Пілтэнэ
| Горад | |||||
| Пілтэнэ | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| лат.: Piltene | |||||
|
|||||
| 57°13′32″ пн. ш. 21°40′34″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | краявы горад | ||||
| Рэгіён | Курзэмэ | ||||
| Край | Вэнтспілскі | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1557 | ||||
| Горад з | 1557 | ||||
| Плошча | 14,2 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 5 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 1053[1] чалавек (2011) | ||||
| Шчыльнасць | 74.2 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | (+371) 636 | ||||
| Паштовы індэкс | LV-3620[2] | ||||
| Код ATVK | 0980213[3] | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Пі́лтэнэ (таксама Пільтэнэ, Пільтэн; лат.:
) — горад на захадзе Латвіі, у Курзэмэ. Паводле новага (2009 год) адміністрацыйнага падзелу Латвіі знаходзіцца ў Вэнтспілскім краі. Размешчаны на рацэ Вэнта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ ў XIII стагоддзі сучаснае размяшчэнне Пілтэнэ мела значнае стратэгічнае значэнне, бо было аддалена ад вусця Вэнты і тым самым менш падвержана набегам вікінгаў. Паводле гіпотэз і легенд, якія ў наш час не знайшлі гістарычнага абгрунтавання, кароль Даніі Вальдэмар II у 1220 годзе загадаў пабудаваць крэпасць на месцы Пілтэнэ. Першая дакладная згадка Пілтэнэ адносіцца да 1309 года. Там знаходзіўся замак, які належаў курляндскаму біскупу Бурхарду, дзе біскуп чыніў суд. У 1330-я гады замак быў абложаны літоўскімі войскамі, але яны не змаглі яго ўзяць. У 1557 годзе Пілтэнэ атрымаў правы горада з Рыгі, а разам з імі кіраванне над Айзпутэ, Кулдыгай і Вэнтспілсам. У 1560 годзе Пілтэнская дыяцэзія была прададзена каралю Даніі Фрэдэрыку II і тут жа аддадзена як апанаж яго брату Магнусу. У 1579 годзе Пілтэнэ адышоў да Рэчы Паспалітай пасля паражэння Расіі ў Лівонскай вайне, а сам Магнус памёр у замку ў 1583 годзе. Яго ўдава і малалетняя дачка былі зманам выкліканы ў Маскву Барысам Гадуновым, пасля чаго ўдава сілком пастрыжана ў манастыр, а дачка меркавана атручана, каб выключыць магчымасць прэтэнзій на прастол. У 1585 годзе Данія цалкам адмовілася ад усіх прэтэнзій на Пілтэнскае біскупства на карысць Рэчы Паспалітай. У 1617 годзе адміністрацыйны цэнтр быў перанесены з Пілтэнэ ў Айзпутэ. Замак да 1750 годзе цалкам разбурыўся.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Аўтадарогі
[правіць | правіць зыходнік]Да Пілтэнэ падыходзіць рэгіянальная аўтадарога P122 Вэнтспілс — Пілтэнэ.
Сярод мясцовых аўтадарог варта адзначыць V1309 Пілтэнэ — Злэкас і V1310 Пілтэнэ — Сілакрагс.
Міжгароднае аўтобуснае паведамленне
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны маршрут Пілтэнэ — Вэнтспілс.
Зноскі
- ↑ Колькасць жыхароў у самакіраваннях. 01.01.2011 (лат.)
- ↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі - красавік 2011 (лат.)
- ↑ Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі - 16 лютага 2011 (лат.)
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т http://pop-stat.mashke.org/latvia-cities.htm
- ↑ Office of Citizenship and Migration Affairs — 1990.
- ↑ Centrālā statistikas pārvalde — 1998. Праверана 11 верасня 2017.
- ↑ Centrālā statistikas pārvalde — 1998. Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ Centrālā statistikas pārvalde — 1998. Праверана 19 лютага 2021.
- ↑ Centrālā statistikas pārvalde — 1998. Праверана 15 чэрвеня 2021.
- ↑ Pilsētu (blīvi apdzīvotu) un lauku (reti apdzīvotu) teritoriju iedzīvotāju skaits reģionos, pilsētās, novados un pagastos (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) – Teritoriālā vienība, Laika periods un Rādītāji — Centrālā statistikas pārvalde. Праверана 22 снежня 2022.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Centrālā statistikas pārvalde. Праверана 10 кастрычніка 2025.
- ↑ а б Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Centrālā statistikas pārvalde. Праверана 10 кастрычніка 2025.
