Горад Манта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Манта
Manta
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты: 0°57′00.08″ пд. ш. 80°42′58.32″ з. д. / 0.950022° пд. ш. 80.7162° з. д. (G) (O) (Я)0°57′00.08″ пд. ш. 80°42′58.32″ з. д. / 0.950022° пд. ш. 80.7162° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Правінцыя
кантон
Мэр (алькальд)
Хаймэ Эстрада Банілья
Плошча
60,49 км²
Насельніцтва (2001)
192 322 чалавек
Шчыльнасць
657 чал./км²
Канфесійны склад
каталікі
Часавы пояс
Тэлефонны код
593 5
Паштовы індэкс
EC1308
ISO
EC-M
Афіцыйны сайт

Манта (Эквадор)
Манта
Манта

Ма́нта, поўная назва — Сан-Пабла-дэ-Манта (ісп.: San Pablo de Manta) — найбуйнейшы горад правінцыі Манабі, і пяты па насельніцтве горад Эквадора. У эканамічным плане, Манта з'яўляецца трэцім па значнасці горадам Эквадора.

Манта існавала з дакалумбаўскіх часоў. Гэта быў гандлёвы пост Мантэньяс і Інкаў. Менавіта з раёна Манты ў горы падняліся плямёны, якія заваявалі і пасля ўзначалілі даінкскую эквадорскую дзяржаву Кітусаў.

За апошнія 50 гадоў насельніцтва горада Манта павялічылася да 250 000 жыхароў. Яго галоўная эканамічная дзейнасць — лоўля тунца. Таксама эканоміка падтрымліваецца турызмам і перавальваннем грузаў у порце. Гэтак жа праз порт Манта вывозяць 2/3 усёй выраблянай у Эквадоры кавы.

Менавіта ў порт Манта прыбыў Шарль Мары дэ ла Кандамін, які ўзначальваў французскую місію па вымярэнню месцазнаходжання экватара ў 1735 годзе. З Манты Кандамін пачаў сваю паездку ўнутры краіны да Кіта.

Да ліпеня 2009 у Манце размяшчалася Ваенная База Перадавых Аперацый (FOL) Злучаных Штатаў Амерыкі [1]. Яе афіцыйным прызначэннем была барацьба з наркатрафікам праз тэрыторыю Эквадора з суседніх Перу і Калумбіі.

Манта з'яўляецца пабрацімам Уладзівастока.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі