Горад Ніневія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ніневія
Ninwe
Nineveh mashki gate from west.JPG
Краіна
Каардынаты
Горад Ніневія (Ірак)
Горад Ніневія

Ніне́вія, Нініва (акад.: Ninwe; іўр.: נינוה, Nīnewē; грэч.: Νινευη; лац.: Nineve; араб. نينوى‎‎, Naīnuwa) — найстаражытнейшы горад Асірыі на левым беразе ракі Тыгр.

Вядзе сваю гісторыю з 5 тыс. да н.э., у 2-ой пал. 3 тыс. да н.э. стала адным з галоўных палітычных і рэлігійных цэнтраў Асірыі. У часы панавання Ашурбаніпала (7 ст. да н.э.) — сталічны горад Асірыйскай дзяржавы і важнейшы гандлёвы пункт на перакрыжаванні дарог з поўначы на поўдзень і ад Міжземнага мора да Персідскага заліва. Менавіта тады ў горадзе быў пабудаваны багаты царскі палац і заснавана вялікая бібліятэка, якая налічвала 30 тыс. гліняных таблічак, пакрытых клінапісам. Гарадскія ўмацаванні Ніневіі былі адной з найстарэйшых (існавала з ~2000 да н.э.) і найбуйнейшых крэпасцей старажытнага свету — перыметр абарончага абводу перасягаў 80 км, сцяна дасягала 36 м вышыні і 9 м таўшчыні, існавалі 1500 вежаў[1].

У 612 да н.э. Ніневія была захоплена, а ў 607 разбурана персідскім царом Кіяксарам і вавілонскім царом Набапаласарам і ў далейшым ужо не аднаўлялася.[2]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Encyclopaedia Britannica, 11th edition, 1911. Т.10, С.680.
  2. Скарына Ф. Творы:… С. 154.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ніневія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. С. 348—349.
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.154. ISBN 5-343-00151-3.