Горад Наініталь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Наініталь
नैनीताल
Nainital.jpg

Каардынаты: 29°23′00″ пн. ш. 79°27′00″ у. д. / 29.383333° пн. ш. 79.45° у. д. (G) (O) (Я)29°23′00″ пн. ш. 79°27′00″ у. д. / 29.383333° пн. ш. 79.45° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Рэгіён
Першае згадванне
Горад з
Вышыня цэнтра
2084 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва (2001)
48900 чалавек
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Тэлефонны код
+91–5942
Паштовы індэкс
263001
Аўтамабільны код
UK 04
Афіцыйны сайт

Наініталь (Індыя)
Наініталь
Наініталь

Наініта́ль (англ.: Nainital, хіндзі: नैनीताल) — горад у індыйскім штаце Утаракханд, адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Кумаон. Адзін з галоўных горных курортаў на поўначы Індыі. Насельніцтва (2001 г.) - 48 тыс. чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Наініталь размешчаны ў маляўнічай мясцовасці вакол возера Наіні, названым у гонар мясцовай багіні. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 1950 м. Найвышэйшы пункт — гара Чайна (2084 м). У межах горада і вакол яго растуць горныя дажджавыя лясы, пераважна з хваёвых парод. Вакол возера і ў лясах сустракаюцца розныя віды птушак, а таксама малпы.

Клімат умераны вільготны. Сярэдняя тэмпература ліпеня — +18,6° C, студзеня — +5,2° C. У зімовыя месяцы можа паніжацца ніжэй за 0° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1636 мм. Найбольш вільготны сезон працягваецца з чэрвеня да канца верасня. Узімку на схілах гор выпадае снег.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Наініталь быў заснаваны брытанцамі ў 1815 г. як ваенная станцыя каля маляўнічага горнага возера Наіні. Дзякуючы ўмеранаму клімату ў летнія месяцы ён ператвараўся ў месца адпачынку для ваенных і чыноўнікаў, стомленых індыйскай спякотай. Папулярнасць Наініталя значна ўзрасла, калі адміністрацыйны цэнтр брытанскіх валоданняў у Паўднёвай Азіі быў перанесены з далёкай Калькуты ў Дэлі. У 1850 г. была створана гарадская адміністрацыя.

У 1947 г. Наініталь увайшоў у склад незалежнай Індыі. У 2000 г. — у склад штата Утаракханд.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Наініталь — буйны турыстычны цэнтр. Большасць турыстаў — жыхары самой Індыі і суседняга Непала, якія прыязджаюць адпачыць на прыродзе. Насельніцтва змешанае. Карэнныя жыхары — кумаоні — складаюць нязначную яго частку. У другой палове XX ст. з'явілася буйная тыбецкая абшчына. У горадзе дзейнічаюць індуісцкія, хрысціянскія, масонскія, будысцкія і мусульманскія храмы. Захаваліся брытанскія каланіяльныя будынкі. У горадзе працуе Кумаонскі ўніверсітэт, пры якім арганізаваны эка-пячорныя сады. Ёсць заапарк.

Наініталь — радзіма Джыма Корбета (1875 - 1955 гг.), легендарнага паляўнічага на тыграў, які спярша забіваў, а потым арганізаваў ахову гэтых жывёл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]