Перайсці да зместу

Млада Болеслаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Млада-Болеслаў)
Горад
Млада Болеслаў
чэшск.: Mladá Boleslav
50°24′45″ пн. ш. 14°54′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Край Сярэднячэшскі
Раён Млада Болеслаў
Кіраўнік Jiří Bouška[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1130[2]
Ранейшыя назвы Юнгбунцлау
Плошча 28,9 км²
Вышыня цэнтра 235 м
Водныя аб’екты Jizera[d]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 44 226 чалавек (2012)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код + 420 326
Паштовы індэкс 293 01
Аўтамабільны код S (старыя MB)

mb-net.cz
Паказаць/схаваць карты
Млада Болеслаў (Чэхія)
Млада Болеслаў
Млада Болеслаў

Мла́да-Бо́леслаў (чэшск.: Mladá Boleslav), был. Юнгбунцлау (ням.: Jungbunzlau[3]) — горад у Чэхіі, на тэрыторыі Сярэднячэшскага края. Адміністрацыйны цэнтр раёна Млада Болеслаў і муніцыпалітэт з пашыранымі паўнамоцтвамі. Размешчаны на левым беразе ракі Ізеры, за 50 км на паўночны ўсход ад Прагі. Чыгуначны вузел.

Насельніцтва 43,4 тысяч жыхароў (2003). Плошча 28,9 км².

Горад Млада Болеслаў быў заснаваны ў другой палове X стагоддзя Баляславам II як каралеўскі замак[3]. Да часу яго заснавання каля Прагі ўжо меўся замак пад назвай Болеслаў, таму новы замак быў названы Mladá («маладым») Болеславам, што дазволіла лёгка адрозніваць яго ад больш старога замка, які атрымаў у XV стагоддзі назву Stará Boleslav («Стары Болеслаў»).

Дзякуючы свайму выгоднаму размяшчэнню на шляху з Прагі ў Лужыцу і Брандэнбург Млада Болеслаў хутка развіваўся, у 1334 і 1436 гадах атрымліваў правы каралеўскага горада.

У XVI стагоддзі горад зрабіўся галоўным цэнтрам чэшскіх братоў, якія заснавалі тут адну з першых сваіх друкарань[3]. У XVII стагоддзі прыйшоў у заняпад.

У канцы XIX стагоддзя горад перажыў «другое нараджэнне» дзякуючы заснаванаму тут заводу «Шкода»; Млада Болеслаў квітнее дзякуючы аўтамабільнаму заводу і дагэтуль.

З'яўляецца галоўным цэнтрам чэшскай аўтамабільны прамысловасці; завод у Млада Болеславе выпускае аўтамабілі сусветна вядомай маркі «Шкода». Вырабляюцца пераважна легкавыя аўтамабілі. Ёсць малаважная цукровая прамысловасць.

Асноўнымі славутасцямі горада з'яўляюцца:

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі