Пабрадзе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Пабрадзе)
Горад
Пабрадзе
літ.: Pabradė
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Падбродзе
Вышыня цэнтра
124 м
Насельніцтва
  • 4 735 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-18017
Афіцыйны сайт
Пабрадзе на карце Літвы
Пабрадзе (Літва)
Пабрадзе

Пабра́дзе (літ.: Pabradė, традыцыйная беларуская назва — Падбро́дзе) — горад у Літве, знаходзіцца ў Швянчоніскім раёне Вільнюскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція. Пабрадзе знаходзіцца на рацэ Жэймяна, пры ўпадзенні ў яе ракі Дубінкі. Горад аддалены ад Швянчоніса на 38 км. Да 1939 года горад уваходзіў у склад Польшчы (Свянцянскі павет), з’яўляўся буйным чыгуначным вузлом на лініі Варшава — Даўгаўпілс.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя ўспаміны аб Падбродзе датуюцца канцом XV стагоддзя. У гэтыя часы гэта была невялікая вёска, у якой да 1928 года не было нават школы. У канцы XIX стагоддзя, разам з пракладкай Варшаўска-Пецярбургскай чыгункі, у паселішчы значна ўзрасла колькасць насельніцтва (да 312 хат). Большасць жыхароў была непісьменная, і тыя, хто меў дастаткова грошаў, ездзілі вучыцца ў Беларусь у Кемелішкі.

У 1905 годзе ў вёсцы Баярэле, каля Падбродзя (цяпер гэта частка горада), была пабудавана трохгадовая пачатковая школа. Усе тры класы вучыліся ў адным пакоі.

Касцёл Святога Ясафата
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы сем’яў

У 1919 годзе, праездам да роднага дома ў Зулаве, тут затрымаўся Юзаф Пілсудскі. Жыхары звярнуліся да маршала з просьбай надаць Падбродзю статуса горада і гэты статус быў атрыманы. У 1928 годзе пачалося будаўніцтва сямігадовай школы. Праз тры гады, у 1931 годзе будова была скончана і школа атрымала імя Пілсудскага. У 1939 годзе горад разам з Віленшчынай быў далучаны да БССР, але ў 1940 годзе адыйшоў да Літоўскай ССР.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 1939 годзе было 2869 жыхароў, у 1959 годзе насельніцтва складала 4489 чалавек, у 1970 годзе — 5790. У 1976 годзе налічвалася 6700 жыхароў. У цяперашні час на тэрыторыі Пабрадскай гарадской сянюніі пражывае сем тысяч чалавек.

Дынаміка насельніцтва Пабрадзе
Год 1939 1959 1970 1979 1989 2001 2005 2008 2010
жыхароў 2 869 4 489 5 790 6 655 7 360 6 525 6 398 6 195 6 121

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]