Рыбнае (Разанская вобласць)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Рыбнае)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Рыбнае
руск.: Рыбное
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Ylmirarybnoe-01.jpg
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Насельніцтва
19.272 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 49137
Паштовыя індэксы
391110
Аўтамабільны код
62
Рыбнае на карце Расіі ±
Рыбнае (Разанская вобласць) (Расія)
Рыбнае (Разанская вобласць)
Рыбнае (Разанская вобласць) (Разанская вобласць)
Рыбнае (Разанская вобласць)

Рыбнае[1] (руск.: Рыбное) — горад (з 1961 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рыбнаўскага раёна Разанскай вобласці. Насельніцтва 19,3 тыс. чалавек (2009). Заснаваны ў 1597 годзе.

Горад размешчаны на захадзе вобласці, на рацэ Вожа (прыток Акі), за 18 км ад Разані. Буйны чыгуначны вузел.

Упершыню згадваецца ў пісцовых кнігах 1597 года як сяло Рыбіна, пазней Рыбнае. Назву звязваюць з рыбалоўствам на рацэ Вожа. Непадалёк ад Рыбнага, у пойме Вожы і яе прытоку Мячы, у жніўні 1378 рускія войскі на чале з маскоўскім князем Дзмітрыем (які потым атрымаў эпітэт «Данскі») разграмілі мангола-татарскія войскі.

Хуткаму росту ў XIX стагоддзі сяло абавязана будаўніцтву і пуску ў 1864 годзе чыгункі Масква—Разань. З 1947 года Рыбнае атрымала статус рабочага пасёлка, з 1961 года — статус горада.

Непадалёк ад Рыбнага, у сяле Канстанцінава, нарадзіўся паэт С. А. Ясенін; у Канстанцінаве знаходзіцца літаратурна-мемарыяльны музей-запаведнік паэта.

У сяле Пашчупава знаходзіцца Іаана-Багаслоўскі Пашчупаўскі манастыр.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8. — карта Разанскай вобласці