Панчава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Панчава)
Горад
Панчава
сербск.: Панчево, Pančevo
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Аўтаномны край
Акруга
Абшчына
Каардынаты
Плошча
  • 148,8 км²
Вышыня цэнтра
80 ± 1 м
Насельніцтва
  • 73 401 чал. (2022)
Агламерацыя
123414 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
013
Паштовыя індэксы
26101
Аўтамабільны код
PA
Афіцыйны сайт
Панчава на карце Сербіі
Панчава (Сербія)
Панчава

Па́нчава — горад у Сербіі, у аўтаномным краі Ваяводзіна, цэнтр аднайменнай абшчыны і Паўднёва-Банацкай акругі. Насельніцтва горада складае 76 203 жыхароў, абшчыны Панчава — 123 414. Разам з прыгарадам Старчава горад Панчава паводле апошняга перапісу 2011 налічваў 83 676 жыхароў. Горад стаіць пры ўпадзенні ракі Таміш у Дунай, адлегласць да Бялграда — 14 кіламетраў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца як гандлёвы горад у 1153 годзе, калі там апроч іншых народаў пражывалі грэкі. У XV стагоддзі горад занялі туркі і трымалі пад сваёй уладай да 1716. Пазней перайшоў пад уладу Аўстра-Венгрыі.

Найстарэйшай назвай паселішча, размешчанага на месцы сучаснага Панчава, была Панука. Падчас частых змен гаспадароў (рымляне, кельты, гуны, авары, славяне, венгры, татары, туркі, немцы) часта змянялася і назва гэтага стратэгічна важнага месца. Горад называўся Пануцэа, або Пануча ў X стагоддзі, Бансіф у XII стагоддзі, у XV стагоддзі Панчэл і Пенсей, у XVII стагоддзі Пайчава, або Панзіява і Банчава, у пачатку XVIII стагоддзя Чомба.

У 1918 годзе, калі горад увайшоў у склад Югаславіі, ён атрымаў сучасную назву — Панчава. У 1999 годзе горад неаднаразова падвяргаўся бамбёжкам НАТА.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

З Панчавам звязаны шматлікія вядомыя асобы з вобласці палітыкі, навукі, культуры. У горадзе штогод праводзіцца карнавал.

Мясцовая газета «Панчавац» была заснавана ў 1869 годзе.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Панчаве існуюць хімічнае, медыцынскае, электратэхнічнае, эканамічнае вучылішчы, Рабочы ўніверсітэт. У 2005 годзе ў Панчаве адкрыўся юрыдычны факультэт і факультэт гуманітарных навук, у складзе Міжнароднага ўніверсітэта ў Новым Пазары. Панчава — адзіны горад на Балканах, у якім ёсць студыя яўрэйскай мовы і літаратуры.

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Першай сусветнай вайны прамысловасць Панчава перажывала сваю другую маладосць, узнік адзін з індустрыяльных гігантаў былой Югаславіі. У горадзе шмат фабрыкаў, на якіх працуюць дзясяткі тысяч чалавек не толькі з Панчава, але і амаль усяго Паўднёвага Баната. У горадзе развіта нафтахімічная, машынабудаўнічая, абутковая прамысловасць. Развіты турызм.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У Панчаве існуюць шматлікія спартыўныя таварыствы многіх відаў спорту (футбол, баскетбол, гандбол, воднае пола, атлетыка, шахматы, хакей на траве, рэгбі, дзюдо, каратэ, бокс).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Год Усяго Сербы Немцы Югаславы Венгры Славенцы Македонцы Чарнагорцы Харваты Іншыя
1910 20,808 41,88 % 35,89 % 0,00 % 16,17 % 1,17 % 0,00 % 0,00 % 0,65 % 4,24 %
1991 72,793 72,57 % ? 8,75 % 5,56 % 2,20 % 2,40 % 1,88 % 1,35 % 5,29 %
2002 77,087 79,08 % ? 2,35 % 4,25 % 1,82 % 1,55 % 1,03 % 0,92 % 9,00 %

Акрамя вышэй названых у Панчаве жывуць таксама і албанцы, баснійцы, балгары, бунеўцы, валахі, гаранцы, мусульмане, немцы, ромы, румыны, рускія, русіны, славенцы, украінцы, чэхі.

У Панчаве пражывае 62516 паўналетніх жыхароў, а сярэдні ўзрост жыхароў складае 39,9 гадоў (38 у мужчын, 40,5 у жанчын). У горадзе 27890 сем'яў, сярэдняя колькасць чалавек у сям'і — 2,75.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]