Мафра
| Муніцыпалітэт | |||||
| Мафра | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| парт.: Mafra | |||||
|
|||||
| 38°56′ пн. ш. 9°20′ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Гістарычная вобласць | Эштрэмадура | ||||
| Акруга | Лісабон | ||||
| Муніцыпалітэт | Мафра | ||||
| Унутраны падзел | 17 раёнаў | ||||
| Мэр | Жазэ Сантуш | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1189 | ||||
| Плошча | 291,42 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 115 м | ||||
| Часавы пояс | UTC0, летам UTC+1 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 66 453 чалавек (2006) | ||||
| Шчыльнасць | 228 чал./км² | ||||
| Агламерацыя | Вялікі Лісабон | ||||
| Этнахаронім | Mafrense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 261 | ||||
| Паштовы індэкс | 2640 | ||||
|
|
|||||
| cm-mafra.pt (парт.) | |||||
Мафра (парт.: Mafra; ['mafɾɐ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта ў складзе акругі Лісабон. Колькасць насельніцтва — 11,3 тыс. жыхароў (горад), 66,4 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у Лісабонскі рэгіён і субрэгіён Вялікі Лісабон. Уваходзіць у агламерацыю Вялікі Лісабон. Па старым адміністрацыйным падзеле ўваходзіў у правінцыю Эштрэмадура.

Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны на паўночны захад ад сталіцы ў 6 км ад узбярэжжа Атлантычнага акіяна.
Адлегласць да:
Муніцыпалітэт мяжуе:
- на поўначы — муніцыпалітэт Торэш-Ведраш
- на паўночным усходзе — муніцыпалітэт Сабрал-дэ-Монтэ-Аграсу
- на ўсходзе — муніцыпалітэт Аруда-душ-Віньюш
- на паўднёвым усходзе — муніцыпалітэт Ларэш
- на поўдні — муніцыпалітэт Сінтра
- на захадзе — Атлантычны акіян
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| Насельніцтва муніцыпалітэта Мафра (1801—2004) | ||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1801 | 1849 | 1900 | 1930 | 1960 | 1981 | 1991 | 2001 | 2004 |
| 4200 | 10734 | 25021 | 29750 | 35739 | 43899 | 43731 | 54358 | 62009 |
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад заснаваны ў 1189 годзе.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Манастырскі ансамбль у Мафры, пабудаваны ў 1707—1750 гг., узнік у выніку грандыёзнага праекта караля Жуана V. У гонар нараджэння спадчынніка ён вырашыў ажыццявіць сваю славалюбівую мару — засланіць іспанскі Эскарыял. У мастацкім рамане Жазэ Сарамага «Успаміны пра манастыр» (парт.: Memorial do convento) (1982) сцвярджаецца, што ў будаўніцтве манастыра ўдзельнічалі больш 50 тысяч чалавек, сілком сагнаных з усёй Партугаліі. Аплачвалася каласальнае будаўніцтва золатам і дыяментамі, якія паступалі з Бразіліі. За галоўным фасадам даўжынёй 220 м размешчаны 880 памяшканняў, якія наўрад ці былі заселены. Увесь комплекс займае плошчу 40 тысяч кв.м., а мармуровая базіліка замка па памерах параўнальная з саборам.
У архітэктурнай майстэрні Мафры пад кіраўніцтвам выхадца з Германіі Іагана Фрыдрыха Людвіга і іншых замежных архітэктараў вырасла пакаленне партугальскіх будаўнікоў і мастакоў, у тым ліку найвялікі скульптар Жаакім Машаду дэ Каштру. Увесь велічны комплекс сіметрычна згрупаваны вакол базілікі. Крылы палаца, якія прылягаюць да базілікі, завершаны на вуглах квадратнымі вежамі з шырокімі дахамі-купаламі спрошчанай цыбульнай формы. Самымі цікавымі памяшканнямі манастыра з’яўляюцца аптэка, бальніца, дарміторый і кухня, але, вядома, першае месца павінна быць аддадзена бібліятэцы з 30 тысячамі тамоў, сярод якіх першае выданне эпічнай паэмы Луіша дэ Камоэнса «Лузіяды».
- Таксама вядомы парк — запаведнік Тапада Насьёнал дэ Мафра.
Ён быў створаны ў Мафры ў часы кіравання караля Жуана V, як парк для каралеўскага адпачынку. Тэрыторыя парку 8 кв.км. Парк змяшчае розныя разнавіднасці аленяў, дзікоў, лісоў, драпежных птушак і шматлікіх іншых жывёл, якія існуюць у незвычайна багатым і разнастайным натуральным асяроддзі пражываня ў парку. Парк таксама адкрыты для пешых і веласіпедных шпацыраў, язды на канях, стральбы з лука і арбалета.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміка заснавана на сельскагаспадарчай вытворчасці і турызме.
Раёны
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Fréhel[d], Францыя
Лаймен, Германія
Міндэлу, Каба-Вердэ
Сан-Вісенты[d], Каба-Вердэ
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт муніцыпалітэта
- Карта і фота Мафра Архівавана 19 студзеня 2014.
- Фота Мафра