Перайсці да зместу

Нарвік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Нарвік)
Горад
Нарвік
Narvik
68°26′18″ пн. ш. 17°25′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Нарвегія
Фюльке Нурлан
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1902
Вышыня цэнтра 6 м
Часавы пояс UTC+1
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 14 199 чал. (1 студзеня 2025)[1]
Паказаць/схаваць карты
Нарвік (Нарвегія)
Нарвік
Нарвік

На́рвік (нарв.: Narvik) — горад на поўначы Нарвегіі, цэнтр камуны.

Першапачаткова порт для вывазу руды заснаваны англа-шведскай кампаніяй. 3 1887 называўся Віхторыяхаўн, з 1898 — Нарвік. 3 1902 горад. Хутха развіваўся пасля будаўніцтва чыгункі Мальмбанан (самая паўночная ў свеце). У Другую сусветную вайну ў час Нарвежскай аперацыі (1940) акупіраваны нямецкімі войскамі. 14—18.4.1940 у раёне Нарвіка высадзіўся брытанскі, французскі і польскі дэсант, які авалодаў горадам; у сувязі з цяжкім становішчам на фронце ў Францыі 8 ліпеня саюзныя войскі эвакуіраваны.

Порт у глыбіні незамярзаючага Офат-фіёрда. Штогадовы знешнегандлёвы грузаабарот звыш 20 млн т, больш за 90 % складае жалезная руда; ажыццяўляецца вываз руды са Швецыі, цэлюлозы і драўніны з Фінляндыі. Сярод галін гаспадаркі рыбалоўства, суднарамонт.

Год Колькасць
2018 14 141
2019 14 148 [2]
Год Колькасць
2020 14 092 [3]
2021 14 015 [4]
Год Колькасць
2022 14 035
2023 14 051
Год Колькасць
2024 14 183 [5]
2025 14 199 [1]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]