Патна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Патна)
Горад
Патна
хіндзі: पटना
Краіна
Штат
Каардынаты
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Плошча
3202 км²
Вышыня цэнтра
53 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 1 684 222 чал. (2011)[1]
Шчыльнасць
639 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0612
Паштовыя індэксы
800 xxx
Аўтамабільны код
BR
Афіцыйны сайт
Патна на карце Індыі
Патна (Індыя)
Патна

Патна (хіндзі: पटना) — горад у паўночнай частцы Індыі, порт на рацэ Ганг, адміністрацыйны цэнтр штата Біхар. Адно з найстарэйшых бесперапынна заселеных паселішчаў у свеце. Сучасная Патна размешчана на паўднёвым беразе Ганга, які нясе змяшаныя воды рэк Гхагхры, Сон і Гандак. Насельніцтва складае 2 046 652 жыхары (2011)[2]. Працягласць горада ў даўжыню 25 км, у шырыню — да 10 км. Развіты тэкстыльная, харчовая прамысловасць, рамёствы. Маюцца ўніверсітэт і музей горада.

Старажытная Патна, якая насіла назва Паталіпутра, сталіца імперый Нандаў, Маур’яў, Шунгаў  (руск.) і Гупта[3], была велічным горадам і цудам таго часу. Яна размяшчалася каля месца зліцця Ганга з Сонай. Паталіпутра была таксама знакамітым цэнтрам адукацыі і выяўленчых мастацтваў. Яе насельніцтва пры Маур’ях (каля 300 г. да н.э.) складала каля 400 000 чалавек.

Будысцкія, індуісцкія і джайнісцкія паломнікі імкнуліся ў Вайшалі, Раджгір, Наланду, Бодх-Гаю і Павапуры, якія знаходзіліся паблізу, і ў саму Патну, якая таксама з’яўлялася свяшчэнным горадам для сікхаў (тут нарадзіўся дзясяты і апошні гуру сікхоў Габінд Сінгх). Яна з’яўлялася ідэальным перавалачным пунктам на шляху ў любое месца ў гэтай акрузе. Помнікі старажытнасці ў горадзе і вакол яго з’яўляюцца сведкамі яго славутага мінулага.

Горад таксама з’яўляецца буйным адукацыйным і медыцынскім цэнтрам. Абнесены сцяной стары раён, які мясцовае насельніцтва называе Патна Сіці, з’яўляецца буйным гандлёвым цэнтрам.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Патны
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Абсалютны максімум, °C 29,3 39,0 41,4 45,0 45,6 46,1 40,1 39,9 39,0 44,3 35,1 33,9
Сярэдні максімум, °C 22,0 26,5 32,6 37,2 37,7 36,5 33,2 33,1 32,8 32,0 29,0 24,2
Сярэдняя тэмпература, °C 15,5 19,3 24,7 29,6 31,3 31,6 29,8 29,7 29,1 26,8 22,1 17,3
Сярэдні мінімум, °C 8,9 12,1 16,8 22,0 25,0 26,7 26,3 26,3 25,4 21,7 15,1 10,4
Абсалютны мінімум, °C 1,1 5,1 9,2 15,1 18,0 19,3 20,6 21,6 20,2 11,4 8,4 4,0
Крыніца: पटना का मौसम

Зноскі

  1. Patna City Census 2011 data Праверана 11 жніўня 2018.
  2. Urban Agglomerations/Cities having population 1 lakh and above (англ.). Provisional Population Totals, Census of India 2011. Праверана 3 верасня 2012.
  3. Паталипутра

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]