Мінск

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Мінск)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Мінск
Minsk Montage (2015).png
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Каардынаты
Унутранае дзяленне
9 раёнаў
Старшыня гарвыканкама
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Меньск, Менеск, Менск, Міньск
Плошча
348,846223[1][2] км²
Вышыня цэнтра
220-280 м
Водныя аб'екты
Насельніцтва
1 974 819 чалавек[3]
(2017)
Шчыльнасць
5 509 чал./км²
Агламерацыя
2,645 млн
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
220xxx
Афіцыйны сайт
minsk.gov.by
(англ.)  (руск.) 
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна  — 1966
Мінск на карце Беларусі
Мінск (Беларусь)
Мінск

Мінск[4] (трансліт.: Minsk; да 29 ліпеня 1939 г. — Менск[заўв 1]) — сталіца і найбольшы горад Беларусі, на рацэ Свіслач пры ўтоку ў яе ракі Нямігі. Адміністрацыйны цэнтр Мінскай вобласці і Мінскага раёна, аднак не ўваходзіць у іх склад. Насельніцтва на 2017 год — 1 974 819 чалавек[3]. Утварае агламерацыю, у межах якой пражывае звыш 2,645 млн чалавек або ⅓ насельніцтва Беларусі[11]. Займае плошчу ў 348,85 км². Месціцца за 70 км на паўночны захад ад геаграфічнага цэнтру Беларусі. Гістарычны цэнтр утвараюць Верхні горад, Ракаўскае і Траецкае прадмесці, плануецца аднавіць Замчышча.

Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 1067 годам. У канцы XI — пачатку XII ст. цэнтр Менскага княства. З пачатку XIV ст. у складзе Вялікага Княства Літоўскага. У 1793 годзе ўвыніку другога падзелу Рэчы Паспалітай далучаны да Расійскай імперыі, цэнтр аднайменнай губерні. У часе вайны 1812 года заняты французскімі войскамі, разбураны і разрабаваны французамі і рускімі[12]. У часе Першай сусветнай вайны прыфрантавы горад, у сакавіку 1918 года горад занялі нямецкія войскі. 25 сакавіка 1918 года ў горадзе абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 18 сакавіка 1921 года канчаткова адышоў да БССР, сталіца савецкай рэспублікі. У Другую сусветную вайну пад нямецкай акупацыяй, дзейнічала савецкае падполле. У часе вайны горад моцна зруйнаваны, пазней нададзена званне горад-герой. Адбудаваны ў 19461950-я гады. З канца 1991 года сталіца незалежнай Беларусі.

Змест

Назва

Паходжанне

Бальшыня сучасных даследчыкаў абгрунтавана лічаць, што тапонім «Менск» утварыўся ад назвы невялікай ракі Менкі (Мень, Мена)[13], на якой першапачаткова быў заснаваны горад[14][15]. Тым часам, паводле гісторыка Міколы Кузняцова, гідронім паходзіць ад слова «мень», якое азначае рыбу мянтуз або іншыя гладкія і слізістыя рыбы[16].

На думку некаторых аўтараў, назву Менску даў гандаль, абмен, «мена»[17]. Аднак Мікола Кузняцоў паказвае, што тагачасны гандаль не меў такіх маштабаў, каб даць імя замку, збудаванаму ў 1063 годзе і ўпершыню згаданаму ў 1067 годзе[16]. Апроч таго, аддзеяслоўныя назоўнікі з асновай «мяняць» у тапаніміцы наогул не сустракаюцца[18].

Таксама існуе народнае паданне, паводле якога заснавальнікам Менска быў вядзьмар-асілак Мянеск, што збудаваў на месцы цяперашняга горада свой млын, на якім малоў муку з камення[19]. Імаверна, што аснову імя Мянеска належыць звязваць з індаеўрапейскім этымонам *men — «мяць, расціраць», што адпавядае асноўным функцыям Мянеска ў паданні[20]. Наяўнасць у мянескавым млыне сямі колаў, размешчаных паміж правым і левым берагам Свіслачы, знаходзяць выразныя паралелі ў беларускім фальклорным матэрыяле[21].

Варыянты

Чатырохмоўная шыльда на Віленскім вакзале ў 1926 годзе (па-беларуску, па-руску, па-польску, на ідыш). Беларуская назва — Менск

У Іпацьеўскім летапісе горад згадваецца пад 1067 годам пад назвамі Мѣньск, Мѣнескь. У пазнейшым Радзівілаўскім летапісе назвы Меньск і Менеск пішуцца без яць, праз «е». З канца XV ст. з'яўляецца назва Менск без мяккага знака. Аднак яшчэ ў XVI—XVII стагоддзях працягвала шырока выкарыстоўвацца форма «Менеск».

У ліставанні 1656 года менскага ваяводы Фёдара Арсеньева з маскоўскім гаспадаром Аляксеем Міхайлавічам на адной старонцы граматы словы «Менеск», «Менск», «Менскага» сустракаюцца 18 разоў і ніводнага разу «Мінск». У двух адпісках таго ж ваяводы назвы тыпу «Менеск», «Менск», «Менского пов (ету)» сустракаюцца 12 разоў і толькі аднойчы напісана «Мінской пов.» У адпісцы ваяводы Якаўлева 1657 года датычна сойміка менскай шляхты таксама выкарыстоўваецца толькі форма «Менск». Адсюль вынікае, што беларуская шляхта карысталася толькі гэтай назвай[10]. У Баркулабаўскім летапісе горад згадваецца 6 разоў, з якіх 5 — у форме «Менск» і адзін «Мінск».

Увогуле, першую фіксацыю назвы Мінск (Mynsko) даследчыкі адзначаюць у лацінамоўнай канцылярскай кнізе пад 1502 годам. Пазней у польскамоўных дакументах XVІ—XVІІ стагоддзяў усё часцей ужываецца транскрыпцыя Minsk. Прафесар кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта А. Абрэмска-Яблоньска пераканаўча паказала, што назва «Мінск» з'явілася пад уплывам польскага Мінска Мазавецкага на грунце польскай адміністрацыйнай і моўнай экспансіі[10]. Цалкам форма «Мінск» (Міньск) замяняе «Менск» у афіцыйных дакументах толькі ў канцы XVII ст. разам з выцісканнем старабеларускай мовы з афіцыйнага дзяржаўнага ўжытку. З гэтых жа польскіх дакументаў і карт па падзелах Рэчы Паспалітай яе механічна перанеслі ў расійскія дакументы і карты[22][23].

У канцы XVIII ст. напісанне «Мінск» трывала замацавалася ў афіцыйных расійскамоўных дакументах, у той жа час у народнай гаворцы ўжывалася толькі форма «Менск». Гэты факт засведчылі этнограф Павел Шпілеўскі ў нататках пра свае падарожжы[5] і гісторык Аляксандр Ельскі ў Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў[6], выдадзеным у 1885 годзе.

У 1891 годзе паэт Францішак Багушэвіч у сваёй прадмове да зборніка «Дудка беларуская» выкарыстоўвае паланізаваную форму[24] «Міньск»: «Можа хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, Яна, гдзе наша мова жывець: Яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак»[25].

З 1916 года ў асяроддзі прагрэсіўнай беларускай інтэлігенцыі замацавалася назва «Менск Беларускі». Яна захоўвалася ў часы нямецкай і польскай акупацый, выкарыстоўвалася ў дакументах эміграцыйных беларускіх урадаў[22]. 21 лютага 1918 г. была выдадзена Першая Устаўная грамата БНР, дзе выкарыстоўваецца форма «Мінск-Беларускі». Другая Устаўная грамата і Трэцяя Устаўная грамата БНР ужо выкарыстоўваюць форму «Менск-Беларускі».

Форма «Менск» стала нормай за часамі БССР. Яна выкарыстоўвалася ўва ўсіх афіцыйных дакументах, а таксама на дзяржаўным радыё[26]. У 1930-я гады назву Менск ужывалі паўсюдна ў Беларусі, яна была звыклай і натуральнай жыхарам рэспублікі[27].

29 ліпеня 1939 года пастановай 2-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР горад перайменавалі ў «Мінск»[23]. Гэта перайменаванне адбылося не з лінгвістычных, а з сацыяльна-палітычных прычын[27], было выкліканае ўзмацненнем рэпрэсій супраць беларускіх нацыянальных кадраў і з'явілася замацаваннем русіфікацыі беларусаў на ўзроўні назваў гарадоў[28].

5 верасня 1991 года Мінскі гарадскі Савет народных дэпутатаў накіраваў Вярхоўнаму Савету просьбу аб вяртанні гораду гістарычнай назвы «Менск», але ў гэтай просьбе было адмоўлена[29][30]. За вяртанне назвы «Менск», паводле сведчанняў Алега Трусава, прагаласавалі 142 дэпутаты пры неабходных 173[26].

Гісторыя

Старажытны горад

Дакладная дата заснавання Менска невядомая. Паводле археалагічных звестак, самыя раннія паселішчы на тэрыторыі сучаснага горада вядомыя з IX стагоддзя, калі даліну Свіслачы засялялі ўсходнеславянскія плямёны крывічоў і дрыгавічоў. Каля 980 года тэрыторыя ўваходзіць у склад Полацкае княства.

Упершыню згадваецца (Меньскъ, Менскъ, Менескъ) у «Аповесці мінулых часоў» пад 1067 годам, калі быў спалены аб'яднанымі войскамі Яраславічаў (вялікага князя кіеўскага — Ізяслава, князя пераяслаўскага — Святаслава, князя чарнігаўскага — Усевалада) у часе вайны з Усяславам Полацкім. Месца і час узнікнення Менска ў наш час выклікае дыскусіі: адны даследчыкі (А. Ясінскі, Г. Штыхаў і інш.) лічаць, што горад узнік у яшчэ даслявянскія часы на рацэ Менцы прытоку Пцічы, за 16 км на захад ад сучаснага цэнтру горада, дзе захаваўся комплекс археалагічных помнікаў, і быў перанесены на цяперашняе месца пасля 1085 года, калі ў другі раз быў спалены ўжо Уладзімірам Манамахам. Іншыя даследчыкі лічаць, што дзяцінец (пазней Менскі замак) пабудаваны на правым беразе ракі Свіслач пры ўпадзенні ў яе раку Няміга ў 2-й палове XI ст., гэта значыць напярэдадні падзей 1067 года, для абароны паўднёвых межаў Полацкага княства.

Менскае княства

Пячатка Глеба Усяславіча, першага менскага князя

У канцы XI — пачатку XII стагоддзяў Менск становіцца сталіцай удзельнага Менскага княства. Першым менскім князем быў Глеб Усяславіч, потым княствам валодалі яго нашчадкі Глебавічы. У 1116 годзе Менск вытрымаў амаль 2-месячную аблогу войскаў кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха, але ў 1119 годзе горад быў захоплены і далучаны да яго ўладанняў, князь Глеб Усяславіч быў зняволены і памёр у кіеўскай турме. З сярэдзіны XII ст. Менск зноў зноў становіцца цэнтрам незалежнага княства і адным з буйных гарадоў Заходняй Русі[31], менскія князі вялі барацьбу за гегемонію ў Полацкай зямлі і неаднакроць займалі полацкі сталец. Палітычнае ўзвышэнне і зручнае геаграфічнае становішча спрыялі эканамічнаму росту Менска і яго пераўтварэнню ў рамесна-гандлёвы цэнтр.

Менск у Вялікім Княстве Літоўскім

Гравюра Менска, 1772 год
Пячатка з выявай герба Менска ў 1591 годзе
Герб Менскага ваяводства, каля 1720 года

У XIII ст. узмацніліся сувязі Менскага княства з Наваградкам, пазней — з Вільняй і Трокамі[32]. З сярэдзіны 1240-х гадоў, на запрашэнне мясцовых баяр, у Наваградку пачаў княжыць Міндоўг, што паспрыяла ўтварэнню Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1326 годам згадваецца, што ў Ноўгарадзе ў складзе пасольства вялікага князя літоўскага Гедзіміна быў князь менскі Васіль. У грамаце 1387 года Менск выступае другім (пасля Полацка) вялікім горадам у цэнтральнай і ўсходняй частках сучаснай Беларусі. У 1390 годзе вялікі князь Ягайла заснаваў на Траецкай Гары першы касцёл. Паводле дакументаў канца XVI ст., у Менску таксама было 10 прыходскіх цэркваў і 4—5 манастырскіх.

15 ліпеня 1410 года Менская харугва ўзяла ўдзел у пераможнай Грунвальдскай бітве. Па Гарадзельскай уніі 1413 года горад увайшоў у Віленскае ваяводства. Па смерці вялікага князя Вітаўта, за часамі змагання за сталец Вялікага Княства Літоўскага паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам у 1433 (або 1434) годзе Менск захапілі аддзелы Свідрыгайлы, якія спалілі горад і паланілі яго жыхароў. У 1444 годзе, паводле граматы вялікага князя, Менск уваходзіў у лік 14 найбольш развітых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага[32]. У 2-й палове XV ст. утварыўся Менскі павет Віленскага ваяводства.

14 сакавіка 1499 года вялікі князь Аляксандр надаў Менску магдэбургскае права[33]. Кіраванне горадам перайшло да магістрата, у склад якога ўваходзілі 12 радцаў на чале з войтам і 2 бурмістрамі. У 1513 годзе ў Менскім замку адкрыўся першы шпіталь — прытулак пры Узнясенскім манастыры для хворых і калек.

У 1505 годзе Менск захапілі і спалілі крымскія татары, ацалеў толькі замак. У 1508 годзе ў часе бунту Міхаіла Глінскага Менск вытрымаў амаль месячную аблогу, пазней ваколіцы горада 3—4 разы спусташалі маскоўскія войскі (апошні ў 1519 годзе[32]).

У 1547 годзе вялізны пажар знішчыў Менскі замак і амаль увесь горад, вынікам чаго стала перапланаванне Менска з пераносам цэнтру места на Новае, або Высокае Места[32]. У сярэдзіне XVI ст. у горадзе было 300 двароў, і 35 вуліц і завулкаў. У 1564 годзе ў Менску ўзнікла кальвінісцкая супольнасць. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў горад стаў сталіцай Менскага ваяводства, найбольшага ў Вялікім Княстве Літоўскім. У склад ваяводства ўваходзіла 60 гарадоў і мястэчак. 16 ліпеня 1569 года жыхары Менска атрымалі дазвол на збудаванне гасцінага двара — буйнога гандлёвага комплексу; той жа прывілей лічыцца пунктам адліку існавання ў горадзе цэхаў, заснаваных на класічных еўрапейскіх прынцыпах. У 1582 годзе ў Менску з’явілася мураваная ратуша[34], на вежы якой праз некаторы час усталявалі першы гарадскі гадзіннік[35]. У 1588—1755 гадах праз год, паводле чаргавання з Наваградкам, у Менску праходзілі сесіі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.

Вялікі князь Аляксандр Ягелончык, які надаў Менску магдэбургскае права

12 студзеня 1591 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў гораду герб «фикгуру внебовзятья панны Марыи»[36]. У 1592 годзе пры саборнай царкве адкрылася першая брацкая школа. У 1605 годзе ў Менску заснаваны кляштар дамініканцаў[37] — першы вядомы кляштар у горадзе, а ў 1611 годзе — Петрапаўлаўскі манастыр[38], адзіны асяродак супраціўнікаў Берасцейскай уніі на працягу XVIIXVIII стагоддзяў. У 1620 годзе ў Менску наладзілі рэгулярнае паштовае злучэнне з іншымі буйнымі гарадамі Рэчы Паспалітай. Да сярэдзіны XVII ст. горад атрымаў абарончую лінію з землянога вала і бастыёнаў, пры якіх існавалі Койданаўская, Лошыцкая і Юраўская брамы. Архітэктуру ў XVI—XVII стст. вызначалі вуліцы, прылеглыя да Менскага замка, Верхняга Горада (Рынку), Ніжняга Рынку і Траецкай Гары, забудаваныя дамамі феадалаў, купцоў, багатых рамеснікаў. На плошчы Верхняга Рынку сфарміраваўся ансамбль, мастацкі сілуэт якога стваралі групы культавых будынкаў (касцёл і манастыр бернардзінак, касцёл і манастыр бернардынцаў, царква Святога Духа і манастыр базыльян, ратуша).

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 3 ліпеня 1655 года Менск захапіла маскоўскае войска[39]. За наступныя чатыры гады акупацыі горад вельмі моцна пацярпеў ад рабаванняў і амаль спусцеў[40]. У 1655 годзе поп Маскоўскага патрыярхату Іван, які ў гэты час быў у Менску, напісаў ліст свайму гаспадару Аляксею Міхайлавічу, у якім прасіў грошай, а таксама засведчыў, што акупацыйная маскоўская залога «все татары да мордва, — рускава ничего не знают»[41].

3 ліпеня 1660 года войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі Менск з-пад маскоўскай акупацыі[42]. На 1667 год у горадзе было каля 300 двароў. У тым жа годзе горад стаў часткай першага ў Вялікім Княстве Літоўскім міждзяржаўнага маршруту Вільня—Менск—МагілёўСмаленскМасква. У 2-й палове XVII ст. падарожнікі адзначалі ў Менску шматлікія цэрквы і камяніцы, развіты гандаль.

У 1697 годзе Менск моцна пацярпеў ад пажару. У часе Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) праз горад некалькі разоў у 1706—1708 і 1720 гадах праходзілі расійскія і шведскія войскі. У 1708 годзе ў Менску была маравая пошасць і вялікі пажар. Нават у сярэдзіне XVIII ст. гэтыя падзеі адбіваліся на ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця горада.

У 1713 годзе рэзідэнцыя езуітаў у Менску атрымала статус калегіума — навучальнай установы, што давала адукацыю на ўзроўні гуманітарнага ўніверсітэта[43]. У 1749 годзе побач з езуіцкім калегіумам збудавалі аптэку з лабараторыяй (першая менская аптэка адкрылася яшчэ ў 1659 годзе). Па скасаванні ордэна езуітаў у 1773 годзе, калегіум пераўтварылі ў свецкую навучальную ўстанову — Менскую гімназію. На 1775 год у Менску было больш за 400 двароў (у канцы XVIII ст. — да 1000 двароў), на 1790 год — больш за 40 вуліц і завулкаў. У 1783 годзе з’явіўся першы план забудовы горада. Згодна з пастановай магістрата 1786 года, на ўсіх будынках усталявалі нумары. У 1791 годзе ў Менску адкрыўся шпіталь войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1790-я гады ў горадзе было 89 крам, штогод праводзіліся 2 кірмашы, якія цягнуліся каля 2 тыдняў. У канцы XVIII ст. у Менску пачалі выступаць прафесійныя тэатральныя калектывы (у 1825 годзе пад гарадскі тэатр адрэстаўравалі палац Радзівілаў на Высокім Рынку).

Пад уладай Расійскай імперыі

Будынак Мінскага гарадскога тэатра на акварэлі Ю. Пешкі. У Гарадскім тэатры адбылася прэм’ера першай беларускамоўнай оперы «Ідылія»
Герб горада пад расійскай акупацыяй

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мінск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў адміністрацыйным цэнтрам Мінскай губерні. 14 траўня 1795 года расійскія ўлады скасавалі Магдэбургскае права, а 29 снежня 1796 года — далі гораду новы герб з дзвюхглавым арлом.

У 1793 годзе ўтвораная Мінская епархія Маскоўскага патрыярхату, 28 студзеня 1798 года — Мінская дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы, адкрылася каталіцкая духоўная семінарыя (дзейнічала да 1869 года)[44]. У 1799 годзе ў горадзе з’явілася першая муніцыпальная лякарня. На 1800 год у Мінску было 1009 дамоў, з іх 39 мураваных. У 1803 годзе ўтварыўся аркестр, які выступаў з публічнымі канцэртамі ў гарадскім парку, а ў святочныя дні — у галерэі ратушы.

У вайну 1812 года 8 ліпеня ў Мінск увайшлі французскія войскі. 27 ліпеня горад стаў цэнтрам дэпартамента адноўленага Напалеонам Вялікага Княства Літоўскага. Адміністрацыйная рада Мінскага дэпартамента наладзіла выпуск першай мінскай газеты «Тымчасовая газета Мінская» (польск.: «Tymczasowa gazeta Mińska»). 16 лістапада горад зноў занялі расійскія войскі. У часе вайны горад быў моцна разбураны і разрабаваны французамі і рускімі[12].

30 траўня 1835 года адбыўся моцны пажар, які знішчыў амаль усю цэнтральную частку Мінска. У 1836 годзе ў горадзе адкрылася першая публічная бібліятэка, у 1837 годзе — з’явілася ўласная пажарная каманда. У выніку эпідэміі халеры 1848 года ў Мінску загінула 1,1 тыс. чалавек. У 1859 годзе адбыўся ўвод у эксплуатацыю першай на Беларусі тэлеграфнай лініі Мінск—Бабруйск.

У 1839 годзе, нягледзячы на гвалт з боку ўлад Расійскай імперыі, прадстаўнікі мінскіх уніятаў адмовіліся далучацца да Маскоўскага патрыярхату[45]. 9 лютага 1952 года, нягледзячы на забарону расійскіх улад[46], на сцэне Мінскага гарадскога тэатра адбылася прэм’ера першай беларускамоўнай оперы «Ідылія» на музыку Станіслава Манюшкі і К. Крыжаноўскага, лібрэта напісаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У 1857 годзе на загад расійскага цара Мікалая I у Мінску знішчылі будынак мінскай ратушы і прылеглы да яе сквер з векавых пірамідальных таполяў. Паводле ўспамінаў відавочцаў, ратушу зруйнавалі з прычыны таго, што «... яна сваім існаваннем нагадвала жыхарам пра звычаі мінулага часу, пра Магдэбургскае права ...»[47].

Паўстанцы пад Мінскам, 1863 год
Пустка на месцы зруйнаванай ратушы і Духаўская царква па маскоўскай перабудове, 1898 год
Мітынг перад Домам губернатара на Саборнай плошчы 18 (31) кастрычніка 1905 года. Далейшае развіццё прывяло да падзеі, якая ўвайшла ў гісторыю як Курлоўскі расстрэл

У 1863—1870 гадах у сувязі з паўстаннем царскія ўлады ўвялі ў Мінску ваеннае становішча. Нягледзячы на гэта, гарадчане ўзялі ўдзел у выступленніі[48]. У 1866 годзе па задушэнні паўстання расійскія ўлады перайменавалі бальшыню цэнтральных вуліц Мінска (агулам 17 назваў[49]), што з'явілася шараговым захадам царызму ў палітыцы русіфікацыі беларусаў і змаганні з нацыянальна-вызвольным рухам. Іншым кірункам гэтай палітыкі стала руйнаванне расійскімі ўладамі помнікаў сакральнай архітэктуры: у 2-й палове XIX ст. яны знішчылі мураваныя касцёлы баніфатаў, кармелітаў і францішканаў, знявечылі касцёлы бернардзінцаў і дамініканцаў, перабудавалі ў маскоўскім стылі Духаўскую і Петрапаўлаўскую цэрквы.

У 1870-я гады праз Мінск пракладзеныя Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская чыгункі. У 1873 годзе пачаў дзейнічаць Мінскі камерцыйны банк, у горадзе з’явіўся водаправод. У 1890 годзе ў Мінску наладзілі тэлефонную сувязь, а з 1896 года пачала дзейнічаць першая на Беларусі тэлефонная станцыя агульнага карыстання. 10 траўня 1892 года адбылося ўрачыстае адкрыццё конкі — першага гарадскога грамадскага транспарту. У 1895 годзе ў Мінску адкрылася метэастанцыя, а 12 студзеня 1895 года — электрастанцыя. 26 верасня 1891 года ў Гарадскім садзе адбыўся палёт аэранаўта Драўніцкага на паветраным шары і яго спуск на парашуце ўласнага вырабу. На 1897 год у Мінску было 7467 будынкаў, з іх 2110 мураваных, 140 вуліц і завулкаў; дзейнічалі 18 сакральных будынкаў.

У 1870—1880-я гады ў Мінску дзейнічалі народніцкія гурткі. 7 красавіка 1876 года адбылася стачка працоўных чыгуначных майстэрняў, першая ў Мінску. 28 траўня 1889 года ў газеце «Минскій листокъ» упершыню надрукавалі беларускую паэму «Тарас на Парнасе». У 1898 годзе ў горадзе адбыўся першы з’езд РСДРП, у 1900 годзе ўтварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). 18 студзеня 1900 года адбылася першая ў Мінску вулічная дэманстрацыя працоўных. У часе рэвалюцыі 1905 года 16 лютага адбылася палітычная дэманстрацыя і стачка навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў; 18 кастрычніка царскія ўлады расстралялі мітынг на Прывакзальнай плошчы (Курлоўскі расстрэл); 8 снежня адбылася ўсеагульная стачка ў Мінску. 1 снежня 1906 года ў Мінску ўтварылася беларускае кніжнае аб’яднанне «Мінчук».

21 жніўня 1911 года ў прадмесці Камароўка заснавалі Мінскую балотную доследную станцыю — першую дзяржаўную навуковую ўстанову на Беларусі. На 1913 год у Мінску было 10,3 тыс. будынкаў (з іх 15% мураваныя), 305 вуліц і завулкаў, працавалі 104 фабрыкі, заводы і мануфактуры, на якіх было 5,1 тыс. работнікаў.

У часе Першай сусветнай вайны з кастрычніка 1915 года Мінск становіцца прыфрантавым горадам, у якім размяшчаюцца штаб Заходняга фронту і іншыя франтавыя арганізацыі і ўстановы, шпіталі. Дзейнічаў Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Па Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года тут утварыўся Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У красавіку — ліпені ў Мінску адбыліся з’езды беларускіх нацыянальных арганізацый і партый. 20 красавіка (3 траўня) 1917 года жыхары горада змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну прыняцця Канстытуцыі 3 мая[50].

У лістападзе 1917 года ў Мінску ўтварыўся каардынацыйны цэнтр беларускага нацыянальна-вызвольнага руху — Вялікая беларуская рада. 5 снежня ў горадзе распачаўся Першы Усебеларускі з’езд. У ноч з 17 на 18 снежня (паводле старога стылю) бальшавікі разагналі з’езд. 18 снежня дэлегаты Рады Ўсебеларускага з’езда, у складзе 56 чалавек на чале з Язэпам Лёсікам, патаемна сабраліся ў чыгуначным дэпо пад аховай рабочай дружыны і пастанавілі падпарадкаваць сабе Цэнтральную беларускую вайсковую раду (ЦБВР), а таксама выдзелілі з свайго складу кіроўны орган — Выканаўчы камітэт рады Усебеларускага з’езда. Ён стаў юрыдычным і маральным пераемнікам усёй улады, якая належала Першаму Усебеларускаму з’езду. Выканкам Усебеларускага з’езда атрымаў даручэнне, як толькі будзе магчымым, узяць уладу ў Беларусі ў свае рукі і рыхтавацца да вырашальнага моманту.

Найноўшы час

Беларускі нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг над будынкам Народнага сакратарыята БНР у колішнім Доме губернатара на Саборнай плошчы, 1918 год
Нямецкія войскі на Высокім Рынку, 1918 год

19 лютага 1918 года беларускія і польскія ўзброеныя фарміраванні супольна вызвалілі Менск ад бальшавікоў; палякі загадвалі адміністрацыяй заходняй, большай часткі горада, беларусы — усходняй[51]. 21 лютага 1918 года беларуска-польская адміністрацыя Менска перадала горад войскам кайзераўскай Германіі[51].

25 сакавіка 1918 года ў Менску Трэцяй Устаўной граматай была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. У красавіку 1918 года адкрылася Менская вышэйшая музычная школа, неўзабаве пераўтвораная ў Беларускую кансерваторыю. На базе Менскага педагагічнага інстытута рыхтавалася адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, планавалася адкрыццё сельскагаспадарчага і політэхнічнага інстытутаў[52].

У пачатку 1919 года горад занялі бальшавіцкія войскі. 5 студзеня ўрад Беларускай ССР пераязджае ў Менск, ён становіцца яе сталіцай[53]. 8 жніўня 1919 года польскія войскі з невялікімі стратамі занялі горад, які трапляе пад часовую польскую адміністрацыю — Грамадзянскую ўправу ўсходніх зямель і з 15 верасня становіцца адміністрацыйным цэнтрам Мінскай акругі[54]. У ліпені—кастрычніку 1920 года Менск займалі бальшавікі, потым зноў палякі. 18 сакавіка 1921 года згодна з Рыжскім мірным дагаворам горад адышоў да СССР.

18 красавіка 1921 года ў Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і першая навуковая бібліятэка. У 1925 годзе ў Менску і БССР увогуле пачаліся першыя радыёперадачы. У 1928 годзе ў горадзе адкрыўся першы хлебазавод[55]. 1 студзеня 1929 года Інстытут беларускай культуры, што месціўся ў Менску з 1922 года, рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук[56]. 13 кастрычніка 1929 года ў горадзе адбыўся пуск трамвая. У 1933 годзе пачаў дзейнічаць менскі аэрапорт.

У 1924—1930 гадах цэнтр Менскай акругі, з 1934 года — раёна, з 1938 года — вобласці.

Вуліца Савецкая. Праваруч будынак Дзяржбанка, кінатэатр Чырвоная Зорка. Зіма 1933—1934 гадоў
Вуліца Ленінская ад перакрыжавання з вуліцай Карла Маркса, 1935 год

У 1936 годзе савецкія ўлады ўзарвалі Духаўскую царкву, унікальны помнік архітэктуры эпохі Рэнесанс[57][58][59]. У 1937—1941 гадах ва ўрочышчы Курапаты бальшавікамі былі расстраляныя паводле розных ацэнак ад 30 000 да 250 000 жыхароў Беларусі[60]. Акрамя Курапатаў, сталінскія расстрэлы адбываліся на Кальварыйскіх могілках, у Лошыцкім Яры, Камароўскім лесе, Трасцянцы і іншых месцах і прадмесцях горада.

У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года Мінск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У Мінску і яго наваколлях нямецкі рэжым стварыў 9 лагераў і яўрэйскае гета, дзе было знішчана больш за 400 тысяч чалавек. Мінск быў моцна зруйнаваны ў ходзе баявых дзеянняў. Аднак найбольш каштоўныя помнікі архітэктуры Мінска знішчаныя савецкімі ўладамі ў паваенны час: у 1950 годзе быў узарваны дамініканскі касцёл і кляштар, на аднаўленне якіх напярэдадні была атрыманая кантрыбуцыя ад Германіі, у 1951 годзе знявечаны езуіцкі касцёл і знішчаная частка калігеума з гадзіннікавай вежай, у 1950-я скапаная замкавая гара і вывезеная за межы горада[61], у сярэдзіне 1960-х знішчаны бенедыкцінскі касцёл з кляштарам, Халодная сінагога (адзіны помнік у Мінску архітэктуры готыкі), знішчаная забудова Нямігі, у 1962 годзе знішчаная Мінская мячэць, у 1984 годзе знішчаны будынак першага гарадскога тэатра (колішні палац Радзівілаў).

1 студзеня 1956 года ў Мінску пачаліся тэлевізійныя трансляцыі. 26 чэрвеня 1974 года Мінску прысвоена ганаровае званне «Горад-Герой». 26 чэрвеня 1984 года адбыўся ўвод у эксплуатацыю Мінскага метрапалітэна.

27 ліпеня 1990 года Мінск становіцца сталіцай незалежнай Беларусі. 5 верасня 1991 года гарадскія ўлады зацвердзілі гістарычна герб Мінска. У 1993 годзе ў Мінску адбыўся Першы з’езд беларусаў свету, у 1994 годзе — першая сустрэча беларускай моладзі свету. У 1991 годзе знішчаны Віленскі вакзал.

У лістападзе 2004 года адбудаваная мінская ратуша, у 2011 годзе — Царква Святога Духа, у якой размясцілася дзіцячая філармонія. У сакавіку 2011 года дзеля будаўніцтва гатэля была знішчаная Першая мінская электрастанцыя, помнік прамысловай архітэктуры XIX ст.

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Мінск знаходзіцца ў цэнтры Беларусі на паўднёва-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша. Горад займае плошчу каля 348,84 кв. км[1][2]. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора складае 220 м. Найбольш прыпаднятая частка Мінска размяшчаецца ў раёне Кальварыі. Яе абсалютная вышыня 280,4 м. Найніжэйшая адзнака (181,4 м) знаходзіцца на паўднёвым усходзе горада ў абалоне Свіслачы ў раёне Чыжоўкі.

Клімат

Клімат умерана-кантынентальны, са значным уплывам атлантычнага марскога паветра. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — каля 700 мм. Лета цёплае, але не гарачае. Сярэднясутачная тэмпература ў ліпені 18,5 °C. Зіма мяккая, з частымі адлігамі, сярэднясутачная тэмпература ў студзені −4.5 °C. У апошнія гады намецілася выразная тэндэнцыя да падвышэння тэмпературы ў зімовы перыяд.

  • Сярэднегадавая тэмпература — 6,7 °C
  • Сярэднегадавая хуткасць ветра — 2,4 м / с
  • Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 77 %
Клімат Мінска
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 10,3 13,6 18,9 26,0 30,9 32,5 33,9 34,6 30,3 24,7 16,0 10,3 34,6
Сярэдні максімум, °C −2,1 −1,4 3,8 12,2 18,7 21,5 23,6 22,8 16,7 10,2 2,9 −1,2 10,6
Сярэдняя тэмпература, °C −4,5 −4,4 0,0 7,2 13,3 16,4 18,5 17,5 12,1 6,6 0,6 −3,4 6,7
Сярэдні мінімум, °C −6,7 −7 −3,3 2,6 8,1 11,7 13,8 12,8 8,2 3,6 −1,3 −5,5 3,1
Абсалютны мінімум, °C −39,1 −35,1 −30,5 −18,4 −5 0 3,8 1,7 −4,7 −12,9 −20,4 −30,6 −39,1
Норма ападкаў, мм 45 38 44 42 65 89 89 68 60 53 48 49 690
Крыніца: Надвор'е і клімат

Водная сістэма

Свіслач у цэнтры горада

Каля горада праходзіць водападзел басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. Праз Мінск цячэ рака Свіслач (прыток раки Бярэзіна), у якую ў межах горада ўпадаюць яшчэ шэсць невялікіх рэчак. Усе яны належаць да Чарнаморскага вадазбору. У 1968—1976 гадах для водазабеспячэння Мінска пабудавана Вілейска-Мінская водная сістэма, якая ў межах горада ўтварае водна-зялёны дыяметр Мінска. У яго ўваходзяць вадасховішчы Крыніца, Дразды, Камсамольскае возера, вадаём цэнтральнай часткі горада, Лошыцкае (вадасховішча ЦЭЦ-2) і Чыжоўскае вадасховішчы.

У 1981—1985 гадах для забеспячэння вадой прамысловых раёнаў пабудавана ўнікальная паводле горадабудаўнічых і ландшафтных асаблівасцяў Сляпянская водная сістэма, якая складалася з Цнянскага і Чыжоўскага вадасховішчаў і ракі Цнянкі, і якую планавалася замкнуць у кальцо Лошыцкай воднай сістэмай.

Насельніцтва

Гістарычная дынаміка

Насельніцтва Мінска ў XVI—XIX стст. (тыс. чал.) Насельніцтва Мінска ў XX—XXI стст. (тыс. чал.)

Колькасць насельніцтва Мінска на пачатак 2017 года склала 1 974 819 чалавек і ў параўнанні з пачаткам 2015 года павялічылася на 15 038 чалавек. Прырост адбываецца пераважна за кошт міграцыі. Міграцыйнае сальда ў Мінску ў адрозненне ад іншых рэгіёнаў Беларусі станоўчае. Для Мінска характэрна устойлівае перавышэнне колькасці прыбылых над выбылымі. Пачынаючы з 2000 года, штогадовы міграцыйны прырост для Мінска складае ў сярэднім 14 843 чалавекі. Найбольшы міграцыйны прырост насельніцтва дае ўнутраная міжабласная міграцыя (у параўнанні з міжнароднай міграцыяй)[62]. Паводле апошняга перапісу насельніцтва, які праводзіўся ў кастрычніку 2009 года, ў Мінску пражывала 1 836 808 чалавек[63].

  • XXI стагоддзе[64]: 2001 — 1 689 874 чал.; 2002 — 1 699 347 чал.; 2003 — 1 709 778 чал.; 2004 — 1 722 109 чал.; 2005 — 1 744 598 чал.; 2006 — 1 758 828 чал.; 2007 — 1 775 551 чал.; 2008 — 1 794 747 чал.; 2009 — 1 814 367 чал.; 2010 — 1 843 685 чал.; 2011 — 1 864 090 чал.; 2012 — 1 885 067 чал.; 2013 — 1 901 059 чал.; 2014 — 1 921 807 чал.; 2015 — 1 938 280 чал.; 2016 — 1 959 781 чал.; 2017 — 1 974 819 чал.[3]

Нараджальнасць — 11,4 на 1000 насельніцтва, смяротнасць — 9,7 (2008). Колькасць нараджэнняў на 1000 жанчын ва ўзросце 20—24 гады за перыяд 19902005 знізілася з 138 нованароджаных да 58, у жанчын 25—29 гадоў — з 95 да 75 адпаведна. У 2008 нарадзілася каля 20,8 тыс. дзяцей.

Перавышэнне жаночага насельніцтва над мужчынскім: жанчын — 53,7 %, мужчын — 46,3 %. Узроставая структура насельніцтва Мінска: дзяцей — 13,3 %, падлеткаў — 4,5 %, асоб працаздольнага ўзросту — 67,9 %, асоб старэйшых за працаздольны ўзрост — 17,6 %. Доля дзяцей і падлеткаў за апошнія 5 год знізілася з 20,6 % да 17,6 %. Колькасць насельніцтва ў працаздольным узросце павялічылася за гэты перыяд з 66,5 % да 67,9 %; асоб старэйшай узроставай катэгорыі — з 16,5 % да 17,6 %. На 1000 шлюбаў прыходзіцца 416 разводаў (2006).

Нацыянальны склад

Народ Перапіс 1926 Перапіс 1939[65] Перапіс 1959 Перапіс 1970 Перапіс 1979 Перапіс 1989 Перапіс 1999 Перапіс 2009[66]
Беларусы 55.778 124.061 325.026 601.890 871.210 1.153.991 1.333.222 1.455.825
Рускія 12.617 28.711 116.327 214.260 282.977 325.125 264.020 184.070
Украінцы 1.465 6.650 18.345 35.214 46.226 53.244 39.948 27.362
Палякі 4.481 3.364 5.580 9.419 14.647 18.479 17.581 13.420
Яўрэі 53.686 70.998 38.842 47.058 46.332 39.154 10.141 5.187
Армяне 16 142 687 1.096 1.746 2.039 1.955
Татары 1.618 1.749 2.182 2.875 2.925 2.102 1.239
Азербайджанцы 39 217 591 1.102 1.559 1.517
Кітайцы 10 1.349
Туркмены 1.016
Літоўцы 377 757 695 892 724 935
Арабы 787
Грузіны 147 324 518 897 828 687
Цыганы 111 953 1.056 1.369 1.239 573
Малдаване 21 360 496 839 511 392
Казахі 74 223 297 526 189 386
Таджыкі 326
Туркі 4 314
Усяго 238.948 509.667 917.428 1.273.496 1.607.077 1.680.567 1.697.340

Жыллё

Пасля Вялікай Айчыннай вайны актыўна будаваліся буйныя заводы (машынабудавання, станкабудавання), што прывяло да прытоку насельніцтва ў горад і ўтварылася ўстойлівае адставанне ўмоў пражывання грамадзян ад колькасці тых, хто прыязджае. Для зніжэння праблем з жыллём актыўна будаваліся інтэрнаты (у 60-70-я гады). У 1990-х гадах змяніліся ўмовы для пастаноўкі на ўлік — з 6 м² жылой плошчы на 15 м² агульнай плошчы, што змяніла 60 тыс. тых, хто мае патрэбу ў жыллі 110 тыс. На пачатак 2010 года ў інтэрнатах пражывае каля 33 тыс. сем'яў[67]. На 2010 год у арэнду пад жыллё здавалася 32 тысячы кватэр[68].

У 2010 годзе аб'ём уводзімага жылля з дзяржпадтрымкай складаў каля 80 %, у 2011 годзе — 75 %, у 2012 годзе не павінен перавысіць 50 % і потым — паступова змяншацца[69].

На ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на канец 2010 года знаходзілася 855,6 тыс. грамадзян (сем'яў), што на 62,4 тыс. больш, чым на канец 2009 года[70]. На пачатак 2011 года ў Мінску ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў знаходзяцца 280 тыс. сем'яў[71].

Кошт 1 м² агульнай плошчы кватэр жылых хат устанаўліваецца Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам[72]. Тым не менш, рэальныя кошты на жыллё вызначаюцца рынкам. У 2010 годзе самым дарагім жыллём (па даных Нацыянальнага кадастравага агенцтвы) была трохпакаёвая кватэра па вул. Масквіна, 10 (520000 долараў ЗША, 3235,8 долара за м²)[73][74].

Па меркаванні Аляксандра Лукашэнкі колькасць насельніцтва Мінска варта абмежаваць 1,8 млн чалавек[75].

Беспрацоўе

Па афіцыйнай статыстыцы, узровень беспрацоўя ў Мінску складае 0,3 % ад агульнага ліку эканамічна актыўнага насельніцтва (3340 чалавек; даныя на люты 2011 года)[76]. У той жа час, у Мінгарвыканкаме прызнаюць існаванне значнага незарэгістраванага беспрацоўя на падставе даных перапісу 2009 года: тады 5,6 % працаздольнага насельніцтва Мінска (каля 70 000 чалавек) вызначылі свой статус як беспрацоўныя[77]. У якасці прычын значнага разыходжання афіцыйнага і рэальнага ўзроўня беспрацоўя завуць неабходнасць удзелу ў грамадскіх працах і невялікі памер дапамогі па беспрацоўі[77]. Напачатку 2011 года ў Мінску дапамога складала 68,2 тысяч рублёў — $22,5 па курсе на люты 2011 года[76] пры сярэднім памеры бюджэту пражытковага мінімуму ў 296,9 тысяч рублёў[78], а ў другой палове 2010 года — 50 тысяч ($16), што з'яўляецца адным з самых нізкіх паказчыкаў на тэрыторыі былога СССР[79]. У той жа час, Аляксандр Лукашэнка агучыў меркаванне пра неабходнасць памяншэння памераў дапамогі па беспрацоўі як занадта вялікага[79].

Па даных Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, у сярэднім на пошук працы ў зарэгістраваных беспрацоўных сыходзіла не больш за дзвюх з паловай месяцаў[77]. Сярэдні ўзрост зарэгістраванага беспрацоўнага — 34,6 года[77].

Здароўе

Залішняя маса цела: атлусценнем пакутуюць ад 10 да 13 % дзяцей [80].

Кіраванне горадам

Прадстаўнічая ўлада прадстаўлена гарадскім Саветам дэпутатаў, выканаўчая — гарадскім выканаўчым камітэтам. Кіраўнік Мінгарвыканкама з 2014 — Андрэй Шорац.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел города Мінска быў праведзены ў 1938 годзе ў сувязі са значным ростам насельніцтва горада (да 218 тыс. чалавек). Пастановай ЦВК БССР ад 17 сакавіка 1938 года былі створаны Сталінскі (з 2 лістапада 1961 г. Заводскі), Варашылаўскі (з 2 лістапада 1961 г. Савецкі) і Кагановіцкі (з 20 ліпеня 1957 г. Кастрычніцкі) раёны.

Зараз тэрыторыя Мінска дзеліцца на 9 адміністрацыйных раёнаў, якія кіруюцца раённымі адміністрацыямі.

Абмяркоўваецца варыянт злучэння Мінскага раёна Мінскай вобласці з г. Мінскам у агульны рэгіён са спецыяльным (сталічным) статусам.

Жылыя раёны

Афіцыйныя сімвалы горада

Герб быў нададзены Мінску 12 студзеня 1591 года вялікакняжацкім прывілеем. На гербе і флазе адлюстравана Ушэсце Багародзіцы: Багародзіца ў чырвона-фіялетавай адзежы на срэбным воблаку, яе ўзносяць у неба два анёлы, якія ляцяць, а над імі два херувімы. Паводле легенды абраз з выявай Ушэсця прыбыў у горад уверх па цячэнню Свіслачы з Кіева, разбуранага татарамі.

Герб і сцяг г. Мінска зацверджаны рашэннем Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 27 сакавіка 2001 г. № 160 «Аб зацвярджэнні палажэння аб гербе горада Мінска і палажэння аб сцягу горада Мінска».

Эканоміка

Мінск — найбуйнейшы эканамічны цэнтр Беларусі. Сукупны аб'ём падатковых паступленняў складае каля паловы ад агульнага аб'ёму па краіне[81]. Найбуйнейшымі падаткаплатнікамі горада ў першым квартале 2011 гады былі ААТ «Белтрансгаз», ЗП «Лукойл-Беларусь», РУП «Мінск Крышталь» (вытворца лікёра-гарэлкавых вырабаў), ЗП «Велкам», УП «Мінгаз», РУП «Мінскэнерга», РУП «Белтэлекам», ТАА «Тытунь-інвест», ЗТАА «Юніс ойл» і ААТ «Прыёрбанк»[82][83]. У сукупнасці яны забяспечылі 40 % паступленняў[83]. У першым квартале 2011 года 54 % паступленняў у кансалідаваны бюджэт горада прыйшлося на недзяржаўныя прадпрыемствы, у той час як у 2010 годзе на іх долю прыпадала 46,6 % паступленняў[82][84]. У 2010 годзе каля 25 % падатковых паступленняў забяспечыў малы бізнес[85].

Прамысловасць

Трактар «Беларус 2522ДВ» на выставе

Мінск — найбуйнейшы прамысловы горад краіны. Тут знаходзяцца найбуйнейшыя зборачныя прадпрыемствы: трактарны завод МТЗ, які выпускаў каля 8-10 % ад сусветнага рынку колавых трактароў, МАЗ, завод колавых цягачоў VOLAT, вытворца дызельных рухавікоў ММЗ, тры станкабудаўнічыя заводы, а таксама завод Амкадар — вытворца дарожна-будаўнічай і іншай спецыялізаванай тэхнікі і абсталявання. У горадзе таксама размешчаны шэраг прадпрыемстваў па вытворчасці камплектуючых (рысорны завод, завод шасцерняў і інш.), вагонарамонтны завод, матацыклетна-веласіпедны завод, гадзіннікавы завод «Луч», абароннае прадпрыемства Мінатор-Сэрвіс. Параўнальна развіта электронная прамысловасць: у Мінску працуюць вытворца электроннай прадукцыі «Інтэграл», вытворца тэлевізараў, DVD-прайгравальнікаў і бытавой тэхнікі «Гарызонт», вытворца халадзільнікаў і бытавой тэхнікі «Атлант», вытворца бытавой тэхнікі Беларускі радыёэлектронны завод (БелВАР), электрамеханічны і электратэхнічны заводы. Пасля распаду СССР былі арганізаваны новыя прадпрыемствы, такія як Белкамунмаш, цяпер адзін з найбуйнейшых у СНД вытворцаў электратранспарта, які быў створаны напачатку 1990-х гадоў на базе рамонтнага трамвайна-тралейбуснага завода.

Завод «Аліварыя»

Харчовая прамысловасць прадстаўлена прадпрыемствамі лікёра-гарэлкавым заводам Мінск Крышталь, піўзаводамі «Крыніца» (брэнды «Крынiца», «Александрыя», «Kult» і «Кaltenberg») і «Аліварыя» (брэнды «Аліварыя» і «Бровар»), кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» і «Слодыч», некалькімі хлебазаводамі, холадакамбінатамі і мясакамбінатам. У Мінску дзейнічае гадзіннікавы завод «Прамень», прадпрыемствы па выпуску адзежы і бялізны («Элема», «Мілавіца», «Serge» і іншыя), вытворцы касметыкі «Беліта-Вітэкс», Модум — наша касметыка, «Белор-Дызайн», а таксама шэраг невялікіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.

Усяго на 2005 год налічвалася больш за 300 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў.

Працуюць 4 ЦЭЦ.

Турызм

Верхні горад

Мінск — цэнтр міжнароднага турызму ў краіне. Сталіца валодае найболей развіты турыстычнай інфраструктурай (звыш 1/5 ёмістасці гасцінічнага фонду) і прымае амаль 1/4 арганізаванага ўязнога турыстычнага патоку. Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў у Мінску складае 4,5 турадні, што ў 2 разы вышэй сярэдняга паказчыку па краіне. Мінск з'яўляецца і найбуйнейшым цэнтрам попыту на выязныя туры, галоўным чынам з мэтай адпачынку.

Цэнтр уначы

У горадзе створаны турыстычныя зоны Верхні горад, Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс, турыстычныя маршруты «Музеі Мінска», «Мінск тэатральны», «Мінск археалагічны», «Помнікі забудовы горада XVIII — пач. XX стст.», «Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь», «Горад на Менцы» і іншыя.

У горадзе турагенцкую і тураператорскую дзейнасць здзяйсняюць (на 1.1.2007) 342 юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, у т.л.:

  • РУП «Белінтурыст»,
  • ДУ «Цэнтр па санаторна-курортнай працы „Центркурорт“»,
  • РУП «Дартурсервіс» Беларускай чыгункі,
  • прыватнае УП «Беларустурыст»,
  • ТАА «Вакол света»,
  • «Сакуб»,
  • «Сані Трэвел»,
  • «Смок Трэвел»,
  • «Смалянка»,
  • «Топ-Тур»,
  • СП «Алатантур»,
  • прыватнае УП «Мінсктурыст»,
  • ТДА «Экатур-6»,
  • УП «Экалогіятур»,
  • грамадскае аб'яднанне «Агра- і экатурызм» і інш.

Мінскі турыстычны клуб, Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі, цэнтр турызму і краязнаўства моладзі, інфармацыйна-экалагічны турыстычны клуб «Пошук», турыстычны клуб «Гарызонт» БДПУ імя М. Танка і інш.

Гатэль «Еўропа»

У Мінску (на жнівень 2011 г.) функцыянуюць 27 гасцініц (5,4 тыс. месцаў)[86], сярод іншых «Crowne Plaza», «Агат», «Алімпіец», «Акадэмічная», «Алгарытм», «Арбіта», «Беларусь», «Вікторыя», «Гарні», «Дружба», «Еўропа», «Жэлонь», «Журавінка», «Звязда», «Мінск», «Паркавая», «Планета», «Палёт», «Свіслач», «Спорт», «Спутнік», «Стандарт», «Турыст», «Урсула», «Экспрэс», «Юбілейная», «40 гадоў Перамогі», МУС, Мінскага маторнага завода, РУП «МАЗ» (гасцініца і гасцінічны комплекс), «МТЗ», спартыўнага клуба міністэрства абароны, кінастудыі «Беларусьфільм» і інш. Пераважае дзяржаўная (16 гасцініц) форма ўласнасці. Ад 2 да 5 зорак маюць 11 гасцініц Мінска[86].

Пры гасцініцах (і не толькі[87]) маюцца бары, рэстараны, клубы і дыскатэкі.

Гл. таксама Спіс новабудоўляў горада Мінска

Транспартная сістэма

Мінск з'яўляецца буйным транспартным цэнтрам. Пасажыраперавозкі забяспечваюцца развітай сеткай грамадскага транспарта. Таксама Мінск з'яўляецца найбольшым транспартным вузлом Беларусі. Ён размешчаны на скрыжаванні транспартных калідораў, якія злучаюць Расію з Польшчай і Украіну ў Прыбалтыкай. На Мінск прыпадае каля 30 % чыгуначных пасажыраперавозак, 20 % аўтамабільных грузаперавозак па ўвозе і 40 % па вывазе.

Грамадскі транспарт

Мінскі тралейбус

Мінск мае добра развітую сетку грамадскага транспарта. Апроч мінскага метрапалітэна маецца больш 167 аўтобусных і больш 64 тралейбусных маршрутаў, працуе трамвай і сетка маршрутных таксі. Мінскія аўтобусы перавозяць 35,7 % пасажыраў, метрапалітэн — 32,8 %, тралейбусы — 26,4 %, трамваі — 5,1 %[88].

Гарадскі грамадскі транспарт Мінска актыўна развіваецца: з 1995 года ў дадатак да 15 станцый метро, якія былі на той момант, адкрыта яшчэ 10, чарговыя тры станцыі адкрыліся ў лістападзе 2012 года. Рухомы састаў наземнага транспарта таксама актыўна абнаўляецца. Так у перыяд 2004—2007 было закуплена больш 820 новых аўтобусаў, больш 430 тралейбусаў, 53 трамвая. Уся тэхніка вытворчасці беларускіх прадпрыемстваў МАЗ, Нёман, Белкамунмаш.

Мінск таксама з'яўляецца найбуйнейшым транспартным вузлом Беларусі. Ён размешчаны на скрыжаванні транспартных калідораў, якія злучаюць Расію з Польшчай і Украіну з Прыбалтыкай. Адлегласць ад Мінска да Масквы па аўтамабільнай дарозе М1 — каля 800 км. На яго долю прыпадае каля 30 % чыгуначных пасажыраперавозак, 20 % аўтамабільных грузаперавозак па ўвозе і 40 % — па вывазе.

Мінскі метрапалітэн

Развіццё Мінскага метрапалітэна

У Мінске дзейнічае адзіная ў рэспубліцы сістэма метрапалітэну. Першая чарга Мінскага метрапалітэна адкрылася ў 1984-м годзе. Цяпер ён складае дзве лініі, 25 станцыі, агульная даўжыня — 30,3 км. З цэнтрам ён злучае Першамайскі, Партызанскі і Фрунзенскі раёны. Ідзе будаўніцтва галіны на Малінаўку (Маскоўскі раён). Адкрыццё наступных 3-х станцый запланавана на 2012 г. У будучыні плануецца трэцяя лінія, якая злучыць цэнтр горада з Кастрычніцкім і Савецкім раёнамі.

Мінская гарадская электрычка

Электрацягнік Мінскай гарадской электрычкі Stadler FLIRT на чыгуначным вакзале Мінск-Пасажырскі

З 2011 года рэалізуецца праект па стварэнні гарадской электрычкі — сеткі маршрутаў чыгуначнага грамадскага транспарта ў межах Мінска і найбліжэйшага прыгарада. На наступны момант дзейнічае дзве лініі гарадской электрычкі, да Заслаўя і Рудзенска. Плануецца адкрыццё яшчэ трох.

Аэрапорты

Горад абслугоўваюць два аэрапорты[89]Мінск-1 і Нацыянальны аэрапорт Мінск, у якія здзяйсняюць рэгулярныя рэйсы 18 авіякампаній.

Культура

Музеі

У Мінску 18 музеяў:

Тэатры

У горадзе 17 тэатраў: Нацыянальны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, Тэатр-студыя кінаакцёра, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Дзяржаўны маладзёжны тэатр эстрады, Драматычны тэатр Беларускай арміі, Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр, Новы драматычны тэатр, Сучасны мастацкі тэатр, ІнЖэст, Эксперыментальны тэатр EYE, Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зніч», Тэатр сатыры і гумару «Хрыстафор».

Працуюць: Беларуская дзяржаўная філармонія, Мінскі цырк, кінастудыя «Беларусьфільм», Мінскі заапарк. 11 дамоў культуры, 9 палацаў культуры, у т.л. Палац Рэспублікі. 8 народных тэатраў.

Кінатэатры

Мультыкомплекс «Беларусь»

На снежань 2010 года ў Мінску працавалі наступныя кінатэатры[90]:

У канцы 2010 года адкрыўся першы недзяржаўны 3D кінатэатр горада, першы прэміум-класа[92].

Адукацыя

У Мінску знаходзяцца 22 ВНУ дзяржаўнай формы ўласнасці[93] (у тым ліку Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, і іншыя), 9 прыватных вну і 1 прафсаюзны (Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных зносін)[94]. У першай палове 1990-х гадоў працаваў Польскі народны ўніверсітэт.

Таксама ў горадзе дзейнічае больш 200 сярэдніх агульнаадукацыйных школ, больш 25 гімназій, 33 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў[95].

Грамадства

Спорт

Стадыён «Дынама»
Спартыўныя збудаванні
  • Футбольныя:
  • Хакейныя:
  • Іншыя:

У 2007 у Мінску 3519 спартыўных будынкаў, у т.л. 18 буйных стадыёнаў, 664 спартыўныя залі, 57 плавальных басейнаў, 6 манежаў, 5 спартыўных будынкаў са штучным лёдам, 138 стралковых ціраў. У ліку найболей буйных: «Мінск-Арэна», Мінскі палац спорту, палац воднага спорту, Футбольны манеж, Мінскі лядовы палац спорту, палац тэніса, стадыёны «Дынама», «Трактар», спартыўны аздараўленчы комплекс «Алімпійскі» і інш.

У горадзе маюцца дзве футбольныя каманды, якія ўваходзяць у вышэйшую лігу Беларусі — «Дынама» і «Мінск». Раней у вышэйшай лізе ўдзельнічалі прафесійныя футбольныя каманды з Мінска «Тарпеда» (у 2004 годзе клуб збанкрутаваўся, выступае ў ніжэйшых лігах), «Партызан» (раней — «МТЗ-РІПА»; з 2012 года па фінансавых прычынах клуб выступае ў ніжэйшых лігах), «Зорка-БДУ» (выступае ў другой лізе), «Лакаматыў» (зараз — СКВІЧ, выступае ў Першай лізе), «Атака» (спыніў існаванне ў 1997 годзе), «Дынама-93» (спыніў існаванне ў 1998 годзе). У горадзе базуюцца хакейныя клубы «Дынама» (КХЛ), «Юнацтва-Мінск» (ВХЛ), «Юніёр» (Беларуская экстраліга) і «Юнацтва» (МХЛ). Таксама ў горадзе ёсць 3 мужчынскіх баскетбольных клуба: Цмокі-Мінск, Віталюр, Бдуір, і 2 жаночых: Цмокі-Мінск і Гарызонт. У горадзе ёсць тытулаваная мужчынская каманда па гандболу — клуб СКА, а таксама створаны ў 2008 годзе клуб «Дынама».

Экалогія

Трубы ЦЭЦ-2

Мінск знаходзіцца на другім месцы ў Беларусі па ўзроўню забруджвання паветра (31 тыс. тон супраць 50 тыс. тон у Наваполацку)[98]. Узровень забруджвання значна скараціўся за 20 год удвая з 65 тыс. тон[99]. Агульны ўзровень забруджвання ў Мінску склаў 247,4 тыс. тон, у тым ліку 85 % — ад аўтамабіляў[100]. Найбольш распаўсюджаныя небяспечныя забруджвальнікі — азон, хром-VI, дыяксід азоту і вуглевадароды C12-C19[100]. Рэспубліканскі цэнтр радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя кантралюе сярэднесутачныя канцэнтрацыі цвёрдых часціц РМ-10, дыяксіду азоту, узровень фармальдэгіду, дыяксіду вугляроду, дозы гама-выпраменьвання[101] Часам у Мінску назіраецца перавышэнне дазволенага ўзроўню фармальдэгіду і аміяку ў паветры[100]. У 2008 годзе былі агучаны планы вынясення МАЗ і МТЗ за гарадскую мяжу[99].

Архітэктура і славутасці

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі

У Мінску створана 5 ахоўных зон:

Каля былога Мінскага замчышча сфарміравалася ахоўная зона гісторыка-культурнай спадчыны.

Захаваліся помнікі архітэктуры:

Страчаная спадчына

Грэка-каталіцкая царква Святога Духа (адбудавана ў 2011 годзе)
Мінская мячэць
Халодная сінагога (1928)
Панарамны від пл. Незалежнасці ўначы
Панарамны від пл. Незалежнасці ўначы


Сады і паркі

У Мінску налічваецца 26 паркаў, 159 сквераў і 26 бульвараў агульнай плошчай больш 2 тыс.га. Шматлікія паркі пабудаваны яшчэ ў 80-я гады XX-га стагоддзі і на сапраўдны момант маюць патрэбу ў рэканструкцыі. Акрамя таго, тэмпы будаўніцтва новых аб'ектаў зялёнай гаспадаркі адстаюць ад тэмпаў узвядзення жылля. Таму ў 20112015 гадах у Мінску будзе рэалізавана праграма будаўніцтва і рэканструкцыі паркаў, сквераў і бульвараў[103].

Вакол Мінска і ў гарадскіх межах створаныя зоны адпачынку мясцовага значэння:

Побач з горадам размешчаны курорт рэспубліканскага значэння «Ждановічы». У прыгараднай зоне адпачынку находзяцца спартыўна-аздараўленчыя комплексы «Стайкі» і «Раўбічы».

Помнікі

Плошча Перамогі

Фантаны

Міжнародныя адносіны

Прадстаўніцтвы міжнародных арганізацый[104]

Гл. таксама Спіс дыпламатычных місій у Беларусі

Гарады-пабрацімы

У Мінска ёсць некалькі гарадоў-пабрацімаў[106][107][108]:

  1. Сцяг Вялікабрытаніі Нотынгем, Вялікабрытанія1957 года)
  2. Сцяг Японіі Сэндай, Японія1973 года)
  3. Сцяг Індыі Бангалор, Індыя1973 года)
  4. Сцяг Францыі Ліён, Францыя1976 года)
  5. Сцяг Бразіліі Белу-Арызонці, Бразілія1987 года)
  6. Сцяг Кітая Чанчунь, Кітай1992 года)
  7. Сцяг Польшчы Лодзь, Польшча1992 года)
  8. Сцяг Германіі Бон, Германія1993 года)
  9. Сцяг Нідэрландаў Эйндхавен, Нідэрланды1994 года)
  10. Сцяг Украіны Кіеў, Украіна1997 года)
  11. Сцяг Таджыкістана Душанбэ, Таджыкістан (21 ліпеня 1998 года)
  12. Сцяг Малдовы Кішынёў, Малдавія2000 года)
  13. Сцяг Кубы Гавана, Куба2005 года)
  14. Сцяг Ірана Тэгеран, Іран2006 года)
  15. Сцяг ААЭ Абу-Дабі, ААЭ2007 года)
  16. Сцяг Турцыі Анкара, Турцыя2007 года)
  17. Сцяг Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Ціраспаль, Прыднястроўе
  18. Сцяг ЗША Дэтройт, ЗША

Гарады-партнёры[109]:

  1. Сцяг Казахстана Алма-Ата, Казахстан1994 года)
  2. Сцяг Расіі Санкт-Пецярбург, Расія2000 года)
  3. Сцяг Кыргызстана Бішкек, Кіргізія2008 года)
  4. Сцяг В'етнама Хашымін, В'етнам2008 года)
  5. Сцяг В'етнама Ханой, В'етнам2008 год)

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Portal Мінск
Партал «Мінск»

Заўвагі

  1. Форма Менск з дакументаў знікае па выцісканні старабеларускай мовы з афіцыйнага ўжытку ў XVII ст. Па ўваходжанні горада ў склад Расійскай імперыі за афіцыйную ўзятая паланізаваная назва Минскъ. Аднак у народным беларускім маўленні захоўваецца беларуская форма Менск[5][6]. З часу надання беларускай мове статуса афіцыйнай у 1918 годзе, форма Менск (бел. лацін.: Miensk) замацоўваецца як афіцыйная[7][8][9][10].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Адзіны рэестр адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь (гэта лічба актуальная з 26.03.2012 года) [1]
  2. 2,0 2,1 Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь. ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва». гл. файл «Табліца кадастравых коштаў земляў ацэначных зон г. Мінск.xlsx»
  3. 3,0 3,1 3,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  5. 5,0 5,1 Шпилевский П. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. — Минск: «Беларусь», 2003. С. 131—132.
  6. 6,0 6,1 Jelski A. Mińsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. S. 453.
  7. Другая Ўстаўная грамата
  8. Трэцяя Ўстаўная грамата
  9. 69 гадоў таму Менск стаў Мінскам, (бел.) 
  10. 10,0 10,1 10,2 Крамко І., Штыхаў Г. Калі Менск стаў Мінскам // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 34—35.
  11. К ВОПРОСУ О ВЫДЕЛЕНИИ ГРАНИЦ МИНСКОЙ АГЛОМЕРАЦИИ Озем Г. З., Запрудский И. И.
  12. 12,0 12,1 Беларусь и война 1812 года: Документы / сост. А. М. Лукашевич, Д. Л. Яцкевич; редкол.: В. И. Адамушко (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Беларусь, 2011. — С. 203—229.
  13. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. С. 393.
  14. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии — Мн., 1974. — С. 232—234.
  15. Гісторыя Мінска, 2006, с. 14
  16. 16,0 16,1 Кузняцоў М. Таямніца далёкіх вякоў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 34.
  17. Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 8. Кн. 1. П'есы. Нарыс. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. С. 385—570. [2]
  18. Гісторыя Мінска, 2006, с. 15
  19. Шпілеўскі П. Падарожжа па Палессі і беларускаму краю // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 31—32.
  20. Зайкоўскі Э., Прохараў А., Санько С. Менеск // Беларуская міфалогія: Энцыклап. слоўн. / С.Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. С. 315.
  21. Лобач У. Паданьне пра заснаваньне Менска: сымболіка сюжэта й тыпалягічныя паралелі ў беларускім фальклёры // «Kryŭja», 7 кастрычніка 2008.
  22. 22,0 22,1 Шыбека З., 2007, с. 9
  23. 23,0 23,1 Крамко І., Штыхаў Г. Калі Менск стаў Мінскам // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 36.
  24. Obrębska-Jabłońska, A. Czy ukraiński wpływ na toponimię białoruska? // Slavia Orientalis. — 1973. — № 2. — S. 261—265
  25. Багушэвіч Ф. Творы: вершы, паэма, апавяданні, артыкулы, лісты / уклад., прад. Я. Янушкевіча; камент. У. Содаля, Я. Янушкевіча. - Мн.: Маст. літ., 1991. - 309 с. - С. 17.
  26. 26,0 26,1 5 афіцыёзных міфаў пра Мінск. TUT.BY (11 верасня 2009).
  27. 27,0 27,1 Шур В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1998. С. 155.
  28. Ляхоўскі У. Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць // «Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё», 30 ліпеня 2008 г.
  29. Рашэнне Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 5 верасня 1991 г. № 167 «Аб гербе г. Мінска і аб вяртаньні гораду яго гістарычнай назвы Менск»
  30. 69 гадоў таму Менск стаў Мінскам // «Наша Ніва», 29 ліпеня 2008 г.
  31. Загарульскі Э. М. Заходняя Русь IX—XIII стст. — Мн.: Універсітэцкае, 1998. — 240 с. — ISBN 985-09-0152-7.
  32. 32,0 32,1 32,2 32,3 Баравы Р. Менск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 285.
  33. Тэкст Магдэбургскага права
  34. Дзянісаў У. Сімвалы горада і Менскага ваяводства: Ратуша // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 213.
  35. Дзянісаў У. Менская ратуша // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 289.
  36. Цітоў А.. Сімвалы горада і Менскага ваяводства: Пячаткі і герб // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 215.
  37. Дзянісаў У. Менскі кляштар дамініканцаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 294.
  38. Баравы Р. Менскі Петрапаўлаўскі манастыр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 296.
  39. Соўсь Г. 3 ліпеня 1655 году расейскае войска захапіла Менск // «Радыё Свабода», 3 ліпеня 2008 г.
  40. Баравы Р. Менск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 288.
  41. Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — ISBN 5-343-01637-5
  42. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 24.
  43. Гісторыя Мінска, 2006, с. 168
  44. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 564.
  45. Гісторыя Мінска, 2006, с. 187
  46. Ярмалінская В. Дзе нарадзілася «Ідылія» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 421.
  47. Пазняк З., 1985, с. 91
  48. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. С. 394.
  49. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 220.
  50. Tarasiuk D., 2007, с. 114—115
  51. 51,0 51,1 Tarasiuk D., 2007, с. 144—146
  52. Сідарэвіч А. Беларуская Народная Рэспубліка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 386.
  53. Трусаў А. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822), 5 верасня 2007.
  54. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 174
  55. Ретро: Хлебопекарни Минска во время войны
  56. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. С. 401.
  57. Квитницкая Е. Д. Особенности средневековых храмов Белоруссии // «Архитектурное наследство» № 23, 1975. С. 85.
  58. Пазняк З., 1985, с. 60
  59. Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007 С. 68.
  60. Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 77—78.
  61. Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007 С. 14.
  62. Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». – Минск : Беларуская навука, 2016. – 539 с. С. 408-409
  63. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Город Минск. (руск.) 
  64. Численность и естественный прирост населения Минска. (руск.) 
  65. Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў
  66. http://web.archive.org/web/20100918152111/http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/5.8-5.pdf
  67. Часопіс «Пра нерухомасць» № 7 ад 5 красавіка 2010 г.
  68. У Мінску пабудуюць два прыбытковых дома
  69. Каго выкінуць з «чаргі» на жыллё і што будзе з льготнымі крэдытамі
  70. Чарга тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жылля, за год вырасла больш за на 62 тысячы сем'яў
  71. Будаўніцтва жылля для чаргоўнікаў у Мінску падаражэе не больш чым на 12 %
  72. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт: Рашэнне ад 23 верасня 2010 года № 2214
  73. У Мінску пачалі скупляць кватэры коштам ды мільёна долараў і даражэй
  74. Топ-10 самых дарагіх кватэр Мінска
  75. Лукашэнка: «Не трэба збіраць у Мінску ўсё насельніцтва Беларусі»
  76. 76,0 76,1 У Мінску сярэдні дапаможнік па беспрацоўі складае каля 22 долараў , telegraf.by (2011-02-28).
  77. 77,0 77,1 77,2 77,3 Колькі рэальна беспрацоўных у Мінску? , Беларускія навіны (2011-02-23).
  78. Бюджэт пражытковага мінімуму павялічылі амаль на 5% , Беларускія навіны (2011-02-03).
  79. 79,0 79,1 Лукашэнка запатрабаваў паменшыць дапамогу па беспрацоўі , telegraf.by (2010-09-16).
  80. Каля чвэрці мінскіх школьнікаў маюць залішнюю масу цела
  81. Чацвёртую частку паступленняў у бюджэт Мінска забяспечылі 5 платнікаў , afn.by (2011-02-23).
  82. 82,0 82,1 Топ-10 найбуйнейшых падаткаплатнікаў Мінска , Беларуская дзелавая газета (2011-04-22).
  83. 83,0 83,1 Больш 55% паступленняў у бюджэт Мінска за першы квартал забяспечана платнікамі недзяржаўнага сектара эканомікі , БелаПАН (2011-04-22).
  84. Мінск - асноўны плацельшчык ПДВ , Беларуская дзелавая газета (2010-01-26).
  85. Чвэрць падатковых паступленняў у бюджэт Мінска прыйшло ад малога бізнесу , Беларускія навіны (2011-02-04).
  86. 86,0 86,1 У Мінску 15 гасцініц прывядуць у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі
  87. Начныя клубы і дыскатэкі Мінска
  88. В минувшем году минчане и гости столицы личным авто и такси чаще предпочитали общественный транспорт, Минский курьер (2 марта 2010)
  89. Аэрапорты Мінска
  90. Кінатэатры сталіцы
  91. Сталічныя кінатэатры «Салют» і «Цэнтральны» адкрыюцца 1 студзеня
  92. У Мінску адкрыўся першы недзяржаўны 3D кінатэатр прэміум-класа
  93. Спіс дзяржаўных вну
  94. Спіс прыватных вну
  95. Спіс дзяржаўных ССНУ Мінска
  96. Футбольны манеж
  97. Помнік Максіму Багдановічу ідэальны для катання на скейце
  98. За 2010 год забруджванне паветра ў Беларусі зменшылася на 17,5 %
  99. 99,0 99,1 Заводы МАЗ і МТЗ вынесуць за рысу гораду
  100. 100,0 100,1 100,2 Не сосновый бор, но дышать можно смело
  101. Анастасия Янушевская. Данные мониторинга свидетельствуют об ухудшении состояния атмосферного воздуха в Минске за последнюю неделю // «БелаПАН», 4 красавіка 2009.
  102. Аляксей Ярмоленка. Мінская Фара // «Наша Вера», № 2 (44), 2008.
  103. Паркі Мінска з 12 верасня пераходзяць на восеньскі рэжым працы
  104. Дыпламатычныя прадстаўніцтвы замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь
  105. ПРАВА.RU — У Мінску зачынены офіс АБСЕ
  106. Гарады, пародненыя з г. Мінскам
  107. Ёсць нагода: Сусветны дзень гарадоў-пабрацімаў
  108. Пекін стане пабрацімам Мінска
  109. Гарады, з якімі ў г. Мінска падпісаны дагаворы пра супрацоўніцтва

Літаратура

Спасылкі