Перайсці да зместу

Назрань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Назрань)
Горад
Назрань
руск.: Назрань, інгуш.: На́на-На́ьсаре
43°13′ пн. ш. 44°46′ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Рэгіён Інгушэція
Кіраўнік Q130332490?
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1781
Першая згадка 1810
Горад з 1967
Вышыня цэнтра 200 м
Часавы пояс UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 127 994 чал. (2025)[1]
Афіцыйная мова Інгушская мова і руская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 8732
Паштовыя індэксы 386120
Аўтамабільны код 06
nazrangrad.ru
Паказаць/схаваць карты
Назрань (Расія)
Назрань
Назрань
Назрань (Інгушэція)
Назрань
Назрань

Назрань (інгуш.: На́на-На́ьсаре) — горад у Расіі (да 2000 года — сталіца Інгушэціі), адміністрацыйны цэнтр Назранаўскага раёна. Насельніцтва 130,2 тыс. чалавек (2006).

Заснавана ў 1781 годзе. У афіцыйных дакументах упершыню згадваецца ў 1810 годзе як Назранаўскі рэдут. У 1817 і 1832 гадах крэпасць Назрань перабудоўвалася і ўмацоўвалася. У 1841 годзе адбіла аблогу імама Шаміля. У 1858 годзе адбылося Назранаўскае паўстанне.

У 1868 годзе ў Назрані адкрыта Назранаўская Горская школа — першая ў Інгушэціі свецкая навучальная ўстанова. У 1893 годзе пабудаваны чыгуначны вакзал. У 1944 годзе, у сувязі з дэпартацыяй чачэнцаў і інгушоў, сяло Назрань увайшло ў склад Паўночна-Асяцінскай АССР і было пераназвана ў Коста-Хетагурава (у гонар асяцінскага паэта Коста Хетагурава). Пасля аднаўлення Чачэна-Інгушскай АССР ў 1957 годзе сялу было вернута гістарычная назва. Статус горада прысвоены 16 кастрычніка 1967 года.

Зноскі