Горад Нантэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Нантэр
фр.: Nanterre
Герб
Герб
Place de la Defense 2004.jpg
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Мэр
Patrick Jarry
Плошча
12,19 км²
Вышыня цэнтра
30 м
Насельніцтва
87800 чалавек (2005)
Шчыльнасць
7203 чал./км²
Горад Нантэр (Францыя)
Горад Нантэр

Нантэр (фр.: Nanterre) — горад ва Францыі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента О-дэ-Сен, адзін з найбуйнейшых прыгарадаў Парыжа, які знаходзіцца ў 11 кіламетрах ад цэнтра французскай сталіцы. Насельніцтва горада — каля 90 тыс. жыхароў.

На яго тэрыторыі размешчаны ўстановы і арганізацыі рэгіянальнага, сталічнага, агульнадзяржаўнага і міжнароднага значэння: прэфектура дэпартамента Верхняя Сена, Гандлёва-прамысловая Палата Парыжа, Танцавальная школа Парыжскай Оперы, Універсітэт Парыж X - Нантэр (33 000 студэнтаў), Архітэктурная школа, консульствы замежных дзяржаў (Марока, Туніс, Алжыр), штаб-кватэры шэрагу буйных кампаній і фірмаў.

Размяшчэнне на карце Парыжа

Прамысловасць прадстаўлена такімі галінамі як электроніка, электратэхніка, металургія, аўтаматыка.

У маі 1968 года ў Нантэры прайшлі студэнцкія хваляванні, якія прывялі да ўсеагульнай забастоўкі, якая стала самай буйнай забастоўкай у гісторыі працоўных рухаў Францыі, а таксама да крызісу грамадства і, як выказаўся ў той час дэ Голь, да «крызісу цывілізацыі».

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Вялікабрытаніі Уотфард (англ.: Watford), Вялікабрытанія (1960)
  2. Сцяг Расіі Вялікі Ноўгарад, Расія (1974)