Нямянчыне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Нямянчыне)
Горад
Нямянчыне
літ.: Nemenčinė
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Плошча
  • 4,78 км²
Вышыня цэнтра
122 м
Насельніцтва
  • 4 582 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-15019
Нямянчыне на карце Літвы
Нямянчыне (Літва)
Нямянчыне

Нямянчыне (літ.: Nemenčinė, польск.: Niemenczyn, традыцыйная беларуская назва — Немянчын) — горад у Літве, пры ўпадзенні рэчкі Нямянча ў Вілію. Цэнтр гарадской і сельскай сянюній Вільнюскага раёна Вільнюскага павета. Насельніцтва 5879 чал. (2009). Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад Вільнюса; на шашы Вільнюс — Швянчоніс.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Тапонім «Немянчын» утварыўся ад назвы рэчкі Немянчынка (Нямянча). Тым часам гідронім выводзяць з літоўскай мовы як спалучэнне выразу «не мана», што азначае «не маё», і слова «чынай», што азначае «тут». Абапіраючыся на такую інтэрпрэтацыю, даследчыкі мяркуюць, што рэчка была мяжою паміж старажытнымі княствамі. Іх меркаванне падмацоўвае даўняе гарадзішча з IIV стагоддзяў, якое знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад Немянчына[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Немянчын датуецца 1338 годам. У 1387 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла заснаваў тут першы касцёл. У 1434 годзе паселішчам валодаў Андрэй Саковіч.

Немянчын. Н. Орда, XIX ст.

У 1557 годзе мясцовых жыхароў вызвалілі ад падаткаў з наданнем абавязку ўтрымліваць масты праз Вілію. Паводле звестак за 1569 год Немянчын знаходзіўся ва ўладанні вялікіх князёў. У 1766 годзе з мястэчка, а таксама вёсак Немянчын і Геяны ўтварылася асобнае нягродавае староства[3]. 27 красавіка 1794 года паміж паўстанцамі Тадэвуша Касцюшкі і расійскімі войскамі адбылася бітва пад Немянчынам.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Немянчын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У часы вызваленчага паўстання (18301831) у ваколіцах мястэчка адбыліся сутычкі з расійскімі войскамі.

У 1920 годзе Немянчын апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Нямянчыне апынулася ў складзе Літвы, дзе 10 кастрычніка 1955 атрымала статус горада. У 2004 адбылося афіцыйнае зацверджанне гарадскага герба.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Нямянчыне працуюць 2 гімназіі, гарадская і дзіцячая бібліятэкі, тэатр. У першую суботу сакавіка ў месце праходзіць кірмаш «Немянчынскі Казючык».

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Святога Міхаіла Архангела

У Нямянчыне дзейнічае Этнаграфічны музей Віленшчыны.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Месты-сябры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Уладзімір Міхневіч. Немянчын — горад на «нічыёй зямлі»(недаступная спасылка) // «Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё», 23 сакавіка 2009.
  3. Niemenczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. S. 85—86.
  4. Неменчинъ // Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 3: Лаарсъ — Оятъ. — СПб, 1867. С. 415.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]