Горад Масква
| Горад
Масква
|
||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||
Масква (руск.: Москва) — горад у цэнтры еўрапейскай часткі Расіі, сталіца краіны. З'яўляецца асобным суб'ектам федэрацыі — горадам федэральнага значэння. Таксама цэнтр Цэнтральнай федэральнай акругі і Маскоўскай вобласці, горад-герой (1965). Найбуйнейшы па колькасці жыхароў горад Расіі і Еўропы, важнейшы транспартны вузел, а таксама палітычны, эканамічны, культурны і навуковы цэнтр краіны.
Змест
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Горад размешчаны ў міжрэччы Волгі і Акі, на ўскраіне Мяшчорскай нізіны. Па тэрыторыі Масквы працякае каля 150 рэчак, большасць з якіх у падземных трубах; самая вялікая рака Масква з прытокамі Яўза і Сетунь. У межы Масквы ўключаны былыя гарады Бабушкін, Любліно, Кунцава, Пярова, Тушына і іншыя населеныя пункты. Падзяляецца на 10 адміністрацыйных акруг.
Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У канцы І тыс. асновай насельніцтва Масквы былі вяцічы. У канцы ХІ ст. Масква — невялікі горад з умацаваным цэнтрам і рамесна-гандлёвым пасадам. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе ў 1147 як уладанне суздальскага князя Юрыя Далгарукага. На мяжы XII-XIII ст. значны горад Уладзіміра-Суздальскага княства. У 1237-38 разбурана мангола-татарамі. 3 канца ХІІІ ст. цэнтр самастойнага княства; пачынальнікам дынастыі маскоўскіх князёў быў Даніла Аляксандравіч, сын Аляксандра Неўскага. 3 XIV ст. цэнтр Маскоўскага вялікага княства. Каля 1326 пры Іване I з Уладзіміра ў Маскву перанесена рэзідэнцыя мітрапалітаў рускай праваслаўнай царквы. У 1368 і 1370 войскі Дзмітрыя Іванавіча Данскога адбілі напады на Маскву вялікага князя ВКЛ Альгерда. У Маскве фарміравалася рускае войска, якое ўдзельнічала ў Кулікоўскай бітве 1380. У 1382 горад абрабаваў і спаліў хан Тахтамыш.
3 канца XV ст. Масква — сталіца Расіі, у сувязі з чым у XV-XVI ст. павялічылася эканамічнае значэнне горада (вытворчасць зброі, тканін, скураных, ганчарных і ювелірных вырабаў), заснаваны Гарматны двор, Парахавы (канец XV ст.) і Манетны (1534) двары. У сакавіку 1564 Іван Фёдараў (Федаровіч) і Пётр Мсціславец выдалі ў Маскве першую друкаваную рускую кнігу («Апостал»). Горад моцна пацярпеў у часы апрычніны (1565-72, 1575-76), у 1571 спалены (акрамя Крамля) войскам крымскага хана Даўлет-Гірэя. У 1610 акупіраваны войскамі Рэчы Паспалітай, вызвалены народным апалчэннем пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. 3 XVІІ ст. Масква — усерасійскі цэнтр рамеснай вытворчасці і гандлю (у канцы 1630-х г. у горадзе было каля 2 тыс. рамеснікаў), узніклі парахавыя млыны, папяровыя мануфактуры, Гранатны двор і інш. У 1687 заснавана Славяна-грэка-лацінская акадэмія (з 1682 Маскоўская духоўная акадэмія). У 1682 і 1698 у Маскве адбыліся бунты стральцоў. 3 1708 цэнтр Маскоўскай губерні, рэзідэнцыя генерал-губернатарства. Пасля пераносу ў 1712 сталіцы Расіі ў Пецярбург Масква засталася важнейшым эканамічным, гандлёвым і культурным цэнтрам краіны. У XVІІІ ст. развівалася тэкстыльная вытворчасць (палатняныя, шаўковыя мануфактуры, Суконны двор). Паводле перапісу 1701 ў Маскве 16 358 двароў. Пачалося брукаванне вуліц, у 1730 з'явілася вулічнае асвятленне, у 1781-1804 пабудаваны першы ў Расіі водаправод. У 1699 заснавана Бурмістрава палата (пазней Ратуша, з 1720 Магістрат), у 1785 — Гарадская дума. Заснаваны Артылерыйская (1707) і Інжынерная (1712) школы, у 1755 — Маскоўскі ўніверсітэт. У вайну 1812 Масква — цэнтр агульнарасійскага супраціўлення, на 2/3 спалена войскамі Напалеона I. У 1814 тут дзейнічала больш за 250 прадпрыемстваў. 3 2-й пал. ХІХ ст. Масква — найбуйнейшы чыгуначны цэнтр краіны. У канцы 1840-х г. у горадзе з'явіўся першы грамадскі транспарт — «лінейкі», у 1899 — Маскоўскі трамвай.
У пач. ХХ ст. Масква — буйны сусветны крэдытна-фінансавы цэнтр. Адзін з цэнтраў рэвалюцыі 1905 — 07 і Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 ў Расіі. 3 1918 Масква — сталіца РСФСР, у 1922-91 — СССР. У Вялікую Айчынную вайну адбылася Маскоўская бітва 1941—42, масквічы сфарміравалі 16 дывізій народнага апалчэння; тут знаходзіліся Дзяржаўны камітэт абароны і Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання. У 1980 ў Маскве прайшлі XXII Летнія Алімпійскія гульні.
3 1990 у Маскве абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі. 3 1992 Масква — сталіца Расійскай Федэрацыі, горад федэральнага значэння — суб'ект Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]
Масква — адзін з найбуйнейшых у свеце індустрыяльных цэнтраў. У структуры прамысловай прадукцыі вылучаюцца электраэнергетыка, машынабудаванне, хімічная прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, харчовая і інш. Шмат прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу, вядучыя прадпрыемствы авіяцыйнай, ракетна-касмічнай, радыёэлектроннай, прыладабудаўнічай прамысловасці. Вядучае месца займаюць машынабудаванне і металаапрацоўка, найбольшыя прадпрыемствы: «ЗІЛ», «Маскоўскі падшыпнік», авіяцыйнае вытворчае аб'яднанне імя Дзяменцьева, вытворчае аб'яднанне «Энергія», завод імя Хрунічава і інш. Нафтаперапрацоўчы завод.
Масква — цэнтр кнігавыдавецтва і кнігадрукавання. Развіваецца кінапрамысловасць. Галоўны фінансавы і інвестыцыйны цэнтр краіны.
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Вузел чыгунак, аўтамабільных, водных і паветраных шляхоў зносін, рачны порт. Ад Масквы адыходзяць 11 электрыфікаваных напрамкаў чыгункі, 13 шашэйных дарог, міжнародныя аэрапорты Дамадзедава, Шарамецьева, Унукава, 3 рачных порты (выхады да мораў Атлантычнага і Паўночна-Ледавітага акіянаў). 9 чыгуначных вакзалаў:
Дзейнічае Маскоўскі метрапалітэн (з 1935 года).
Навучальныя ўстановы[правіць | правіць зыходнік]
- Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага
- Маскоўскі дзяржаўны універсітэт імя М. В. Ламаносава
- Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (дзяржаўны універсітэт)
- Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут (дзяржаўны універсітэт)
- Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (універсітэт)
- Дзяржаўны універсітэт — вышэйшая школа эканомікі
Тэатры[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікі тэатр
- Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Яўгена Вахтангава
- Маскоўскі тэатр «Сучаснік»
- Тэатр на Таганцы
Музеі[правіць | правіць зыходнік]
- Дзяржаўны музей выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна
- Мемарыяльная кватэра Пушкіна на Арбаце
- Музей Усходу
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Выдатныя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Мітрапаліт Антоній (1924–1986) — епіскап Рускай Царквы; Мітрапаліт Мінскі і Беларускі
- Ян Арлазораў (1947–2009) — расійскі тэатральны і эстрадны акцёр
- Арыстарх Белапольскі (1854–1934) — рускі і савецкі астраном
- Барыс Беразоўскі (1946–2013) — расійскі прадпрымальнік і палітычны дзеяч
- Канстанцін Ваншэнкін (1925–2012) — савецкі і расійскі паэт, аўтар слоў да песні «Я люблю цябе, жыццё»
- Уладзімір Высоцкі (1938–1980) — акцёр, паэт, аўтар сотняў песень
- Ягор Гайдар (1956–2009) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст
- Іван Дыхавічны (1947–2009) — савецкі і расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст
- Людміла Зыкіна (1929–2009) — руская народная і эстрадная спявачка
- Уладзімір Патанін (* 1961) — расійскі прадпрымальнік і палітычны дзеяч
- Таццяна Пельтцэр (1904–1992) — расійская актрыса
- Пётр I (1672–1725) — 9-ы Цар і Вялікі князь Усяя Русі (з 1682) і першы імператар (20 студзеня 1721) Расійскай імперыі
- Аляксандр Пушкін (1799–1837) — расійскі паэт, драматург і празаік; член Расійскай акадэміі
- Ірына Радніна (* 1949) — савецкая фігурыстка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, дзесяціразовая чэмпіёнка свету
- Аляксей Рыбнікаў (* 1945) — кампазітар, народны артыст Расіі
- Святлана Савіцкая (* 1948) — касманаўт
- Андрэй Сахараў (1921–1989) — савецкі фізік, праваабаронца і палітычны дзеяч
- Андрэй Сіняўскі (1925–1997) — рускі літаратуразнаўца, пісьменнік, літаратурны крытык
- Сяргей Салаўёў (1820–1879) — расійскі гісторык
- Яўген Святланаў (1928–2002) — савецкі расійскі дырыжор, кампазітар і піяніст
- Ігар Старыгін (1946–2009) — савецкі і рускі акцёр тэатру і кіно
- Аляксандр Сувораў (1730–1800) — расійскі палкаводзец
- Павел Траццякоў (1832–1898) — расійскі прадпрымальнік, мецэнат, заснавальнік Траццякоўскай галерэі
- Ірына Хакамада (* 1955) — расійскі палітык
- Пётр Чаадаеў (1794–1856) — рускі філосаф
- Аляксей Чарамухін (1895–1958) — расійскі навуковец
- Леў Яшын (1929–1990) — савецкі футбаліст, брамнік
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Министерство экономического развития Российской Федерации. Федеральное агентство кадастра объектов недвижимости. ГОСУДАРСТВЕННЫЙ (НАЦИОНАЛЬНЫЙ) ДОКЛАД О СОСТОЯНИИ И ИСПОЛЬЗОВАНИИ ЗЕМЕЛЬ В РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ В 2008 ГОДУ МОСКВА, 2009 с.187
- ↑ Росстат. Об оценке численности постоянного населения на 1 января 2010г., на 1 января 2011г. и в среднем за 2010 с учетом предварительных итогов Всероссийской переписи населения 2010г. (29 марта 2011). Праверана 29 сакавіка 2011.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Масква- Надвор'е Масква
|
||||||||||||||||||||||||||||||||