Горад Мура, Швецыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Мура
Mora
Mora1.jpg
Краіна
Лен
Каардынаты
Насельніцтва
10 940 чалавек (2005)
Часавы пояс
Горад Мура, Швецыя (Швецыя)
Горад Мура, Швецыя

Му́ра (шведск.: Mora) — горад у цэнтральнай Швецыі, адміністрацыйны цэнтр камуны Мура Даларнскага лена.

Колькасць насельніцтва — 10 940 чалавек (2005). Размешчаны на беразе возера Сільян.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва горада паходзіць ад старажытнашведскага mor — «шчыльны лес на балоцістай зямлі».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Густаву Вазу ў цэнтры Муры

Упершыню Мура згадваецца ў 1325 г., але магчыма, паселішча існавала ўжо ў XIII стагоддзі. У 1520 шведскі шляхціц Густаў Ваза ўцякаў праз Даларну ад праследавання датчан. У Муры, ля мясцовай царквы ён заклікаў гараджан да паўстання супраць дацкага панавання, але яны яго спачатку не паслухаліся, і іх будучы кароль пабег далей, у бок Нарвегіі. Падумаўшы над словамі Вазы, гараджане ўсё ж вырашылі падтрымаць яго ідэю і паслалі двух лыжнікаў дагнаць яго: гэта адбылося ў мястэчку Селен. Ваза вярнуўся ў Муру і ўзначаліў антыдацкае паўстанне, якое скончылася атрыманнем Швецыяй незалежнасці і каранацыяй Густава Вазы на шведскі прастол.

XVII стагоддзе стала цёмнай старонкай гісторыі горада, бо прайшло пад знакам шматлікіх Вядзьмарскіх працэсаў, што забралі жыццё дзясяткаў чалавек. У наступным стагоддзі, у выніку рада неўраджайных гадоў, многія жыхары Муры шукалі заробку ў Стакгольме, але потым усё ж вярталіся ў родныя мясціны. У канцы XVIII стагоддзя ў Муры пачалі вырабляць насценныя гадзіннікі, а з 1860-х гг. — швейныя машынкі. У канцы XIX стагоддзя чыгунка злучыла Муру з іншымі часткамі Швецыі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Хата, у якой нарадзіўся і жыў Андэрс Цорн

Вядомыя выхадцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]