Летаград
| Горад | |||||
| Летаград | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Letohrad | |||||
|
|||||
| 50°02′17″ пн. ш. 16°30′13″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Край | Пардубіцкі край | ||||
| Кіраўнік | Petr Fiala[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1308 | ||||
| Ранейшыя назвы | Кішперк | ||||
| Плошча | 23,55 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 372 м | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 6 283 чалавек (2001) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 561 51 | ||||
| Аўтамабільны код | E | ||||
| Іншае | |||||
| Афіцыйны сайт | www.mu.letohrad.cz | ||||
| letohrad.eu | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Летаград (чэшск.: Letohrad) — горад на паўночным-усходзе Чэхіі. Да 1950 года зваўся Кішперк (чэшск.: Kysperk).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 1308 як каралеўскі замак Гайерсберг (ням.: Geiersberg). Як горад Кішперк вядомы з 1513 года. У канцы XVII стагоддзя ў горадзе італьянскім архітэктарам Джавані Мадэрнай была пабудаваная царква св. Вацлава, а замак быў перабудаваны ў барочны палац. У 1824 годзе горад гарэў: 76 хат было знішчана. У 1874 чыгунка, пракладзеная праз Кішперк, дала штуршок да развіцця прамысловасці.
У 1869 годзе ў горадзе пражываў 3461 чалавек, у 1900 — 3683 чалавека, а ў 1950 годзе горад меў насельніцтва 4092 чалавека.
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Другой сусветнай вайны горад развіваўся як цэнтр вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і электратэхнічнай прамысловасці. Пасля Аксамітнай рэвалюцыі 1989 года будынка гістарычнага цэнтра горада была адрэстаўраваныя.
Сёння горад спрабуе прыцягнуць турыстаў культурнымі фэстамі, спартовымі падзеямі і сваімі гістарычнымі славутасцямі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Замак (1680—1685) з прылеглым англійскім паркам.
- Царква св. Вацлава (1680) у стылі барока.
- Плошча св. Вацлава з мемарыяльнай калонай.
- Музей рамёстваў, адзін з найбуйных у Цэнтральнай Еўропе
- Капліца св. Яна Непамуцкага (1734), стаіць на ўзвышэнні, дзе некалі стаяў замак Кішперк.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя Летаграда. Афіцыйны сайт. Архівавана 6 сакавіка 2009. (чэшск.)