Перайсці да зместу

Лучанец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Лучанец)
Горад
Лучанец
славацк.: Lučenec
48°19′53″ пн. ш. 19°40′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Статус Раённы цэнтр
Край Банскабістрыцкі край
Раён Раён Лучанец
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1247
Першая згадка 1128
Плошча 47,8 км²
Вышыня цэнтра 194 м
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 24 661 чал. (31 снежня 2024)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 047
Паштовы індэкс 984 01
Аўтамабільны код LC
lucenec.sk (славацк.)
Паказаць/схаваць карты
Лучанец (Славакія)
Лучанец
Лучанец

Лу́чанец (славацк.: Lučenec, ням.: Lizenz, венг.: Losonc) — горад у цэнтральнай Славакіі.

Лучанец (на венг.:  — Лошанц) быў упершыню згаданы ў 1128 годзе, але аж да XV стагоддзя быў невялікім паселішчам. У 1451 годзе ён ужо згаданы як горад. Тады каля сцен Лучанца разыгралася бітва паміж войскамі Янаша Хуньядзі і Яна Іскры, прычым перамогу атрымаў Іскра.

У XVI стагоддзі горад шмат разоў бралі ў аблогу туркі. У 1544 годзе яны ўзялі яго штурмам і 40 гадоў Лучанец належаў філякаўскаму санджаку Асманскай імперыі. У 1575 годзе горад згадваецца як «бязлюдны».

У 1828 годзе ў Лучанцы жыло 3000 жыхароў, было 216 дамоў і 229 рамесных майстэрняў. У 1849 годзе венгерскія рэвалюцыянеры забіваюць параненых афіцэраў рускай арміі. У адплату дывізія Грабэ спальвае горад.

У 1867 годзе ў горадзе будуюцца заводы, прыходзіць індустрыялізацыя.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі Лучанец стаў месцам баёў паміж чэхаславацкай арміяй і венгерскай. Венгерская армія была вымушана адступіць, а крыху пазней паводле арбітража горад увайшоў у склад Чэхаславакіі. У 1938 годзе Венгрыя акупавала горад ізноў. 14 студзеня 1945 года Лучанец вызвалілі часці савецкай і румынскай армій.

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[2]
Год1994200420142024
Колькасць людзей29 02328 03928 20424 661
Розніца −3,39 % +0,58 % −12,56 %
Статыстыка насельніцтва[2]
Год20232024
Колькасць людзей25 01824 661
Розніца−1,42 %
  • Касцёл Св. Марыі
  • Сінагога
  • Ратуша
  • Дваранскія сядзібы

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr]Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
  2. а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.