Міхалаўцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Міхалаўцы)
Горад
Міхалаўцы
Michalovce
Герб
Герб
Краіна
Край
Каардынаты
Заснаваны
1244
Першая згадка
Плошча
52,8 км²
Вышыня цэнтра
115 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
39 842 чалавек (2004)
Шчыльнасць
756 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 56
Паштовы індэкс
071 01
Аўтамабільны код
MI
Афіцыйны сайт
Міхалаўцы на карце Славакіі
Міхалаўцы (Славакія)
Міхалаўцы

Мі́халаўцы (саст. руск.: Михайловцы; славацк.: Michalovce, укр.: Михайлівці, ням.: Großmichel, венг.: Nagymihály) — невялікі горад на ўсходзе Славакіі на тэрыторыі Усходнеславацкай нізіны. Насельніцтва каля 40 тыс. чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле легенды папярэднікам Міхалаўцаў было легендарнае мястэчка Свіржава на беразе аднайменнай ракі, дзе венгры забілі князя Лабарца. У IX ст. тэрыторыя Земплінскага края ўваходзіла ў склад Вялікай Маравіі, з гэтых часоў захаваліся рэшткі дараманскай ратонды. У XIII ст. тэрыторыя Земпліна ўваходзіла ў склад Каралеўства Венгрыя. Першыя згадкі пра Міхалаўцы датуюцца 1244 годам, дзе згадваецца пра паселішча Міхаль. У 1867 годзе Міхалаўцам быў нададзены статус горада, і ён стаў раённым цэнтрам.

Асаблівасцю Міхалаўцаў з'яўляецца факт, што чвэрць насельніцтва з'яўляюцца праваслаўнымі і ўніятамі.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1910 годзе Міхалаўцы налічвалі 6120 жыхароў, з якіх венгры складалі 3792 чалавек, славакі — 1586 чалавек і немцы — 542 чалавекі.

Паводле перапісу 2001 года мястэчка налічвала 39 948 жыхароў. 94,57% насельніцтва складалі славакі, цыгане (2,24%), чэхі (0,73%) і ўкраінцы (0,47%)[1]. Рэлігійны склад насельніцтва быў наступным: рыма-каталіцтва (53,92%), грэка-каталіцтва (19,65%), без рэлігійнай прыналежнасці (9,73%) і праваслаўе (5,19%)[1].

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Архіўная копія(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 13 лютага 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]