Пілас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Пілас)

Пілас (грэч. Pylos / Πύλος) — старажытнагрэчаскі горад у Месенii на паўднева-заходнім узбярэжжы Пелапанеса.

Першае паселішча на месцы Піласа ўзнікла на мяжы 3-га i 2-га тыс. да н.э. У 17 ст. да н.э. — 13 ст. да н.э. Пілас — цэнтр ахейскага царства, адным з цароў якога, згодна з Гамерам, быў легендарны Нестар. Каля 1200 да н.э. горад знішчаны пажарам. Пісьмовыя звесткі аб Піласе пацверджаны адкрыццём у ходзе раскопак 1939 i 1952 гадоў магутнага палацавага комплексу  (ням.) на ўзгорку Эпана-Энглiанас на поўнач ад сучаснага горад Пілас. Комплекс уключаў парадныя, жылыя і гаспадарчыя памяшканні, многія з якіх былі ўпрыгожаны фрэскамі. Сярод матэрыяльных знаходак у Піласе асаблівае значэнне маюць гліняныя таблічкі з тэкстамі, напісанымі лінейным пісьмом Б.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блаватская Т. В. Ахейская Греция во втором тысячелетии до н. э. — М., 1966;
  • Гомер Илиада. — М., 1993;
  • Гомер Одиссея. — М., 1993.