Пасваліс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Пасваліс)
Горад
Пасваліс
літ.: Pasvalys
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1497
Плошча
  • 7,22 км²
Вышыня цэнтра
55 м і 35 м
Насельніцтва
  • 6 411 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-39001
Афіцыйны сайт
Пасваліс на карце Літвы
Пасваліс (Літва)
Пасваліс

Пасваліс (літ.: Pasvalys) — горад у паўночнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Пасваліскага раёна Панявежыскага павета.

Пасваліс знаходзіцца за 39 км ад Панявежыса. Колькасць насельніцтва налічвае каля 8,7 тыс. чалавек. Праз Пасваліс цячэ рака Свалія. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Першыя згадкі аб паселішчы адносяцца да 1497 года. 15 верасня 1557 года ў Пасвалісе сустрэліся вялікі князь Жыгімонт Аўгуст, інфлянцкі ўладар Іаган Вільгельм фон Фюрстэнберг і рыжскі архібіскуп Вільгельм Брандэнбургскі. Паміж імі была падпісана дамова аб сумесных дзеяннях супраць Маскоўскага ўварвання.

Пасля падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пасваліс трапіў у склад Расійскай імперыі. У 1919 годзе паселішча было далучана да Літоўскай Рэспублікі. У 1940 годзе Пасваліс апынуўся ў складзе СССР. Пасля Другой сусветнай вайны ў 1946 годзе паселішча атрымала статус горада. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.