Горад Нароўля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Нароўля
Альтанка-маяк (Нароўля).jpg
Альтанка-маяк
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
сярэдзіна XVIII ст.
Горад з
Насельніцтва
7 910 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 02355
Паштовы індэкс
247800
Аўтамабільны код
3
Нароўля на карце Беларусі ±
Горад Нароўля (Беларусь)
Горад Нароўля
Горад Нароўля (Гомельская вобласць)
Горад Нароўля

Наро́ўля[2] (афіц. транс.: Naroŭlia) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Нараўлянскага раёна, прыстань на правым беразе ракі Прыпяць. За 125 км ад Гомеля, 25 км ад чыгуначнай станцыі Ельск на лініі КалінкавічыОўруч. Аўтадарогі на Мазыр, Ельск. Насельніцтва 7 910 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сінагога ў Нароўлі
Карціна «Сінагога ў Нароўлі» (каля 1927 г.), мастак Арон Касталянскі
Палац Горватаў на здымку пач. XX ст.
Нараўлянскі парк на здымку пач. XX ст.

Нароўля вядома з сярэдзіны XVIII ст. як мястэчка і каралеўшчына(руск.) бел. (каралеўскае ўладанне). У 1764 г. канвакацыйны сойм прызнаў каралеўшчыну Нароўля (разам з фальваркамі), якую доўга паводле леннага права трымалі Аскеркі, вотчынай Рафала-Алаіза Антоніевіча Аскеркі і яго нашчадкаў.

З 1793 г. у складзе Расійскай Імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 1810-х гг. да 1909 г. належала панам Горватам.

У 1909 г. у маёнтку Рудакоў адбылося гучнае ва ўсім беларуска-літоўскім краі вяселле Станіслава Станіслававіча Ваньковіча (1885—1943) і Аляксандры Эдвардаўны Горват (1895—1943), на якое з'ехаліся многія вядомыя дваранскія сем'і[3]. У якасці пасагу Аляксандра Горват прынесла свайму мужу Станіславу Ваньковічу значны маёнтак Нароўля, які стаў належаць Ваньковічам да канца 1917 г.[4].

З 1917 г. у складзе Украінскай Народнай Рэспублікі. З 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 г. у складзе БССР, цэнтр раёна Мазырскай акругі.

З 1938 г. гарадскі пасёлак у Палескай вобласці. У жніўні 1941 г. акупіраваная немцамі, вызваленая ў 1943 г. З 1954 г. у Гомельскай вобласці. У 1962—1965 гг. у Ельскам раёне.

З 1971 г. мае статус горада.

Нароўля пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, частка насельніцтва пераселеная.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU, PDF).
  3. Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]. — Минск : БелЭн, 2012. — С. 144.
  4. Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]. — Минск : БелЭн, 2012. — С. 140—148.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.] ; сост.: Н.А. Голубева, Н.М. Усова, Л.В. Языкович ; под научной редакцией В.И. Прокопцова. — Минск : БелЭн, 2012. — 442 с.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — 352 s.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]