Мванза

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Мванза)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Мванза
суахілі: і англ.: Arusha
2010-09-13 15-14-11 Tanzania Mwanza Mwanza.jpg

Mwanza city-5.jpg

Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
1140 м
Афіцыйная мова
суахілі
Насельніцтва
706543 чалавекі (2012)
Часавы пояс
Мванза на карце Танзаніі
Мванза (Танзанія)
Мванза

Мванза (суахілі: і англ.: Mwanza) — горад на паўночным захадзе Танзаніі, порт на возеры Вікторыя, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай вобласці. Насельніцтва (2012 г.) - 706 543 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад Мванза месціцца каля аднайменнага заліва на паўднёвым узбярэжжы возера Вікторыя ў 515 км на паўночны захад ад Дадомы, сталіцы Танзаніі, і ў 854 км на паўночны захад ад Дар-эс-Салама, найбуйнейшага горада краіны.

Клімат экватарыяльны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля 17,8° C — 28,8° C. Значныя перапады тэмпературы адзначаюцца на працягу сутак у начны і дзённы час. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1001 мм.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад Мванза быў заснаваны германскімі каланіяльнымі ўладамі ў 1892 г. на месцы, населеным народам сукума. Пасля I Сусветнай вайны перайшоў пад кантроль Вялікабрытаніі. У 1928 г. у раёне Мванзы былі адкрыты радовішчы золата, у сувязі з чым пачаўся хуткі рост горада, пракладзена лінія чыгункі. У 1949 г. для арганізацыі аховы здароўя жыхароў заснаваны спецыяльны навукова-даследчы Інстытут медыцынскіх даследаванняў Мванзы. У 1963 г. горад атрымаў статус адміністрацыйнага цэнтра. З 1964 г. у складзе незалежнай Танзаніі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка Мванзы ў значнай ступені залежыць ад гандлю, абслугоўвання транспарту, у тым ліку порта на возеры Вікторыя і аэрапорта, перапрацоўкі прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці. Развіваецца турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]