Мішкальц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Мішкальц)
Горад
Мішкальц
венг.: Miskolc
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Медзье
Каардынаты
Мэр
Акаш Фрыза (Фідэс)
Заснаваны
1365
Плошча
84,15 км²
Вышыня цэнтра
130 м
Насельніцтва
  • 145 248 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+36) 46
Паштовыя індэксы
3500–3549
Афіцыйны сайт
miskolc.hu (венг.)
Мішкальц на карце Венгрыі
Мішкальц (Венгрыя)
Мішкальц
У цэнтры горада
Касцёл
Нацыянальны тэатр

Мі́шкальц (венг.: Miskolc, славацк.: Miškovec, чэшск.: Miškovec, польск.: Miszkolc) — горад на паўночным усходзе Венгрыі. Адміністрацыйны цэнтр медзье Боршад-Абаўй-Земплен. Чацвёрты пасля Будапешта, Дэбрэцэна і Сегеда горад Венгрыі па колькасці жыхароў, налічвае 161 265 чал. (2014). Мішкальц стаіць на рацэ Шая каля падножжа горнага масіва Бюк. Вядомы перш за ўсё як прамысловы цэнтр.

Геаграфія і траспарт[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны на рацэ Сінве, каля яе ўпадзення ў Шая, за 175 км на паўночны ўсход ад Будапешта. Мішкальц звязаны з Будапештам аўтатрасай і чыгуначнай магістраллю. Звычайныя чыгуначныя цягнікі праязджаюць адлегласць паміж гарадамі ў сярэднім за 2-2,5 гадзіны; хуткасныя экспрэсы за 1 гадзіну 40 хвілін. Чыгункі вядуць таксама ў бок славацкіх Кошыцаў і Ньірэдзьхазы, аўтамабільныя дарогі — на Кошыцы і Дэбрэцэн.

Гарадскі транспарт складаецца з 45 аўтобусных ліній і двух трамвайных.

Каля горада ёсць невялікі аэрапорт, але для перавозкі пасажыраў ён не выкарыстоўваецца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

крэпасць Дзьяшдзьёр і помнік каралю Людовіку

Паселішча на месцы Мішкальца існуе з часоў палеаліту, згодна з вынікамі раскопак людзі жылі тут каля 70 000 гадоў таму (Селецкая пячора, якая знаходзіцца на ўзгорку Аваш, і ў якой жылі старажытныя людзі, дала назву селецкай культуры). Да рымскага заваявання тут жылі кельцкія плямёны, пасля распаду імперыі рэгіён падзяліў лёс усёй сучаснай Венгрыі — яго насялялі авары, славяне, а з IX стагоддзя — венгры.

У 1364 годзе кароль Людовік Венгерскі надаў Мішкальцу статус горада. У яго ж праўленне была пабудавана крэпасць Дзьяшдзьёр, якая ў той час знаходзілася каля горада, а цяпер у яго межах.

У 1544 годзе Мішкальц быў спалены туркамі, поўнасцю горад быў вызвалены толькі ў канцы XVII стагоддзя. У пачатку XVIII стагоддзя Мішкальц быў адным з цэнтраў антыгабсбургскай вайны пад кіраўніцтвам Ферэнца Ракацы. У 1707 годзе імперскае войска захапіла горад, цалкам яго спаліла і ўзарвала муры крэпасці.

У XVIII—XIX стагоддзях горад паступова аднаўляўся і развіваўся. У гэты перыяд у горадзе таксама стала развівацца прамысловасць, першыя печы для выплаўкі чыгуна былі пабудаваны ў 1770-я гады. Да пачатку мінулага стагоддзя горад зрабіўся адным з галоўных індустрыяльных цэнтраў Венгрыі, цэнтрам металургіі і цяжкага машынабудавання краіны.

Пасля завяршэння сацыялістычнай эпохі ў 1990-я гады прамысловасць горада зведала цяжкі і працяглы крызіс, шмат у чым не пераадолены і цяпер. Крызіс выклікаў адток працоўнага насельніцтва з горада, і ў выніку, рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва: з 211 тысяч чалавек у 1985 годзе да 178 тысяч у 2004.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У 80-х гадах XX стагоддзя каля 2/3 ад насельніцтва горада працавала ў металургіі і цяжкім машынабудаванні. Падчас эканамічнага крызісу была закрыта большая частка прадпрыемстваў, што выклікала масавае беспрацоўе. Да сярэдзіны першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзя крызіс быў у асноўным пераадолены шляхам развіцця малога бізнесу, а таксама рэканструкцыі старых савецкіх прадпрыемстваў на сучаснай аснове.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У Мішкальцы базуецца футбольны клуб «Дзьяшдзьёр» (таксама быў вядомы як ВТК). У 1978 годзе ён стаў бронзавым прызёрам нацыянальнага першынства, двойчы, у 1977 і 1980 выйграваў кубак краіны.

У 2009 годзе Мішкальц прыймаў чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Ратушная плошча. Цэнтр старога горада — тыповы ўзор венгерскага Старога горада з забудовай XVIII—XIX стагоддзяў
  • Нацыянальны тэатр Мішкальца. Быў пабудаваны ў стылі класіцызм у 1856 годзе. Штогод у тэатры адбываецца вядомы оперны фестываль.
  • Кальвінісцкая царква. Знаходзіцца каля падножжа халма Аваш. Пабудавана ў гатычным стылі ў 1410 годзе. У XVII стагоддзі перабудавана. Мае каштоўны драўляны інтэр’ер.
  • Грэчаская праваслаўная царква. Пабудавана грэчаскімі гандлярамі ў канцы XVIII стагоддзя, ў стылі позняга барока. Галоўная славутасць царквы — вядомы іканастас (1783 год). Вышыня іканастаса — 16 метраў — робіць яго буйнейшым у цэнтральнай Еўропе.
  • Прыхадская каталіцкая царква. Пабудавана ў стылі барока ў XVII стагоддзі. Асвечана ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла, але часта неафіцына называецца царква Міндсенці, бо пабудавана на плошчы, якая носіць імя кардынала Ёжэфа Міндсенці.
  • Крэпасць Дзьяшдзьёр. Пабудавана ў XII стагоддзі, у XVI стагоддзі была разбурана туркамі, а ў 1706 годзе разбурэнне крэпасці працягнула імперскае войска, якое змагалася з антыгабсбургскімі паўстанцамі. У 1950-я гады крэпасць была часткова адрэстаўравана.
  • Купальня. Складаецца з адкрытых пляцовак, шэрага тэрмальных басейнаў і вадзяных пячор.

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]