Горад Расяйней

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Расейняй)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Расяйней
Raseiniai
Герб
Герб
Raseiniu tvankinys 2010.jpg
Краіна
Павет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Рушыген, Росыен, Расейн, Расіены
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Горад Расяйней (Літва)
Горад Расяйней

Расяйней (літ.: Raseiniai) — горад у цэнтральнай Літве, з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Расяйнейскага раёна Каўнаскага павета.

Праз горад цячэ рака Госенка. Расяйней знаходзіцца за 75 км ад Каўнаса. Насельніцтва складае каля 12,5 тыс. чалавек. Расяйней адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да 1253 г., калі Расяйней з'яўляўся сталіцай Жамойцкага княства. У ХІІІХIV стагоддзях Расяйней узгадваецца ў хроніках пад рознымі назвамі: Рушыген, Росыен і Расейн. У гэты час Расяйней стаў адным з асноўных гарадоў Жамойці. У 14161421 гадах па загадзе вялікага князя Вітаўта тут быў пабудаваны касцёл (адзін з першых у Жамойці). Да нашых дзён захаваўся касцёл, які быў пабудаваны жамойцкім біскупам Юрыем Тышкевічам у 1636 г. У 1492 г. Расяйней атрымаў магдэбургскае права і ўласны герб. Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай Расяйней заставаўся неафіцыйнай сталіцай Жамойці. Тут знаходзілася ўся дзяржаўная ўлада рэгіёну. У 1580 годзе ўладары жамойцкіх плямёнаў выбралі ўласных прадстаўнікоў, якія прадстаўлялі Жамойць у сеймах Рэчы Паспалітай.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, Магдэбургскае права было скасаванае.

У цэнтры горада

У складзе Расійскай імперыі Расіены былі цэнтрам павету спачатку Літоўскай губерні (17971801), потым Віленскай губерні (18011843) і нарэшце Ковенскай губерні (пасля 1843 г.). У ХІХ стагоддзі Расіены атрымалі развіццё як лакальны цэнтр гандлю дрэвам і пшаніцай, але ў выніку аддаленасці ад чыгуначных ветак і асноўных гандлёвых шляхоў, паступова горад страціў сваю ролю.

Падчас паўстання 1830—1831 гадоў Расіены сталі адным з цэнтраў вызваленчага руху. 26 сакавіка 1831 г. паўстанцы ўзялі горад і стварылі жамойцкі ўрад. Але праз некалькі дзён расійскія войскі захапілі горад.

Расіены таксама былі адным з цэнтраў яўрэйскай грамады. У 1926 годзе яўрэі складалі 40% насельніцтва горада.

Падчас Першай сусветнай вайны, вясной 1915 г. горад быў заняты нямецкімі войскамі.

Пасля стварэння Літоўскай Рэспублікі ў 1918 г. Расяйней увайшоў у яе склад, дзе стаў цэнтрам павету. У 1940 г. Расяйней апынуўся ў складзе СССР. З 1941 да 1944 г. горад быў акупаваны нямецкімі войскамі. У выніку вайсковых дзеянняў было разбурана 90% пабудоў горада.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П.П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
  • Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с.
  • Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej w dawnem Xięstwie Żmujdzkiem położonego / M. Gadon. — Wilno : druk. S. Blumowicza, 1846. — 186 s.
  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Расяйней