Лілехамер
(Пасля перасылкі з Горад Лілехамер)
Лілехамер (таксама Лілегамер, нарв. Lillehammer) — горад і камуна ў фюльке Оплан, Нарвегія, сталіца Зімовых Алімпійскіх гульняў 1994.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Лілехамер размешчаны на поўдзень ад горада Эер, на паўднёвы ўсход ад горада Геўсдал і на поўнач ад горада Евік (усе — муніцыпалітэты ў Оплане). Лілехамер знаходзіцца ў 145 км ад аэрапорта Осла/Гардэрмуэн (ці ў 180 км ад цэнтра Осла) і самы просты спосаб дабрацца да Лілехамера — па чыгунцы. Час у дарозе — 1 гадзіна 45 хвілін. Цягнікі ходзяць штодня з інтэрвалам у 1 гадзіну.