Марцін (горад)
| Горад | |||||
| Марцін | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| славацк.: Martin | |||||
|
|||||
| 49°03′49″ пн. ш. 18°55′17″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна | |||||
| Край | Жылінскі край | ||||
| Раён | Раён Марцін | ||||
| Кіраўнік | Ján Danko[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1284 | ||||
| Плошча | 67,74 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 395 м | ||||
| Водныя аб’екты | Turiec[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 043 | ||||
| Паштовы індэкс | 036 01 | ||||
| Аўтамабільны код | MT | ||||
| martin.sk | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Марцін (славацк.: Martin, ням.: Turz-Sankt Martin, венг.: Turócszentmárton) — горад у паўночнай Славакіі, знаходзіцца ля падножжа Малой і Вялікай Фатры пры зліцці рэк Турэц і Ваг.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Марцін упершыню згадваецца ў 1284 годзе як паселішча Склабінскага панства. У 1340 Марцін атрымлівае гарадскія правы.
Горад знакаміты першым чынам як сталіца славацкага нацыянальнага адраджэння. У 1861 тут адбыўся славацкі народны сход, які абвясціў мэты славацкага народа. Вынікам зборла стаў заснаванне Славацкай маткі, культурнай арганізацыі славакаў і ўзнікненне трох славацкіх гімназій. У 1893 узнікае Славацкі народны музей.
30 кастрычніка 1918 Славацкі народны сход прымае ў Марціне Дэкларацыю Славацкага Народа пра далучэнне Славакіі да Чэхаславакіі.
21.08.1944 славацкія партызаны занялі горад і абвясцілі пра аднаўленне Чэхаславакіі, але пасля цяжкіх баёў нямецкія войскі зноў занялі Марцін, які быў ізноў вызвалены 11.04.1945.
У наш час Марцін — прамысловы цэнтр славацкага Турца.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| Год | 1994 | 2004 | 2014 | 2024 |
|---|---|---|---|---|
| Колькасць людзей | 60 511 | 59 449 | 56 053 | 50 346 |
| Розніца | −1,75 % | −5,71 % | −10,18 % |
| Год | 2023 | 2024 |
|---|---|---|
| Колькасць людзей | 50 629 | 50 346 |
| Розніца | −0,55 % |
Выбітныя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Янка Есенскі (1874—1945) — славацкі празаік, паэт, перакладчык, літаратурны і палітычны дзеяч славацкага нацыянальнага руху.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] — Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
- ↑ а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марцін (горад)- Афіцыйная старонка горада Архівавана 12 верасня 2017.