мясціны:

  • Гарадскі порт, які ў нашы дні выкарыстоўваецца для кабатажнага суднаходства. Тут можна убачыць традыцыйныя лодкі, якія будуюць мясцовыя ўмельцы, і якія шырока выкарыстоўваюцца як транспартны сродак у нашы дні.
  • Паштовы музей на месцы нямецкай паштовай станцыі.
  • Музей Ламу, які ўтрымоўвае багатую калекцыю мінулага ўсяго архіпелага Ламу.
  • Музей традыцыйнага жытла суахілі.
  • Крэпасць XIX ст.
  • Некалькі мячэцяў і каталіцкі касцёл.
  • Прыбежышча для валачашчых аслоў.

Не далёка ад горада размешчаны цудоўныя пясчаныя выдмы і пляжы.

Аднак зачараванне старога горада ў хуткім часе можа быць зруйнавана, паколькі ўрад Кеніі выношвае сур'ёзныя планы будаўніцтва ў Ламу сучаснага глыбакаводнага порта.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Ламу звязаны са знешнім светам праз паромную пераправу і аэрапорт. Апошні знаходзіцца на суседнім востраве Манда. У Ламу ўсяго 1 кінатэатр, няма буйной прамысловасці, ужыванне ўнутранага аўтамабільнага транспарту абмежавана.

Галоўная галіна эканомікі - абслугоўванне турыстаў.

Зноскі

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1055
рус.англ.фр.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]