Рамігала

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Рамігала)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Рамігала
літ.: Ramygala
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Ramygalos bažnyčia.jpg
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Рамігола
Горад з
Вышыня над узроўнем мора
69 м
Тып клімату
Насельніцтва
1 581 чалавек (2011)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
LT-38031
Афіцыйны сайт
ramygala.lt (літ.) 
Рамігала на карце Літвы
Рамігала (Літва)
Рамігала

Рамі́гала (літ.: Ramygala), традыцыйная беларуская назва Раміго́ла  — горад у цэнтральнай Літве, знаходзіцца ў Паневяжыскім раёне Паневяжыскага павета за 25 кіламетраў ад Паневяжыса[1]. Колькасць насельніцтва налічвае 1,7 тыс. чалавек. Горад знаходзіцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштота. Праз горад праходзіць аўтадарога Via Baltica. Чыгунка адсутнічае.[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва «Рамігола» ўпершыню сустракаецца ў XIII стагоддзі. У 1370 годзе паселішча было разрабавана рыцарамі Тэўтонскага ордэна. Прыкладна ў 1500 годзе быў пабудаваны касцёл. Пасля гэтага пачалося развіццё паселішча. У канцы ХVІ стагоддзя Рамігола атрымала права праводзіць штогадовыя кірмашы. У адрозненне ад шматлікіх іншых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага, Рамігола ніколі не належала прыватнаму ўладальніку. Горад знаходзіўся ва ўласнасці Віленскага касцёла, а потым Віленскага ўніверсітэта.

Пасля падзелу Рэчы Паспалітай Рамігола трапіла ў склад Расійскай імперыі. У 1888 годзе з'явілася першая аптэка, а з 1895 года пачала дзейнічаць пошта.

Гімназія
Бальніца

З сярэдзіны ХІХ стагоддзя да 1950 года Рамігола была валасным цэнтрам, а потым, з 1950 да 1962 года цэнтрам раёну. Правы горада мястэчка атрымала ў 1957 годзе.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 1799 налічвалася 185, у 1897 — 1 329, у 1923 — 1 246, у 1959 — 1 886, у 1970 — 2 113 жыхароў [3] У 1976 насельніцтва складала 2 200 чалавек, у 1990 — 2 100 жыхароў, у наш час 1 643.

Зноскі

  1. Рамигала // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  2. Рамигала // БСЭ
  3. Литва. Краткая энциклопедия. Вильнюс: Главная редакция энциклопедий, 1989. С. 508508.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]