Мадурай

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Мадурай)
Перайсці да: рух, знайсці
Населены пункт
Мадурай

Madurai landmarks montage.jpg

Краіна
Каардынаты
Плошча
147,97 км²
Насельніцтва
1 561 129±1 чал. (2015)
Часавы пояс
Тэлефонны код
452
Паштовыя індэксы
625001
Афіцыйны сайт
Мадурай на карце Індыі
Мадурай (Індыя)
Мадурай

Мадурай — горад у Індыі, адміністрацыйны цэнтр акругі Мадурай і трэці найбуйнейшы горад у штаце Тамілнад. Горад быў пабудаваны пандыйскім раджой Кулашэкхара, быў сталіцай пандыйскіх кіраўнікоў Паўднёвай Індыі. Галоўнай славутасцю горада з'яўляецца індуісцкі храм Мінакшы.

Мадурай размешчаны на поўдні індыйскага штата Тамілнад — за 498 км на паўднёвы захад ад сталіцы штата — горада Чэнаі. Вышыня горада над узроўнем мора 101 м. Праз Мадурай працякае рака Вайгай, падзяляючы яго амаль на 2 роўныя часткі. Плошча горада — 52 км², а плошча агламерацыі — 178 км².

Клімат горада — трапічны, даволі гарачы і засушлівы. Вялікая частка ападкаў выпадае ў перыяд паўночна-ўсходняга мусона (кастрычнік — лістапад).